Ночка маразяная…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Ночка марозная…)
Маіх радасцяў лісце спадае… Ночка маразяная…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
Крыніца: Вершы. Паэмы. Крытыка. — 2016
На жвіровыя ставіў я карты…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 * * *

Ночка маразяная,
Пад нагой сняжок.
Да цябе, няжданая,
Я прыйду здалёк.

І рукою, белая,
Стукну пад акном,
Гордая і смелая,
Увайду ў твой дом.

І цябе, слухмянага,
Павяду упроч,
Ад завеі п’янага,
Скрозь глухую ноч.

(?)