Перайсці да зместу

Мы маслінку дажыдалі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На гарэ бабы сядзелі
Народная песня
Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Беларуская маслянка, запісаная Таццянай Якіменка ў 1975 г. у в. Хмелік Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці // Л. С. Мухарынская, Т. С. Якіменка. Беларуская народная музычная творчасць. Мінск, 1993. Нотны прыклад № 17. C. 41. Маслінка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мы маслінку дажыдалі,
Дажыдалі, люлі, дажыдалі.

Ды ў вакошка пыглідалі,
Пыглідалі, люлі, пыглідалі.

Мы на горку выхадзілі,
Выхадзілі, люлі, выхадзілі.

Сыр (і) з маслам вынасілі,
Вынасілі, люлі, вынасілі.

Гару сырам набювалі,
Набювалі, люлі, набювалі.

Зверху маслам пылівалі,
Пылівалі, люлі, пылівалі.

А ад сыра — гара крута,
Гара крута, люлі, гара крута.

А ад масла — гара ясна,
Гара ясна, люлі, гара ясна.

Наша горка, будзь катліва,
Будзь катліва, люлі, будзь катліва.

А свякроўка — вуркатліва,
 Вуркатліва, люлі, вуркатліва.
 
Ўсю нядзелю вуркатала,
Вуркатала, люлі, вуркатала.

Нас на горку не пускала,
Не пускала, люлі, не пускала.

А на гарэ сняжкі сыплюць,
Сняжкі сыплюць, люлі, сняжкі сыплюць.

А нас мамкі дамоў клічуць,
Дамоў клічуць, люлі, дамоў клічуць.

Нам дамоўкі не хаціцца,
Не хаціцца, люлі, не хаціцца.

Нам хаціцца пракаціцца,
Пракаціцца, люлі, пракаціцца.