Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі?
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі? Верш Аўтар: Максім Багдановіч Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/92.htm |
Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі?
Каб разважыць смутак, ціха запяваю: —
Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі,
Скалацілі воду ціхага Дунаю.
Ёсць любоў на свеце, здрада і расстанне;
Шмат яшчэ чаго нам прыйдзецца зазнаці…
Ўсё мацней пяю я аб чыімсь каханні,
І тугі у спеве болей не схаваці.