Маладняк (часопіс)/1929/7/Кнігапіс/На рубеже востока
| ← Яшчэ аб дзіцячай кнізе | На рубеже востока Крытыка Аўтар: Мікалай Каспяровіч Ліпень 1929 году |
Пабягуць слупы → |
КНІГАПІС
На рубеже востока. Литературный ежемесячник, орган Закавказской ассоциации пролетарских писателей. Под редакцией Б. Буачидзе, Г. Вапандеци, Н. Дабаляна, Г. Крейтана, Д. Рондели, В. Сутырына, С. Рустамзаде, Шарифа, М. Юрина, а з 5—6 нумару і — Гасан Сабри 171×256 см., Тифлис 1928 г., № 1, 176 стар.; № 2, 150 стар.; № 3—4, 240 стар.; № 5—6 224 стар.; № 7, 144 стар.; № 8 165 стар.; 1928 г., № 2, 108 стар. Цана паасобнага нумару ад 50 кап. да 1 р. 50 к., падпісная плата на год — 5 руб. Тыраж 1500—2000 паасобнікаў.
Пасьля Кастрычнікавай рэволюцыі пролетарыят усіх частак Савецкага Саюзу Рэспублік сіламі сваіх лепшых літаратурна-мастацкіх работнікаў асабліва інтэнсіўна пачаў змагацца за заваёву гегемоніі пролетарскай літаратуры. Прыгнечаныя раней царатам народы былой Расіі, вызваліўшыся ад сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, з кожным годам сталі даваць усё новыя і новыя дасягненьні як у галіне тэорэтычнай, так і ў галіне мастацка-літаратурнай уласна. Ды толькі гэтыя дасягненьні расьлі не адно ў спрыяючых умовах падтрыманьня шырокіх мас працоўных, але і ва ўмовах старых традыцый адначасна. Да апошніх часамі далучаліся паасобныя спробы зьвярнуць на шлях мінулага. Таму на фронце мастацкай літаратуры ішло апошнія гады, і яшчэ далёка ня скончана, упартае змаганьне за азначаную вышэй гегемонію пролетарскай літаратуры, якая вызначана ўжо самым гістарычным бегам здарэньняў. Аднэй з найгалоўных задач пролетарскай літаратуры ў гэтым змаганьні зьяўляецца выпрацоўка сапраўднага пролетарскага зьместу. Пролетары ўсяго сьвету маюць аднолькавыя імкненьні і пролетарская літаратура павінна дапамагаць ім аб‘яднацца. Сваю ролю літаратура адыграе найбольш дасканала тады, калі будзе мець нацыянальную форму, даступную для найбольш шырокіх мас працоўных. Чым на большым ліку сучасных моваў літаратура будзе даваць працоўным розных народаў свой пролетарскі зьмест, тым большага аб‘яднаньня пролетараў яна дасягне. А гэта тэза вымагае, каб кожны пролетарскі пісьменьнік і поэта змагаліся як з вялікадзяржаўным шовінізмам, які імкнецца зьменшыць лік моваў да аднэй яго ўласнай, так і з мясцовым шовінізмам, які сваю ўласную мову лічыць самамэтай. Дзейнічаючы ў жывой сапраўднасьці і як частка гэтай сапраўднасьці, пролетарская літаратура ня можа адмовіцца ад скарыстаньня старой літаратурнай спадчыны з аднаго боку і ад высьвятленьня жыцьця працоўных у суседніх дзяржавах — з другога. Разам з тым літаратура разьвіваецца ў цеснай сувязі з іншымі галінамі мастацтва: маляўніцтвам, архітэктурай, скульптурай, тэатрам музыкай і г. д., чаму ёй і прыходзіцца змагацца не адно за гегемонію пролетарскай літаратуры прыватна, але за гегемонію пролетарскага мастацтва наогул. Да ўсіх іншых асноўных задач сучаснай літаратуры далучаецца яшчэ адна надзвычайна важная. Нацыянальная па форме і пролетарская па зьместу літаратура перадае свае ідэі найбольш шырокім колам пролетараў, аб‘яднаючы іх у адну сям‘ю, але яны-ж дзякуючы сваёй форме ў пэўнай меры служыць паслабленьню аб‘яднаньня пролетарскіх літарататараў паасобных народаў паміж сабой. Таму неабходна перакладаць творы пісьменьнікаў і літаратараў на розныя мовы, што паслужыць аб‘яднаньню не адно літаратараў, але і працоўных, для якіх даная мова зьяўляецца роднай. Апошнім яшчэ больш узмацніцца роля літаратуры нацыянальнай па форме.
Вось для дасягненьня ўсіх азначаных вышэй задач і ўтвораны Закаўкаскай фэдэрацыяй пралетарскіх пісьменьнікаў гэты часопіс „На рубеже востока“, які і сапраўды выходзіць на рубяжы савецкіх краін з усходам.
Закаўкаская фэдэрацыя савецкіх сацыялістычных рэспублік рознанацыянальная, ад чаго і рознанацыянальны склад супрацоўнікаў часопісу, аб якім рэдакцыя паведамляе ў першым нумары: Так, да супрацоўнікаў „На рубеже востока“ належаць Аліо Мамашвілі, Егіша Чарэня, К. Лордкіпанідзе, Акоп Акапян, Г. Назарлі, Алазан, А. Вштуні, К. Каладзе, Сеймург, С. Эўлі, Э. Палумордвінаў, Гусейн Садых, Сулейман, Вустам Задэ і інш. Яны — армяны, грузіны і г. д. і ўсіх іх аб‘еднывае карысная праца, накіраваная на заваёву лепшай будучыны пролетарыяту. Але не адно іх творы зьмяшчае рэдакцыя ў часопісу. На балонах апошняга ёсьць перакладныя творы з замежных літаратур і арыгінальныя расійскія.
Увесь свой цікавы матар‘ял рэдакцыя падае ў такіх разьдзелах свайго часопісу: літаратурна-мастаркім, літаратурнай спадчыны, нарысаў тэорыі і крытыкі, мастацтва, бібліографіі і хронікі.
Першыя тры разьдзелы даюць уласна літаратурна-мастацкі матар‘ял: у першым зьмяшчаюцца вершы і проза, у другім па думцы рэдакцыі — лепшыя творы літаратурна-мастацкага мінулага; у трэцім — белетрыстычныя нарысы аб каўкаскіх краінах.
Як разнастайна наша сучаснае жыцьцё і яго факты і зьявы — так разнастайны і зьмест вершаў часопісу „На рубеже востока“. У розных нумарох, а часамі і ў адным нумары поэты адгукваюцца на самыя розныя моманты, самым розным чынам іх паказваючы і асьвятляючы. Але ўсё-ж, разам з тым, зьмест іх адзіны — жыцьцё пролетарыяту і яго інтарэсы, змаганьне за свае савецкія староны, мірнае будаўніцтва сацыялізму ў іх, агульныя вялізныя задачы колектыву, дробныя індывідуальныя ўчынкі адзінак, з якіх складаецца колектыў, упэўненасьць у перамозе і г. д. Так, турэцкі поэта Назым Хікмет, характарызуючы ўсход і захад, упэўнен у тым, што хутка паўстане ўсход і імпэрыялізм будзе пераможаны:
|
„Восстаюший Восток |
Армянін Акоп Акапян складае гімны вясьне, калі так хораша жыць змагацца і нават лепш, чым у іншую пару, загінуць у змаганьні, бо вясна — гэта наша сучаснаснаць (I, 34).
Грузін С. Эўлі радасна апісвае бацьку дэлегата, які:
|
„Сегодня на с‘езде скажет речь, |
Грузін-жа Н. Замлецелі падае цікавае, атуленае ласкай „Письмо матери“ (II, 50), а Прыдон Нароўшвілі — будаўніцтва, канец якога асабліва радасны.
|
Радость творчества будет еще сильней, |
У моцным вершы армянін Г. Крэйтан апавядае пра „Трыбуна“, які быў захоплены і замучаны белымі, а Коран Радзіо — пра сьмерць Сако і Ванцэці „на электрическом стуле“.
Іона Ванелі склаў цікавую песьню славы „Загэсу“, што канчаецца наступнымі радкамі радасьці перамогі савецкай працы:
„Славься, Загэс! Пусть твой свет сияет, как сгусток пламени над ночами, и пусть этот стих возвещает миру:
— Новая Грузия тебя создала!“ (III-IV, 69).
Тартальшчык Арташ перадае думкі і радасьць рабочага ля нафтавай вышкі ўночы, індус Вафа ў „Песни ткачих“ кліча:
|
„Свою волю не обменивай |
Аляксандар Абашэлі радуецца электрыфікацыі Тыфлісу, а маладая турэцкая пралетарка Яшар-Назыге Ханум, былая прачка, проста і моцна заклікае да расправы з ворагамі рабочых:
|
Для чрева сытых полно хилить мощь! |
Орыгінальныя творы на расійскай мове распрацоўваюць тыя-ж мотывы, што і ахарактарызаваныя некалькімі ўрыўкамі перакладныя, як, напрыклад, „Комбат Буров“ — Грэбеньшчыкава, „Севан-Озеро“ — Сіткоўскага, „Морячка“ — Юрына „Невоспетый герой“ — Кавынёва і інш.
Мастацкая проза прадстаўлена ў часопісе яшчэ багацей чым поэзія. Яна абхоплівае яшчэ большае кола зьяваў, перажываньняў ды больш кратае чытача, мабыць, таму, што пераклады тут значна лепшыя. Вось, напр., Элізбар Талумардвінаў у апавяданьні „Два солнца“ апісвае пабудову на рэчцы Куры, кіраўнік якой перажывае шэраг няшчасьцяў, нават гібель улюбёнага сына, захоўваючы адданасьць будаўніцтву:
»Безгранична была испытываемая им боль. Но он знал, холодным своим рассудком, что не одно лишь чувство отцовской любви горело в нем, что есть и другие чувства и стремления, одухотворяюшие и окрыляюшие его. В труде он находил забвение и смысл своей жизни.
Верил глубоко и твердо, что скоро, очень скоро, достигнет заветной цели и сумеет сковать веками вольно разгуливавшую Куру. И в сумерках, когда за острые вершины горы закатится золотое солнце, с помощью той же Куры засияет и заблещет в пространстве другое солнце — солние Тифлиса“ (I, 105).
З іншых прозаічных твораў варта адзначыць. „Фотограф“ — К. Лорткіпанідзе, „Двое из ста двадцати“ — Г. Назарлі, „Будни“ — Алазана, „Несчастье в доме Мешеди Кахима“ — Сеймурга, „Простая вещь“ — С. Гусейна, „Васількі“ — Б. Дайрхджыева, „Иопатан Марч“ — Аксэля Бакуні і інш.
З разьдзелу „Литаратурное наследство“ бязумоўна варта ўвагі „Тариел Міхлавадзе“ Г. Нінашвілі і „Грозный властелин“ Н. М. Лордніпанідзе. Праўда, першая рэч крыху нагадвае „Героя нашего времени“ грузінскага мінулага, але не зьяўляецца простым перайманьнем М. Лермантава.
Рэдакцыя вельмі добра зрабіла, што завяла гэты разьдзел у часопісе, у якім зьмяшчаюцца узоры літаратурнай творчасьці, якія ўваходзяць, па думцы рэдакцыі, у паняцьце „літаратурная спадчына“ (II, 73),
У разьдзеле „Ючерков“ зьмешчаны цікавыя белетрыстычныя творы, як „В горах Осетии“ — П. Магера, „Воспоминания об Эриванском исправдоме“ — Е. Чарэнца і інш. Яны даюць больш-менш нязьмененыя мастацкім гартам уражаньні аўтараў ад сучаснай сапраўднасьці, але так памастацку, што яны ўзьдзейнічаюць на чытача ня менш мацней, чым самі літаратурна-мастацкія прозаічныя творы.
Цікавы, разнастайны і зьмястоўны разьдзел „Теории и критики“ літаратуры і наогул мастацтва. Часта ўжо самі назвы артыкулаў могуць даць уяўленьне аб іх зьмесьце. Такімі можна назваць! „Литературную Армению в наши дни“ — Г. Ванандэці, „Краткий обзор грузинской дитаратуры“ — Б. Буачыдзе, „Старое и новое в тюркской литературе“ — А. Шарыфава, „Психофизиологическая база искусства“ — Скородумова, „Вопросы литературной квалификаций в грузинской пролетарской литературе“ — Д. Рондэлі, „Границы биологизма в искусствоведении“ — Г. Татулова, „Опыт характеристики культурной музыки армян“ — А. Адамяна, „О работе партии в области художественной литературы“ — В. Сутырына, і інш. Да іх далучаюцца іншыя працы на актуальныя тэмы дню, як, напр., „О национальной архитектуре“ — М. Мазманяна і „Апостол эклектизма“ — яго-ж, якія трактуюць пытаньні нацыянальных формаў у архітэктуры; „Михаил Джавахишвили“ — Шалвы Фадзіані, „Ованес Туманян“ — Н. Япікалопава, „Игнатий Ниношвили“ — Раджэна Каладзе і інш., якія даюць характарыстыкі і нарысы творчасьці паасобных пісьменьнікаў і дзеячоў мастацтва наогул і г. д. Увесь разьдзел уводзіць чытача ў курс жыцьця і чарговых задач мастацтва, у шырокім сэнсе слова, Закаўкаскай фэдэрацыі савецкіх сопыялістычных рэспублік.
У апошнія часы рэдакцыя вылучыла разьдзел „Искусства“. І няўдала вылучыла… Ужо ня кажучы пра тое, што і літаратура — мастацтва, дзівішся чаму ў адным і тым-жа нумары часопісу артыкул аб архітэктуры папаў у разьдзел. „Теории и практики“, а не „Искусства“. Тое-ж можна сказаць і пра іншыя прыклады такога роду.
У разьдзеле „Искусства“ пададзены наступныя артыкулы! „Белый всадник“ (пра кінофільм), „Кино в Армении“, „Работа Азгоскино“ і „По тэатрам (башкирский театр. татарский академический театр)“. Такім чынам можна думаць, што рэдакцыя лічыць за мастацтва толькі тэатр і кіно.
Разьдзелы бібліографіі і хронікі значна бяднейшыя і горш пададзены чым усе папярэднія разьдзелы. Але і ў іх можна знайсьці цікавыя навіны і ня менш цікавыя погляды на рэцэнзуемыя выданьні ды, да рэчы, пазнаёміцца са зьместам апошніх, бо орыгінал, амаль выключна, па мове не-мясцоваму чытачу недаступны.
Вокладка часопісу скомпанавана з архітэктурнага мотыву і народнага орнамэнту. Відаць, што мастак хацеў паказаць яркасьць „усходных“ колераў і спалучыць на адным кавалку паперы народны орнамэнт і найноўшы інтэрнацыянальны мотыў. Гэты няўдалы замер яму добра ўдаўся, чаму вокладку нельга лічыць хоць колькі-небудзь удалай. Вялікая награмоджанасьць, адсутнасьць суцэльнасьці і ўбогасьць думкі ўтвараюць прыкрытае ўражаньне. Таму рэдакцыя добра зрабіла, калі ў 1929 г. зрабіла новую больш простую вокладку.
Наогул часопіс утварае вельмі добрае ўражаньне і яго можна раіць як для самых розных бібліотэк, так і для чытаньня самымі шырокімі коламі працоўных наогул. Падпісная плата нязвычайна нізкая.
Урэшце, неабходна адзначыць вялікую заслугу Закаўкаскай фэдэрацыі пролетарскіх пісьменьнікаў, якая выдае такі часопіс.
М. Касьпяровіч.