Наша Ніва (1906)/1908/3/Тры кветкі
Выгляд
< Наша Ніва (1906) | 1908
Калісь, як выходзіу я з хаты айца, Тры кветкі у дарогу узяй для жыцьця: Ад маткі і брата дзьве кветкі дастау, А трэйцю найлепшы мне друг даравау. І покі ня зьвянуць тры кветкі мае, Значыць, што тужаць усе тры па мне. Хутка прабеглі дні шчасьця, пацех - На сьлёзы і гора зьмянійся мой сьмех. Я глянуу на кветкі: аж братня завяла, Шчырага друга пад плесьняй ляжала, Адна толькі кветка, як сонца, цьвіла: Бо крэпка любіла матуля адна...