На гарэ бабы сядзелі
Выгляд
| На гарэ бабы сядзелі Народная песня Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с. |
| Беларуская маслянка, запісаная Ларысай Касцюкавец у 1984 г. у в. Засожжа Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці // Л. Зыкава. Песні Магілёўшчыны. Магілёў, 1995. № 24. Маслянка. |
На гарэ бабы сядзелі,[1]
Кулаком зямлю прабілі.
Сваіх дочак хвалілі,
А нявестачак гадзілі:
— Нашы дачушкі харашы,
Кужал(і) пралі — ўсё пелі.
Кросна ткалі — вымылі.
А нявесткі — санлівы,
Кужаль пралі — дрымалі.
Кросна ткалі — ўсё спалі.
- ↑ Апошняе слова кожнага радка паўтараецца тройчы.