На Лявонавай кашулі вышыты галубкі
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
На Лявонавай кашулі вышыты галубкі Верш Аўтар: Максім Багдановіч Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/82.htm |
На Лявонавай кашулі вышыты галубкі;
Я за тое вышывала, што цалуе губкі.
На Сямёнавай кашулі вышыты лісточкі;
Я за тое вышывала, што цалуе вочкі.
На Сапронавай кашулі вышыты падкоўкі;
Я за тое вышывала, што цалуе броўкі.