Не завідуй багатаму… (Шаўчэнка/Колас)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
*** Не завідуй багатаму
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Якуб Колас


Не завідуй багатаму:
Багаты не знае
Ні прыязні, ні любові —
Бо ён іх наймае.
Не завідуй магутнаму,
Бо той прымушае.
Не завідуй і слаўнаму:
Слаўны добра знае,
Што не яго людзі любяць —
Любяць тую славу,
Што ён цяжкімі слязамі
Выліў на забаву.
Маладыя ж як сыдуцца —
Дык люба ды ціха,
Як у раю. А паглядзіш —
Варушыцца ліха.

     Не завідуй жа нікому,
А зірні наўкола;
Няма раю на зямлі ўсёй,
Як і ў небе гола.


4 кастрычніка 1845, Міргарад / 1938