Наша Ніва (1906)/1914/16/З Беларусі і Літвы/З Могілеўшчыны/М-ко Радомля
← Цікавае казаньне | М-ко Радомля Публіцыстыка Аўтар: Еўдакім Раманаў 1914 год Крыніца: Наша Ніва. — 17 Красавіка 1914. — №16. — С. 3—4 |
Ліст у рэдакцію → |
З Могілеўшчыны.
М-ко Радомая, Чауск. пов. Мог. г. Кажуць вучоные, што мястэчка Радомля — пяршэйшая весь колішніх Радзімічоў. Можэ быць… А цяпер тут ёсць троху жыдоў, неколькі пратухлых крам, неколькі пратрухаых мешчанскіх хатак і непраездные вуліцы.
А навокала ёсць тут аколіцы «польскіе», дзе жывуць людзі стану шляхоцкаго
Празываюць тыі людзі сабе палякамі, бо гэта ім на кожным кроку угаварывае начальство і панство; па польску-ж яны гаварыць ня ўмеюць і абэцадла польскаго не знаюць, а гаворуць, як і дзяды-прадзеды іх у сваей роднай беларускай мове, з наваротам сярод маладзежы „сьвецкай“ на мову «панськую» (расейскую).
Маюць зямлі па 6—10—15 дзесяцін, жывуць селянскім абычаем, але над селянамі сябе вывыжшаюць і мешацца с «чорнаю косткаю» высцерэгаюцца.
Бараду голюць і маліцца у касцёд па каві, у чорных вопратках, ездзюць.
У касьцелі казаньня бываюць і па літоўску, бо жыве тут жменя літвіноў, перасяленцоў з губэрній Віленскай і Ковенскай, а сярод ксяндзоў у нас — літоўцы найчасьцей.
Такога казаньня, шануючыйся, тутэйшы шляхціц саўсім ня слухае. У часе-ж польскаго казаньня на ксяндзовы рукі троху надзівіцца, а потым ціханька — шусь! на сьвентар пагаманіць.
Польскую мову у нас разумее толькі графіня Х-я і яе дворня.
Беларускую мову с 1839 году у нас с касьцёлу і цэрквоў выкінулі і парахвіяне, — не без пастаронняй помачы, — веруць, што завясьці яе ізноў у касьцелі — грэх: ня можна веру ламаць.
Цікавая наша старонка, да душы.
Шкада, што этнографы далёка ад зялезнай дарогі не залезаюць і па польску ці па расейску нас йшчэ не апісалі, ці апішуць — німа ведама. Мо й не патрапюць: наша старонка такая «дзікая» йшчэ, што апісаць нас не па нашку, ой, трудненька будзе…
Клічу сюды беларускіх мастакоў: тут яны знайдуць тыпічна-тыпічны беларускі уклад жыцьця і дабудуць гарту ў змаганьні за сваё — разумецца, калі гэта будуць душой беларусы, а не: „беларусы“.
Радзіміч.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1930 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр прынамсі 100 гадоў таму.