Наша любоў (1936)
| Наша любоў Камэдыя Аўтар: Лазар Кацовіч 1936 год Пераклад: Ізраіль Плаўнік |
СЕРЫЯ П‘ЕС
ДЛЯ КАЛГАСНЫХ ДРАМГУРТКОЎ
Л. КАЦОВІЧ
НАША ЛЮБОЎ
П‘ЕСА Ў АДНЫМ АКЦЕ
З яўрэйскай пераклаў
ІЗРАІЛЬ ПЛАЎНІК
Л. КАЦОВІЧ
НАША ЛЮБОЎ
П‘ЕСА Ў АДНЫМ АКЦЕ
З яўрэйскай пераклаў
ІЗРАІЛЬ ПЛАЎНІК
|
Рэдактар Кучынскі Карэктар Г. Нейфах Адк. кар. друк. Адамовіч Здана ў друкарню 3-III — 36 г. Падпісана да друку 15-IV — 36 г. Аб‘ём 1 друк. аркei. Папера 62×941/16. Знакаў у друкав. аркушы 42200. Тыраж 6185 экз. Уп. Гаўлоўліта БССР №Б 1070. Зак. № 1013. Друкарня «ПАЛЕСДРУК», Гомель, Совецкая, 1. |
|
1.РУВА — рабочы |
Сад на падворку. Некалькі зэдлікаў. З абодвух бакоў сцэны дзверы.
Заля сядзіць на зэдліку і піша, Файва стаіць каля яго. Чуваць, як Пінчык грае на скрыпцы.
Заля. Пінчык аглушыць мяне сваёй ігрой. Так і рэжа па сэрцу… (Піша.)
Файвл. Ён бухгалтар, а бухгалтэрыі не любіць і дрэнны скрыпач, скрыпкай захапляецца… І чаму ён любіць гэта?.. Скажы, Заля, што такое любоў?
Заля (піша). Ікс плюс ігрэк…
Файвл. Я сур‘ёзна пытаюся, Заля, скажы…
Заля. Зэт…
Файвл. Што „зэт“, Заля?
Заля. Га?
Файвл. Што ты там балбочаш?
Заля. Я балбачу? (Заглядае ў сшытак.) Ты праў. Памылка…
Файвл. Уяві сабе, што ты любіш дзяўчыну, а яна цябе наадварот…
Заля (піша). Ікс квадрат мінус ігрэк квадрат…
Файвл (торгае яго за рукаў). Выслухаеш ты мяне ці не?
Заля. Што?
Файвл. Што такое любоў?
Заля. Адчапіся!.. (Піша.). Ікс мінус ігрэк, памножанае на ікс плюс ігрэк…
Файвл. З табой неабходна гаварыць алгебраічнымі формуламі… Уяві сабе, што ты, „Ікс“, закахаўся ў „Ігрэк“, а яна, „Ігрэк“, цябе, „Зэт“ — гэта значыць, не любіць…
Заля. Нічога не кумекаю.
Файвл. Што азначае гэта формула?
Заля. Вось яна гэта формула: ікс квадрат мінус ігрэк квадрат будзе ікс мінус іграк, памножанае на ікс плюс ігрэк…
Файвл. Гэта і без цябе вядома. Але ты падай мне формулу любві.
Заля. Ты звар‘яцеў ці што? Можа Ася спыніла дыпламатычныя адносіны?..
Файвл. Няпраўда! Ася любіць мяне, але што такое любоў, мы абодва не ведаем…
Заля. Любоў? Хай-бы адразу сказаў… Любоў гэта тое… Як гэта завецца… Калі адзін аднаго любяць… Любіш маю сястру? Любіш Асю? Так? Вось гэта і ёсць любоў.
Файвл. Адкрыў, называецца, паўночны полюс… Гэта і без цябе ведаем. А ты, вось, будзь малайцом і знайдзі крытэрый любві і нянавісці. Га, ікс плюс ігрэк? Што скажаш цяпер? Тут формуламі нічога не зробіш. Электрычнасць, самалёты, дырыжаблі, радыё — усё мае сваю тэорыю, свой план, сваё мінулае і наступнае, а любоў?..
Заля. Чакай, чакай, ты збіў мяне…
Файвл. Ага!.. Што цяпер скажаш, ікс плюс ігрэк?.. Людзі
страляюцца, вешаюцца, топяцца, людзі паміраюць з-за любві, а цябе гэта не турбуе… Бабка мая даўней яшчэ спявала (спявае)
| Ой, любоў гэта хвароба і сухоты, Ой, любоў гэта няшчасце ў жыцці… |
І няхай бы гэта каго-небудзь турбавала… Няхай-бы хто-небудзь з нашых вучоных даследваў таямніцы любві… Чаму гэта людзі любяць адзін аднаго, чаму ненавідзяць? Чаму хлапец можа любіць дзяўчыну, якая яго ненавідзіць? Чаму? Няўжо ў бяскласавым грамадстве таксама будзе так? Уяві сабе, ты любіш бяскласавую дзяўчыну, а яна, бяскласавая дзяўчына, цябе, бяскласавага хлапца, не любіць… Чаму?.. Заля, чаму, га?
Заля. Што з табой здарылася сягоння, Файвл, скажы? Цябе выключылі з рабфака?
Файвл. Ніхто не выключыў мяне!..
Заля. Дык адкуль у цябе раптам з‘явіліся гэткія песімістычныя думкі? Ты пасварыўся з Асяй? Скажы, не саромся…
Файвл. Не, так сабе… Можа мне і здалося… Нічога не гавары ёй… Сягоння мяне выклікалі да дошкі і я не мог адказаць…
Заля. Дык якое дачыненне гэта мае да любві?
Файвл. Я адразу заўважыў, што Ася зірнула на мяне са злосцю… Яна зненавідзела мяне…
Заля. Пачынаю сумнявацца, з якога матэрыялу складаецца твой мозг… (Мацае яго лоб.) Тэмпература, безумоўна, высокая.
Пінчык (са скрыпкай у руцэ). Чулі? Чулі ці не? Га?
Абодва. Што?
Пінчык. Не чулі? Вы згубілі цяпер шчаслівую хвіліну ў жыцці… Вы слухалі калі-небудзь Мірона Палякіна? Не, га? Цяпер я граў, як Мірон Палякін, а можа яшчэ лепш… Калі хочаце, магу паўтарыць гэта…
Абодва. Не, не, не трэба… (Хочуць пайсці. Пінчык затрымлівае іх.)
Пінчык. Чаго ўцякаеце? Я-ж не бяру ў вас платы за гэта… Я граю з-за любві да мастацтва… Гэта не мая прафесія, чуеце ці не? У бухгалтэрыі я таксама віртуоз, нікому не зраўняцца са мною… Я самы буйны бухгалтар у горадзе! Але я граю таксама на скрыпцы, чуеце ці не? У мінулы тыдзень я выступіў у нашым клубе на канцэрце, дык у зале самлела дванаццаць жанчын.
Заля. Так вы гралі?
Пінчык. А што-ж? А трынаццатая сканала ў мужа на руках… Дзве гадзіны валаводзіліся з ёю, пакуль яна апрытомнела, чуеце ці не? У зале падняўся шум… Дырэктар апладыраваў —
біс! біс!.. Каб я, значыцца, граў яшчэ…
Файвл. Ён сядзеў з жонкаю?
Пінчык. Так…
Файвл. Мабыць, ён хацеў, каб яго жонка таксама сканала ў яго на руках…
Пінчык. Але слухайце… Гэтыя пятнаццаць самлелых жанчын…
Заля. Трынаццаць…
Пінчык. За гэты час самлелі яшчэ дзве… Чуеце ці не? Ад шуму яны прачнуліся, падбеглі да сцэны і не іначай, каб я яшчэ раз сыграў ім „Музычны момант“… Калі не спяшаецеся, магу вам таксама сыграць, га?
Файвл. Не, не, не… Не будзе каму прыводзіць нас да прытомнасці…
Пінчык. Дурні! Ідыёты! Што вы разумееце ў музыцы? Прафаны!.. Хамы!.. За плату вам будзе смачна слухаць! Бясплатна, думаеце, граюць горш? Ха-ха-ха… Я граю толькі з-за любві да святога мастацтва! Так граў Паганіні! (Грае на скрыпцы.)
Пінчык. Самлела… (Падбягае да яе.) Што з вамі, паненка?
Ася. Нічога.
Пінчык. А я думаў, што вы сапраўды самлелі…
Ася. Я змарылася… Грайце яшчэ, таварыш Пінчык, вы граеце даволі добра…
Пінчык. Што вы сказалі? (Выпростваецца. Становіцца ў позу.)
Ася. Сыграйце яшчэ што-небудзь…
Пінчык (далікатна кланяецца). Дазвольце мне паціснуць вашу ручку, любая… Вы рэдкая жанчына і рэдкі крытык, чуеце ці не?.. Дазвольце мне, як чалавеку музычнага мастацтва, паціснуць вашу ручку… (Паціскае яе руку.) Не зважайце на тое, што я бухгалтар. Я — бухгалтар і віртуоз, чуеце ці не? Цяпер я сыграю так, як ніхто ніколі яшчэ не граў… Ах, каб цяпер жыў Паганіні… Ён зайздросціў-бы мне… Паслухайце вось… (Хоча заграць.)
Берка. Ты не меў права!..
Рува. Супакойся! Супакойся, прашу цябе…
Берка. Ты зарабіў аплявуху!..
Пінчык. Выбачайце, дарагія другі, апладыраваць будзеце пасля канцэртнага нумару…
Рува (да Беркі). Калі пачнеш такімі выхадкамі, я з табой зусім не буду гаварыць! Разумееш?..
Ася. Тата, што здарылася?
Берка. Не ўмешвайся, ідзі ў хату…
Пінчык (вельмі далікатна кланяецца Асі). Дазвольце запрасіць вас да сябе ў пакой… Я сыграю вам найлепшую мелодыю, якую ўмею… Я граю ўсё „па слуху“, чуеце ці не?.. Хадзем
прашу вас…
Берка. Па якому праву ты так выступіў сягоння на сходзе?
Рува. Па праву шчырага сябра, які любіць цябе…
Берка. Любіш? Манюка!.. Ты мне сябра? Хлусіш, агідна хлусіш!.. Я лічыў цябе сябрам, а ты сягоння перад усімі рабочымі, перад усім заводам так збэсціў мяне…
Рува. Я расказаў праўду… Можа будзеш адмаўляцца, што кухня ў страшэнным становішчы? Масавая праца апошнім часам на заводзе не праводзіцца. Хто старшыня заўкому? Хто адказвае за гэта? Я, ці ты?..
Берка. Магу перадаць табе сваю працу… Я жыццё сваё аддаў!..
Рува. Нікому не патрэбна тваё жыццё… Мы дабіваемся толькі лепшых рэзультатаў… і сваёй працай таксама не кідайся… Гэта я кажу табе, як сябра…
Берка. Хлусня! во што!.. Я сапраўды верыў табе, як старому адданаму сябру…
Рува (абураецца). Дый што мне сябра, калі гэты сябра перашкаджае!!! (Доўгая паўза. Ён паволі апускаецца на зэдлік. Расшпіляе каўнер. Моцна дыхае, пакуль па крысе не супакойваецца. Даносіцца Пінчыкава ігра на скрыпцы. Доўгая паўза. Ён закурвае. Насупроць, на другім зэдліку, сядзіць Берка. Ён сцірае хустачкай пот з шыі. На сцэне крыху цямнее. Грае скрыпка. Рува гаворыць вельмі ціха.) Я не забыўся, Берка… Я добра памятаю, хоць ты мне гэтага ніколі не прыпамінаеш… Я памятаю, Берка… Памятаю… Каля Бярэзіны… Ляжым у акопах, запэцканыя ў балота… Тры дні пад агнём… Грымяць гарматы… Поблізу ад нас знарады вырываюць кавалкі зямлі… Кулі сыплюць, як град, і свісцяць каля нас, фффю-юю!.. Мы расстралялі ўсе патроны. Чакаем. Раптам, ціхая каманда: „Кінуць пазіцыі! І ты пачуў мой стогн… Я стагнаў балюча… Дык ты прыпоўз да мяне… Мая нага загразла ў балоце, акрываўленая… Памятаю, Берка. Чырвонаармейцы пачалі адыходзіць, а я застаўся ляжаць і, Берка, я гэта добра памятаю… Ты хуценька сцягнуў з маёй нагі бот, падраў кашулю, перавязаў нагу… А я ўсёроўна не магу крануцца… Ляжу і з месца не кратаюся… Я глядзеў смерці ў вочы… Кулі
вішчаць над нашымі галовамі. Грымяць гарматы… Ты, відаць, вырашыў памерці разам са мною, толькі не кінуць мяне на полі… Ты ўзваліў мяне на плечы і папоўз па балоце… Цэлую вярсту, а можа і болей ты поўз са мною… Ты не адчуваў ні рук, ні ног. Цябе цяжка было пазнаць. Ты пасінеў… Ты можа быў яшчэ ў горшым становішчы за мяне… Ты прынёс мяне на месца… Выратаваў ад смерці.
Так было гэта, Берка, га?
Файвл (уздыхае). Ох-хо-хо… Яна сапраўды зненавідзела мяне. А што іншае? Хіба вядома, што такое любоў?.. То яна мяне любіць, а то ўжо ненавідзіць… Чаму яна мяне любіць, чаму ненавідзіць, ніхто не ведае… Я не прыгожы? Дык здаецца, што я не пабрыдчэў за адзін дзень… Не разумны? Ды не здурнеў-жа я за адзін дзень… Дык чаму?.. Я не ведаў, што адказаць настаўніку? Ёй было сорамна за мяне?..
Файвл. Ці я вінаваты? Ці я сумысля не адказаў? Я проста не ведаў, што адказаць… На іншае пытанне я можа адказаў-бы з заплюшчанымі вачыма.
Ася (засланяе яму сваімі далонямі вочы, стоячы ззаду яго. Змяняе голас). Адкажыце, таварыш, чаму вы не хочаце, як належыць, рыхтавацца да лекцыі?
Файвл. Я пазнаю вас, прыміце рукі, і я адкажу вам…
Ася. Адказвайце.
Файвл. Нічога не бачу ў цемры…
Ася. Вы сягоння з адкрытымі вачыма былі сляпы…
Файвл. Ася!..
Ася (прымае рукі). Прыгожа? Як табе не сорамна?.. Я злосная
на цябе…
Файвл. Але ты любіш мяне?
Ася. А ты як думаеш?
Файвл (пасля паузы). Ой… (Спявае.)
| Ой, любоў гэта хвароба і сухоты, Ой, любоў гэта няшчасце ў жыцці… |
Асенька, любая, скажы, за што ты зненавідзела мяне? Ненавідзець трэба класавага ворага… Мяне ты павінна любіць…
Я-ж… Ты-ж ведаеш…
Ася. Ведаю, ведаю… Ты сапраўдны пролетарый, ведаю… Ты
каштуеш дзяржаве многа грошай… Пролетарскіх грошай… А вучыцца не хочаш…
Файвл. Хто? Я? Я не хачу вучыцца?
Ася. Хочаш? Дык чаму не ведаеш?
Файвл. Што значыць, не ведаю? Разбудзі мяне апоўначы, і я адкажу табе на ўсе пытанні… Адно толькі пытанне застаецца для мяне пакуль што загадкай… Ніяк не магу адказаць на яго… Што такое любоў?.. На гэткае пытанне і сам настаўнік не адкажа… (Падсядае бліжэй да яе.) Асенька, абяцаю табе, я цябе ўжо ніколі больш не засаромлю, добра?..
Ася. Ніколі не станеш перад настаўнікам, як дурань?
Файвл. Як дурань будзе стаяць настаўнік перада мною…
Пінчык. Прафаны!.. Дзе ім зразумець такое рэдкае мастацтва, як музыка?.. Яны ніколі ў вочы не бачылі гэтага… Фу!.. Не ведаю нават, як я жыву з імі на адным падворку. Яны думаюць, што я звычайны бухгалтар… Я віртуоз, чуеце ці не! Плюю на бухгалтэрыю! Я магу выступаць на канцэртах, як Мірон Палякін… Я скрыпач! Скрыпач — гэта чалавек свабоднай прафесіі… Я не буду болей працаваць з 9 гадзін раніцы да 4 гадзін дня, закопвацца ў канторскія кнігі, каб ніхто пра мяне не ведаў… Я хачу стаць славутым.
Заля. Вы ўсё яшчэ рыпаеце?
Пінчык. Заля, вы-ж больш-менш адукаваны чалавек, а пасміхаецеся з музыкі?
Заля. 3 музыкі я не пасміхаюся…
Пінчык. Дык чаго смактаць маю кроў?.. Я скрыпач. Заля…
Я віртуоз! Я магу выступаць на канцэртах, зрабіцца вядомым…
Заля. Вы-ж ужо выступілі на канцэрце, у сваім клубе?..
Пінчык. Я схлусіў…
Заля. І жанчыны не самлелі?
Пінчык. Гэта я ўявіў сабе… Кроў маю псуюць! Выступаць не даюць! Заля, я гавару з вамі, як з братам… Я адчуваю нутраны талент, чуеце ці не? Ва мне спявае нутраны голас, толькі я не магу ніяк выцягнуць яго наповерх… Мяне не хацелі вучыць… Мой бацька быў кантар… Я яшчэ па сягонешні дзень злы на яго, чуеце ці не? Не таму, што ён быў кантар, але, калі чалавек мае дачыненне да музычнага мастацтва, ён павінен і сына вучыць музыцы, а не бухгалтэрыі… А мой бацька хацеў, каб я іменна бухгалтарам быў. Бухгалтар, казаў ён, больш прыстойная прафесія, чым катарыншчык… Катарыншчык!.. Чуеце, Заля, скрыпачоў ён называў катарыншчыкамі!.. Я разарваў-бы яго на кавалкі… Не глядзеў-бы, што ён мой бацька… Ён быў забойца!.. Ён хацеў, каб я стаў бухгалтарам, а я хачу быць толькі скрыпачом! Я скрыпач… Вось, паслухайце… (Хоча зайграць.)
Заля. Не трэба, таварыш Пінчык. Я вам скажу праўду: вы граеце дрэнна, затое вас не хочуць слухаць.
Пінчык. Я граю дрэнна?
Заля. Вы не павінны крыўдзіцца, таварыш Пінчык, я-ж не
кажу, што вы дрэнны бухгалтар…
Пінчык. Скажыце лепей, што дрэнны бухгалтар, але што тычыцца музычнага мастацтва, гаварыце са мной інакш, чуеце ці не?.. (Ён абураецца, пачынае граць ўзбуджаную рэч.)
Пінчык. Не ўцякайце, чуеце ці не? Я яшчэ буду граць!.. (Пауза. Крычыць.) Разбойнік! Крывапіўца!.. (Шпурляе скрыпку.) Самога сябе нагамі тапчу. (Пауза. Падымае скрыпку.) Скрыпачка, мая, скрыпачка!.. Ты ўжо болей не зайграеш… Я застануся невядомым… Я памру, і ніхто маё імя не спамяне… Ніхто ведаць не будзе, што жыў скрыпач! Віртуоз, як Паганіні… Толькі без шчасця… Яго не хацелі слухаць… (Выкрыквае.) Адпомшчу!.. Я вас таксама буду нагамі таптаць, як тапталі мяне… (Выходзіць.)
Яны адначасова выходзяць са сваіх кватэр.
Бейля. Гітл!
Гітл. Што?
Бейля. Чула?
Гітл. Чула.
Бейля. Што скажаш на гэта?
Гітл. А што мне сказаць?
Бейля. Як гэта табе падабаецца?
Гітл. Вельмі падабаецца…
Бейля. Ну?
Гітл. Што, ну?
Бейля. Які будзе канец?
Гітл. А які канец павінен быць?
Бейля. Яны-ж пасварыліся…
Гітл. Ведаю…
Бейля. Ну, дык што будзе?
Гітл. А што павінна быць? Твой Рува вінаваты…
Бейля. Мой Рува?
Гітл. Ён сягоння абразіў яго перад усімі рабочымі…
Бейля. Абразіў? Ён толькі крытыкаваў яго працу…
Гітл. Крытыкаваў, ведаем…
Бейля. Што ты ведаеш?
Гітл. Ён мог абыйсціся інакш, не выступаць на агульным заводскім сходзе…
Бейля. А самакрытыка?
Гітл. І крытыкаваць трэба ўмець…
Бейля. Абараняеш свайго мужа?
Гітл. А ты абараняеш свайго?
Бейля. Хочаш са мною пасварыцца?
Гітл. А ты?
Бейля. Я не.
Гітл. Я таксама не…
Бейля. Яны таксама не павінны сварыцца. Яны не класавыя ворагі… Абодва добрыя таварышы…
Гітл. Я-ткі дзівілася з Рувы…
Берка. Не дзівіся… Я ўжо добра пазнаў яго.
Бейля. Не трэба сварыцца, Берка…
Берка. Ён мне ад сягонешняга дня вораг… А ворага топчуць нагамі!..
Гітл (крычыць). Берка!.. (Пауза.) Адумайся, Берка, што ты сказаў…
Берка. Што хачу, тое і гавару… Якраз, як ён! Я яму гэтага не дарую!.. Я выступлю пра яго на рабочым сходзе… Я яму! Ён мяне будзе памятаць!..
Рува. Бейля, ты плачаш?.. Вы пабіліся тут, ці што?
Бейля (заплаканая). Ідзі на завод… Скажы, што ты схлусіў… Берка сумленны рабочы.
Рува. А хіба я казаў, што несумленны? Я толькі паказаў яго недахопы…
Берка. Хлусня! Ты не паказаў! Ты хацеў угробіць мяне! Але гэта табе не ўдасца, запамятай гэта, Рува!.. Я і на цябе яшчэ знайду матэрыял!.. Ты не святы… Чакай!..
Гітл (выкрыквае). Берка!..
Берка (да Гітлі). Прэч з маіх вачэй! Дурніца!.. Мяне топяць, а цябе гэта і не турбуе…
Рува. Ты не маеш права крычаць на яе…
Берка. Ты можа будзеш яшчэ ўмешвацца ў мае сямейныя
справы?.. Хочаш зрабіцца нада мной кантралёрам?..
Заля. Чаго крычыш так, бацька? (Да Гітлі.) Што тут робіцца?
Гітл. Ён з глузду з‘ехаў…
Заля (да Беркі). Ты ўсё яшчэ не можаш супакоіцца?
Берка. Можа ты яшчэ будзеш вучыць мяне?
Гітл. Дай яму спакой!..
Заля. Ён не мае права душыць самакрытыку.
Берка. Сволачы! Вы ўсе ненавідзіце мяне!..
Заля. Цяпяр ты сам штурхаеш на тое, каб цябе зненавідзелі…
Берка. Мне не патрэбна ваша любоў!.. (Да Рувы.) Але запомні!.. Ты вінаваты!.. З табой я разлічуся…
Берка (падбягае да іх. Адштурхоўвае Файвала). Ідзі да свайго бацькі, да ўсіх чарцей… (Да Aci.) Не хадзі з ім болей,
чуеш!
Ася. Чаму?
Берка. Ён такі самы файны чалавек, як яго бацька…
Файвл. Чэснае слова, Берка, я не разумею, што вы гаворыце. Асю я люблю…
Берка. Я не веру табе!
Файвл. Але Ася верыць мне, праўда, Ася? Што я — класавы вораг?
Берка. А я — класавы вораг, га? Я класавы вораг?!
Ася. Тата, супакойся!
Заля. Дай яму душыць самакрытыку…
Берка. Хто душыць? Я?
Заля. Не, я…
Берка. Прэч з маіх вачэй!..
Гітл. Супакойся, Берка, што з табой сталася сягоння? Я не пазнаю цябе…
Берка (паказвае на Руву). Ён вінаваты! Ён! Цяпер ён яшчэ скажа, што я душыў самакрытыку… Ён усё можа, мой добры дружака…
Файвл (пазірае на ўсіх). Вы ўжо таксама пасварыліся? Так? Дык дзе-ж крытэрый любві?..
Рува. Ну, Берка, ты ўжо, здаецца, даволі накрычаўся, налаяўся, праўда? Не ведаеш ужо, на якім ты свеце, га? Дык і я цяпер скажу пару слоў.
Берка. І слухаць не хачу!..
Рува. Ты будзеш слухаць, што я табе скажу!.. Ці можа ты п‘яны, дык ідзі выспіся…
Берка. Я цверазейшы за цябе…
Рува. На табе маю руку… (Берка адсоўваецца. Усе падыходзяць да іх бліжэй… Іх абкружаюць.) Я, кажаш, дрэнна зрабіў сягоння, што выступіў супроць цябе… Я табе пра гэта гаварыў яшчэ да сходу. Ты не выправіў сваіх недахопаў. Цяпер ты іх выправіш… Калі я маю недахопы, укажы мне і ты на іх, я толькі падзякую табе. Сяброўства і брацтва не павінны замазваць нашых недахопаў. Таварыская любоў — добрая рэч, а самакрытыка бясспрэчна неабходна…
Файвл (сам сабе). Няўжо гэта будзе крытэрый любві?
Рува. Чым больш моцна я люблю сябра, тым больш буду
крытыкаваць яго недахопы, каб ён зжыў іх.
Берка. Не загаварвай мне зубы…
Рува. Цяпер маўчы. Калі ты гаварыў, я маўчаў…
Файвл. Спакайней! Я — старшыня… Таварыш Рува, вы маеце слова… Толькі, прашу цябе, успомні ў сваім слове, што такое любоў…
Заля. Зноў любоў?
Файвл. Ікс плюс ігрэк — цяпер слова не маеш!.. (Да Рувы.) Гавары!..
Рува. Я цябе не павінен агітаваць, Берка. Ты гэта сам зразумееш, калі прыдзеш заўтра на працу…
Пінчык (з разбітай скрыпкай у руцэ.) Вы разбілі маю скрыпку… Вы разбілі мае надзеі… Чуеце ці не, я адпомшчу!..
Заля. Вы-ж маецце прафесію, вы-ж бухгалтар!..
Пінчык. Я хачу мець свабодную прафесію!.. Чуеце ці не? Я інтэлігент!
Заля. Вы інтэлігентны ідыёт… (Выходзіць.)
Пінчык. На каго ён сказаў гэта?
Файвл. На вас.
Пінчык. Малакасосы!.. Вы будзеце мне ўказваць? Хіба вы што-небудзь разумееце ў музыцы? Хто даў вам права выказвацца? Новыя крытыкі знайшліся!
Файвл (да Асі). Ён амаль падобны на твайго бацьку…
Бейля. А дзе самакрытыка, таварыш Пінчык?
Пінчык. Які я вам таварыш? Я плюю на вашу самакрытыку!
(Перакрыўляе.) Таварыш Пінчык… Новыя таварышы знайшліся… Вы павінны ганарыцца шчасцем, што я гавару з вамі…
Усе (іранічна). Мы ганарымся шчасцем.
Пінчык (у экстазе). Вы павінны быць задаволены, што я жыву з вамі на адным падворку…
Усе (іранічна). Мы вельмі задаволены…
Пінчык. Вы павінны, вы павінны, вы павінны…
Гітл. Бейля, як табе падабаецца гэты пан?
Рува. Таварыш Пінчык, трэба прывыкнуць да праўды, калі маса гаворыць, што вы граеце дрэнна, вы павінны старацца граць лепей…
Пінчык. Што вы разумееце?.. Маса… Хіба вы можаце разабрацца ў музыцы? Задалікатна для вас, вы чуеце ці не? Вы не прывыклі да гэтага… Вы — нікчэмнікі!..
Берка. Э-ге-ге… Дык ты сапраўды шкодны элемент… Занадта ўжо разбрахаўся…
Пінчык. Да вас я не гавару… Не тыкайце мне, калі ласка. Я вам не таварыш, чуеце ці не?
Рува. Вы нам сапраўды не таварыш, але ніхто не дазволіць вам лаяцца…
Пінчык. Не магу бачыць вас… Вы разбілі мае надзеі… (Замахваецца на Руву скрыпкай.) Я вам гэтага не дарую!..
Берка. Слухайце, вы… Вар‘яцець будзеце ў сваёй хаце… Выносьцеся адгэтуль!..
Рува. Вы-ж павінны зразумець…
Берка. Не гавары з ім!..
Пінчык (засмучона). Дык зноў мушу быць бухгалтарам?.. (Пауза. Усе пазіраюць на яго моўчкі.) Зноў бухгалтарам? (Выходзіць.)
Рува (да Беркі). Бачыў, калі чалавеку паказваюць на яго недахопы, яму гэта крыху балюча, але з часам ён пачынае адчуваць праўду… А ты лаяў мяне за праўду… Ты не зразумеў, што я жадаю табе дабра… Ты зразумеў гэта якраз наадварот… няшчыры сябра я табе, Берка, га?.. Эх, ты… Давай сваю лапу…
Берка. Я вельмі шкадую, Рува… (Дае яму руку. Яны цалуюцца.) Я зрабіў найвялікшую памылку…
Файвл. Яшчэ раз кажу табе, Ася, ніяк не раскумекаю, што такое любоў…
Рува. Я люблю цябе, Берка…
Берка. Я цябе таксама люблю…
Ася. Сапраўдныя, чыстыя, таварыскія, большэвіцкія адносіны сяброў — найлепшы крытэрый любві!..
ЦАНА 30 кап.
На белорусском языке
Л. Кацович
НАША ЛЮБОВЬ
пьеса в одном акте
Государственное Издательство
Белоруссии
Минск — 1936
| Арыгінал: | Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш. Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў. |
|---|---|
| Пераклад: | Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш. Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў. |
