Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
86. Вершы беларускага складу III. ⁂ Хоць і зорачка — ды не вячэрняя 87. ⁂ Набягае яно вечарамі
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
88. ⁂ Пралятайце вы, дні

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




87.

∗     ∗

Набягае яно
Вечарамі, і начамі,
Адчыняе вакно
І шамрэе кустамі.

I гавора адну
Старадаўную казку —
Аб любоў і вясну
І жаночую ласку…

Сэрца сьніць аб красу —
Аб сьлядочак дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы…

Як забудуся сном
Ў сіняватыя ночы, —
Прылятаеш ты ў дом,
Пазіраеш у вочы…

1917.

Увагі[правіць]

87-89. Набягае яно… Захаваліся дзьве рукапісныя старонкі з вершамі поэты, якія ён пісаў у 1917 годзе ў Ялце перад самаю сьмерцю. З гэтага рукапісу прыводзім некалькі чарнавых накідаў для таго, каб азначыць перажываньні поэты апошніх месяцаў жыцьця.