Не тужыце, беларусы, — сон то моц…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Не тужыце, беларусы, — сон то моц...»
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
Крыніца: Леапольд Родзевіч. Творы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не тужыце, беларусы,— сон то моц.
Са сном ноч
Сустрачаюць сонца, сонца.
Гляньце, па усёй старонцы
Пад дыханнем вясны-кралі
Краска дзіўная усходзе, —
Цешцеся такой прыгодзе,
Цешцеся, бо ноч праспалі.
Хай уцеха дасць гарт сталі.