Перайсці да зместу

Мэмарандум Ураду БНР міністрам замежных справаў Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі Літвы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мэмарандум Ураду БНР міністрам замежных справаў Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі Літвы
Мэмарандум
Аўтар: Урад БНР
1 жніўня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 829-830
Шапірографныя копіі ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 7 аркуш 36-37; фонд 582 вопіс 1 справа 7 аркуш 51; фонд 582 вопіс 1 справа 7 аркуш 52-53; фонд 582 вопіс 1 справа 51 аркуш 141-142. Машынапісная копія: Фонд 582 вопіс 1 справа 54 аркуш 315 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларуская
Народная Рэспубліка
Міністэрства
Міжнародных Спрау.
1 Жніуня 1920 г.
№387.

Іх Міласьцям Паважаным Міністрам

Міжнарадовых Спрау Польскай Рэчыпосполітой

Фінляндзіі, Эстіі, Латвіі і Літвы

Паважаны Пане,

Па даручэньню Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, маю гонар зьвярнуцца да Вас з ніжэйзложаным:

У жніуню гэтаго году у м. Рызе мае адбыцца канферэнцыя маладых Балтыцкіх Рэспублік. У склад сяброу гэтай канферэнцыі, як роунапрауные учасьнікі залічаны: Польшча, Фінляндзія, Эстонія, Латвія і Літва. Канферэнцыі прыдзецца закрануць, абгаварыць і разьвязаць цэлы рад пытаньняу палітычнага і экономічнага характэру, абнімаючага жыцьце усей Прыбалтыкі. Пад гэтым паняцьцем трэба разумець ня толькі тэрыторыі безпасярэдна прылегаючыя да Балтыцкага мора, але і тэрыторыі арганічна з ім звязаныя і становячыя з прыбярэжнай паласой адно эканамічнае, геаграфічнае і гістарычна-палітычнае цэлае.

Тэрыторія Беларускай Народнай Рэспублікі уліваючая буйнейшыя рэкі Балтыцкага мора, зьвязаная з Прыбалтыкай радам жалезнадарожных. лініяу, вытвараючая, апрацовываючая і экспартуючая, у вельмі значным ліку, тое-ж самае сырье, што і Прыбалтыка глауным чынам лес і лен, — безварункова павінна лічыцца дзержавай Балтыцкай і уходзіць у склад паняцьця Балтыкі, як адна з буйнейшых яе адзінак. І праудзіва, гісторыя экономічнага і палітычнага жыцьця Беларусі перэканае лічнымі статыстычнымі творамі і гістарычнымі помнікамі даводзіць праудзівасьць гэтага становішча.

Геаграфічнае становішча Беларусі, яе вадзяныя, грунтавыя і жалезнадарожныя шляхі ня толькі звязываюць Беларусь з Прыбалтыкай, але побоч з гэтым сама Беларусь з’яуляецца звязываючым звяном між групай Балтыцкіх і Чорнаморска-Кауказкіх маладых рэспублік з аднаго боку, і між трох Прыбалтыцкіх рэспублік і Польшчай, з другога. Выхад, па тым ці іншым варункам, Беларусі з радоу маладых рэспублік бурыць ня толькі безпасярэдную звязь іх доугага ланцуга, але падрывае эканамічную і вайсковую іх моц.

Вышэйпрыведзеныя довады прымушаюць Урад Беларусі цікавіцца працай Канфэрэнцыі Балтыцкіх Рэспублік у Рызе і паслаць туды дзеля учасьцьця у гэтай працы асобную дэлегацыю. На жаль, на адбыушайся у Тэльсінгфорсе аналегічнай канфэрэнцыі Беларусь прэдстаулена не была і дзеля гэтага на канфэрэнцыі можа падняцца пытаньне як аб самым дапушчэньні ці недапушчэньні Беларускай дэлегацыі да працы канфэрэнцыі, дык і аб тым у якой форме гэтае учасьцьце можа выявіцца.

Зварочываючы увагу на магчымасьць таго, што пры абгаворах пытаньня аб Беларускай дэлегацыі, дэлегацыі участвуючых у канфэрэнцыі рэспублік ня будуць мець прызначаных па гэтаму пытаньню інструкцыяу сваіх Урадоу, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі зварачываецца да Урадоў усіх участвуючых у канфэрэнцыі Рэспублік, з прозьбай даць сваім дэлегацыям указаньня у тым сэнсі, што учасьцьце Беларусі, як роунапраунаго сябра пажадана на гэтай канфэрэнцыі.

Выкладаючы выжэйзложанае Ураду Польскай Рэчыпоспалітой, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі просіць зрабіць ад’езджаючай у Рыгу на канфэрэнцыю Польскай Дэлегацыі указаньня да падтрыманьня жаданьня Беларускаго. Народу і мець на канфэрэнцыі Балтыцкіх Рэспублік свае роунапраунае прэдстауніцтво і роунапрауны голас.

Прыміце, Паважаны Пане Міністру, запэуненьня у глыбокай да Вас пашане.

Старшыня Рады Народных Міністроў і

заступаючы Міністра Міжнародовых Спрау.