Мы выйдзем шчыльнымі радамі (Краўцоў)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Мы выйдзем шчыльнымі радамі, Ваяцкі гімн
верш
Аўтар: Макар Краўцоў
1919



Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, смелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрыў сабой народны рух!

На бой! За шчасце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі.
На Волю! — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто смее нам нясці прымусы
І першы выкліча на бой.

Wikipedia logo
Глядзі артыкулы Мы выйдзем шчыльнымі радамі ў Вікіпедыі і Мы выйдзем шчыльнымі радамі ў Вікіпэдыі (тарашкевіца), свабодных энцыклапедыях.

Браты, да шчасця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыццё Бацькоўшчыны сваёй!

1919