Наш сьцяг (Казлоўскі)/Кірылізацыя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На прадвесьні Наш сьцяг
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 7 (80), чэрвень 1935 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





НАШ СЬЦЯГ.


(Насьледваньне М. Канапніцкай)


Сьцяг ткала наш жывая моц,
Што сьмерці не баіцца,
У хмарных днях, глухую ноч,
Дзе дух свабоды сьніцца.

Із крыўды сотнямі гадоў
Вілася нітка нова;
Із духа нашых прадзядоў
Тварылася аснова.

Наш родны сьцяг ёсьць на кіі,
Узятым з дуба ў полі,
Што вырас з бацькаўскай зямлі,
Пусьціўшы корань волі.

Ніхто ня вырве нам сьцягу,
Што з бурай разаўецца,
Калі на родным нам шляху
Дух волі адазьвецца.

Сьцяг мае наш адзіны кліч,
Праўдзівы і магутны:
Змагайся і працуй, Крывіч,
І больш ня будзь пакутны!

Сьцяг даў нам моц, ён нас вядзе,
Каб край адвагай зьмерыць.
Той толькі хай за ім ідзе,
Хто ў перамогу верыць.


Ул. Казлоўшчык.