Музыка Цьвілеўскі (1928)
| Музыка Цьвілеўскі Камэдыя Аўтар: Васіль Сташэўскі 1928 год |
|
В. СТАШЭЎСКІ
МУЗЫКА ЦЬВІЛЕЎСКІ Комэдыя ў 2-х дзеях (3-х карцінах) |
СЯЛЯНСКІ ТЭАТР
В. СТАШЭЎСКІ
МУЗЫКА
ЦЬВІЛЕЎСКІ
Комэдыя ў 2-х дзеях (3-х карцінах)
БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА
МЕНСК — 1928
Заказ № 201.
У ліку 2.000 экз.
Галоўлітбел № 491.
Профтэхшкола Беларускага Дзярж. Выд-ва.
Насьценная газэта.
Цьвілеўскі Тодар — селянін, гадоў пад 50. Высокі, сагнуты, рыжаватыя вусы. На ім: кароткі халат-куртка, адвіслыя ззаду порткі, вялікія лапці, палка. Гаворыць выразна, голасна.
Прузына Сучок — сялянка, 40 год. Малога росту, малыя, рухавыя вочы. Гаворыць голасна і хутка, як кажуць, лапоча.
Самагоншчык — сярэдняга росту і гадоў, з вусікамі, закручанымі ўверх.
Лаўрынчык — коопэратар, гадоў 25, даволі стройны. Штаны галіфэ, фрэнч альбо пінжак.
Васіль Астрэйка — селянін, гадоў 50. Нізкарослы, моцны мужчына. На ім кароткі суконны халат, боты. Гаворыць басам, спакойна. Часта ўжывае словы: наісь (скарочанае — значыць) і тым‘асове (скарочанае — тымчасам, тымчасове).
Паўлюк Івашка — таксама пажылы селянін. Высокі, худы, адзеты бедна, пісклявы голас. Гаворыць і паглядае на другіх, бо ня ўпэўнен, што да-рэчы сказаў.
Склад Нарсуда — судзьдзя, сакратар і засядацелі (адна жанчына).
Дзея I
[правіць]
|
Газэта. Знаёмлюся. — Я — насьценгазэта, |
Астрэйка. О, бач ты, газэтку новую вывесілі, тым‘асове стараюцца хлапцы.
Івашка. От, як штучна размалявалі.
Астрэйка. Ага, і чырвоным, наісь, і зялёным літары як павыводжвалі, бач, тым‘асове, лупатыя якія, гэта, каб і я з табою прачытаць змаглі.
Івашка. Як-жа гэта чалавек зможа прачытаць, ведаючы толькі дзьве літары?
Астрэйка. Ты ведаеш толькі дзьве літары?
Івашка. Усяго дзьве і ведаю.
Астрэйка. Здаецца, тым‘асове, васпан болей ведаў.
Івашка. Можа ведаў яшчэ з чатыры, дык забыўся.
Астрэйка. Ну, добра, ты ведаеш дзьве, ды я, наісь, каля васьмі, дык мала чаго і ня хопіць.
Івашка. Я ведаю толькі свае.
Астрэйка. Якія гэта свае?
Івашка. На імя сваё і прозьвішча — Павал Івашка.
Астрэйка. Ага, ну і я свае добра ведаю — Васіль, наісь, Астрэйка. У цябе, наісь, П—І, а ў мяне В—А. Пачакай, што-ж выйдзе разам: П, І—ПІ, В, А—Ва. Пі-ва. — Піва, браце, нейкае выходзіць.
Івашка. Ня можа быць.
Астрэйка. Піва, браце, піва.
Івашка. Каб добрае вышла піва, то я і твае літары вывучыў-бы.
Астрэйка. Здаецца, наісь, хутка і бяз піва вывучыш усю азбуку. Кажуць, тым‘асове, дэкрэт такі мае быць выпушчаны, каб увесь народ пісьменным быў.
Івашка. Як гэта, прымусам?
Астрэйка. Ну, так.
Івашка. А ці добра гэта будзе? За Мікалаем, здаецца, ня было, каб прымушаць вучыцца.
Астрэйка. Э-э, успомніў старыя галёшы, калі што было. Тым‘асове, каб нас за Мікалаем вучылі, то мы ня пыкалі-б тут стоячы, а прачыталі-б і ведалі, аб чым тут пішацца. Можа і нас, тым‘асове, сюды ўпісалі, хто гэта можа знаць. Бач, пляшка намалявана.
Івашка. Я заўважыў яе, але, здаецца, з такое ні разу ня піў. Ёсьць у мяне адна, як табе вядома, тая, стаўбунаватая, што хлапец мой у жыце знайшоў.
Астрэйка. А што гэта тут намалявана?
Івашка. Тут быццам на скрыпцы хтось грае.
Астрэйка. Глядзі, дык гэта-ж Цьвілеўскага і намалявалі.
Івашка. Ня можа быць.
Астрэйка. Прыгледзься добра, увесь ён — і згорблены і, тым‘асове, нос такі.
Івашка. І бра-во-во, ха-ха… ён. Цалюткі Цьвілеўскі. Скочыць хіба да яго, няхай прыдзе паглядзіць на свой портрэт.
Астрэйка. Ага, дык і я хіба пайду, мне, наісь, цікава, як гэта так вышла і што тут пішацца. (Пайшлі).
Газэта. І вочы ёсьць у іх, а бачаць ня ўсё. Паміж сабою гутараць, са мной ніяк ня могуць.
Вось справа там падходзіць да мяне, здаецца, самагоншчык.
Самагоншчык. Сялькорчыкі ня сьпяць. Газэтку выставілі. Паглядзім, пра каго тут
пішацца, мо‘ пра мяне. (Прыглядаецца). Спачатку, здаецца, ня відаць і тут няма, ага, бутэлька намалявана. (Прыглядаецца, спуджана). Што, маё імя? Я перагнаў на самагонку семдзесят пудоў мукі? Чые? (Чытае). „Розных хутаранцаў“. Ха, ха. Эх, галубчыкі мае. (Прыжмурыў вока злорадна). Як мне здаецца, дык крыху болей, і трасцу-ж ведаеце вы. Але хто-ж напісаў? Ці ня Прузынін Паўлючок. Яго работа тут, ды мо‘ настаўнічак памог. Даведаюся я. І абзаглавілі як: „Вайна самагонцы“, ну дык і ваюйце з ёю, а не са мною, дык не, маё імя ўпісалі: Я скуру вам сьпішу, сялькорчыкі-газэтчыкі. Парву вам на шматкі (хоча рваць) газэту. (Ужо ўзяў, паглядзеў у бакі). Ах, чорт яго, там нехта ідзе. (Падаўся ў бок і схаваўся).
Коопэратар (разглядае газэту). Ага, надворны бок нішто сабе. Цікава, што добрага тут ёсьць і пра мой коопэратыў. (Прыглядаецца). Ага, пра самагонку ёсьць далей… Так, так. (Чытае):
|
Эх, мілая, ды брація, |
Бач, як расьпісваць навучыліся, і гэта ўсё на тэй паперы, што я дарэмна адпусьціў. Ну, нічога. (Чытае):
|
Мы просім масла, солі, газы, |
(Бяз злосьці). Ах, прахвосты, што будзе тут далей? (Чытае). Зьніжэньне цэн ідзе пасьпешна. Ага, добра. (Чытае). Усе тавары, апрача самавараў, пераложаны на ніжнія паліцы, такім чынам зьніжэньне адбылося блізка што на 100 процантаў. Дырэктыву выпаўняем. Лоўка пад‘ехалі, чэрці. (Калі ў якой мясцовасьці коопэрацыя працуе добра, коопэратар можа сказаць: „А гэта не пра мой коопэратыў“. Здалёк чуваць голас Цвілеўскага: „Дзе гэта, што тут пра мяне“. Засопшыся, пасьпешна падыходзіць да газэты).
Астрэйка. Во, глянь, браце, куды цябе ўпісалі, ды так, наісь, добра, што, тым‘асове, ня выскрабеш.
Івашка. А, не, ня выскрабеш ніякім спосабам.
Цьвілеўскі (да коопэратара). Прачытай, калі ласка, Лаўрынчык, бо я не магу: гэта стракатая хвароба сьлепіць вочы, што тут напісана пада мною?
Коопэратар. Дзе, вось тут?
Цьвілеўскі. Ага, вось у гэтым раёне. (Паказвае на малюнак).
Коопэратар. А чаму вы думаеце, што гэта вас тут намалявалі?
Цьвілеўскі. Дык вось-жа і людзі кажуць, а хто-ж тут?
Астрэйка. Тым‘асове, тут увесь Цьвілеўскі.
Івашка. Ага, ён, ён.
Цьвілеўскі. Ну, вось, бачыце.
Коопэратар. Тут нічога асаблівага і не напісана.
Цьвілеўскі. А ты прачытай, прачытай.
Коопэратар (чытае).
|
Што мне рэчка, што мне рыбка, |
Цьвілеўскі (да ўсіх). Ну, што вы скажаце, суседзі мае?
Астрэйка. Тым‘асове, пакуль што невядома, што і сказаць.
Івашка. Ня ведаем, што і сказаць.
Коопэратар. А тут няма чаго і казаць, бо гэта глупства.
Цьвілеўскі (горача). Дык вось, чаму яны гэта глупства да мяне прычапілі, няхай-бы да каго іншага: на яго, ці на яго. (Паказвае на Астрэйку і Івашку).
Астрэйка. Гэта, суседзе, не пасуседзку, наісь, калі сваю бяду мераешся на нас пералажыць. За гэта можна пакрыўдзіцца.
Івашка. Ага, я сказаў яму, як чалавеку, што твой портрэт…
Цьвілеўскі. Не, дык я не хачу, каб да вас чапляліся, але толькі, значыць, чаму мяне сюды ўпісалі.
Астрэйка. Гэта добра, тым‘асове, што я на скрыпцы ня граю, а то Цьвілеўскі сказаў-бы, што гэта ня ён, а я тут намаляваны.
Івашка. Усё можа быць, мог-бы і сказаць.
Самагоншчык. Што тут, суседзі, сабраліся, аб чым размаўляеце?
Цьвілеўскі. Паглядзі, што вырабляць пачалі ў нашай вёсцы.
Самагоншчык (паглядзеўшы). Я крыху знаёміўся, праходзячы нядаўна, з гэтаю газэткаю, і павінен сказаць, што ўсё можна дараваць, толькі не за гэты малюнак пра вас, Цьвілеўскі.
Коопэратар. Кінь ты, браце, падбухторваньне, ніякае абразы тут для Цьвілеўскага няма.
Цьвілеўскі. Дык як-жа няма? (Паказвае на малюнак). Глянь, ногі крывыя.
Астрэйка. У яго толькі, тым‘асове, крыху толькі пайшлі ў бок.
Цьвілеўскі. Лапці, ліха ведае, якое велічы.
Астрэйка. Усё такі, наісь, Цьвілеўскі часьцей у ботах ходзіць.
Івашка. Найчасьцей у ботах.
Цьвілеўскі. А гляньце на горб. Няўжо я такі вярблюд?
Астрэйка. Колькі, наісь, у чалавека таго горбу ды ад працы, ня то, што так сабе, а яны зрабілі ліха ведама што. (Коопэратар у гэты час аглядае газэту).
Самагоншчык. Я кажу, даруй за гэта, дык заўтра дамалююць яшчэ рогі і хвост.
Цьвілеўскі (злосна). Каб я хадзіў з хвастом, ды я-ж ім галовы паскручваю, па-а-скручваю.
Коопэратар (да Цьвілеўскага). Ціха, дзядзька. (Да самагоншчыка). Слухай, тваю, браце, міласьць лепей тут расьпісалі.
Самагоншчык. А табе вельмі прыемна стала.
Цьвілеўскі. Што, і цябе ўпісалі?
Самагоншчык. Упісалі, каб на іх чэрці пісалі.
Коопэратар. Тут, дзядзька Цьвілеўскі, справа горшая, чым у вас, пра самагоначку пішацца.
Самагоншчык (дразьнячы). Пр-ра с-сама-гоначку… Што так смакуеш, гаворачы? (Горача).
Што я сам піў, калі гнаў? Людзям добрым
гнаў па просьбе іх. Праўда, мужчыны?
Усе (апрача коопэратара). Праўда, праўда.
Астрэйка. Хто гэта сам можа папіць столькі.
Самагоншчык (да коопэратара). А сам ты колькі разоў прысылаў, ды першага сорту, нябось, дай.
Коопэратар. Дык я-ж нічога, я наогул… А ты злавацца.
Самагоншчык (горача). Крыўдна, разумееце; стараешся для людзей, а тут — на табе: з прозьвішчам маім у газэту.
Коопэратар. Ну, гэта глупства, калі што якое, то даказваць ніхто ня будзе, альбо ты думаеш доўга вісець мо‘. Вось мо‘ да вечара яшчэ павісіць, а там дзеці яе расшэйгаюць. Ну, трэба-ж ісьці. (Затрымаўся крыху, кашлянуў і пайшоў).
Астрэйка. Тым‘асове, каб ведаў, хто гэта тут навырабляў, можна было-б сказаць, каб зараз-жа зьняў.
Самагоншчык. Галаву ім зьняць трэба за гэтакія рэчы, а першаму, як мне здаецца, дык Прузынінаму Паўлючку.
Цьвілеўскі. І мацеры яго, калі дазваляе такія фокусы.
Самагоншчык. Ну, я прайдуся так, бачком, прыслухаюся, можа зайду да Прузыны, пранюхаю…
Івашка. Ён павінен дазнацца, хто гэта!
Астрэйка. Ну, то закурым, тым‘асове, мужчыны, што-ж тут ужо…
Цьвілеўскі. Вось, суседзі, і жыві цяперашнім сьветам. У цябе які тытун: бесарабчык ці амэрыкан?
Астрэйка. Не, мультан у мяне, тым‘асове, мультан вядзецца. (Закурваюць).
Івашка. Заводзіў і я мультан, дык нейкі самасей урадзіў. Ці гэта насеньне такое, ці што…
Цьвілеўскі. Вядома, насеньне. Навыдумлялі нейкія насьценныя газэты, размалёўваюць… Усё-ж гэта каштуе грошы.
Астрэйка. Яно чаму, паглядзець добра, каб толькі чалавека так, па глупству не чапалі.
Цьвілеўскі. Каб-жа не чапалі, дык няхай-бы сабе пісалі. О, я сам не пашкадаваў-бы ім лісткоў колькі паперы.
Івашка. Тут грубая нейкая папера, ня то, што ў гарадзкіх газэтках, што скруціш сабе, як захочаш, ці на папяроску, ці скварку закруціш, а гэта нейкая, як луб.
Астрэйка. Чакайце, хто гэта бяжыць, тым‘асове. (Усе глядзяць).
Івашка. Быццам Прузына і бяжыць.
Астрэйка. Ага, гэта яна коціцца; ну, трэба як-небудзь разьведаць.
Цьвілеўскі. Я тут расквітаюся з ёю.
Астрэйка. Не, дазвольце, наісь, я запытаю, табе я раіў-бы пакуль што памаўчаць.
Цьвілеўскі. Добра, я памаўчу.
Прузына. Дзень добры.
Цьвілеўскі (дразьнячы). Цянь до пры.
Астрэйка. Э-э, тым‘асове, я-ж меўся пачаць.
Цьвілеўскі. Вось я, як пачну зараз сьвяньціць яе тут.
Прузына. Чаго ты вылупіўся, чаго?
Івашка. Паглядзі, вось, ткаля тут Цьвілеўскага ўпісалі.
Прузына. Дык навошта мне гэта глядзець?
Цьвілеўскі. О, чуеце, навошта, кажа, ёй глядзець. Так, яна-ж можа дома ўсё гэта бачыла. Яна-ж моʻ і падбухторвала свайго Паўлючка.
Прузына. А ты вельмі ведаеш усё.
Цьвілеўскі. Ты толькі ведаеш, заткала ты.
Прузына. Дурань ты, крывуля ты, чаго ты чапляешся да мяне.
Цьвілеўскі. О, бачыце, суседзі, я дык крывуля, а яна, дык, выходзіць, нішто сабе. Курдупель ты, табе-ж бог росту ня даў.
Прузына. А ты, дык перарос, аж дугою гне. (Прыгінаецца, паказвае).
Цьвілеўскі. Пусьцеце мяне, я сагну яе ў тры пагібелі.
Астрэйка (заступаючы). Э, сварыцца, наісь, адно, а біцца, тым‘асове, я ня раіў-бы.
Івашка. А біцца ня трэба.
Прузына. Не, няхай вытне толькі.
Цьвілеўскі. Прыцісну я твайго сялькорчыка, ня будзе ён размалёўваць так.
Прузына. Не баяўся ён цябе і баяцца ня будзе, што ён табе зрабіў дрэннага?
Цьвілеўскі. Да ты бачыш, ці не? (Пырнуў палкаю ў газэту, якая прадралася). Каб табе павылазілі, пудраніца ты.
Прузына. А ты певень.
Цьвілеўскі. Чулі? Твая дзяўча сукенкі пакрала.
Прузына. А ты прэнт і шнурок тытуну.
Цьвілеўскі. Ну, цяпер пускайце, я ёй пакажу. (Астрэйка і Івашка заступаюць).
Астрэйка. Нашто, наісь, біць кабеціну.
Івашка. Трэба стрымацца, Цьвілеўскі. (Трымае яго).
Цьвілеўскі. Пусьцеце, я пакажу ёй прэнцікі.
Прузына. Дурань стары, э, дурань. (Пайшла).
Цьвілеўскі. Пусьцеце, я пакажу ёй шнурок тытуну. Я ёй рэбры…
Дзея II
[правіць]
Судзьдзя. Вы прызнаеце сябе вінаватым?
Цьвілеўскі. Не, таварыш судзьдзя, бо ня я, а яна (паказвае на Прузыну) вінавата.
Прузына (устаючы). Ну, вось, людцы мае добрыя…
Судзьдзя. Грамадзянка, сядайце. (Да Цьвілеўскага). Чым-жа яна, павашаму, вінавата?
Цьвілеўскі. А чаго ёй, скажэце, перціся туды, дзе, скажам, мужчыны лаюцца? На яе, ведаеце, злосьць, а тут табе яна і падбегла.
Судзьдзя. Значыць, вы лаялі яе?
Цьвілеўскі. Лаяў, а як-жа.
Судзьдзя. Брыдкімі словамі абзывалі?
Цьвілеўскі. Не, нічога там брыдкага ня было — памацернаму я яе.
Судзьдзя. Так.
Цьвілеўскі. Дык і яна-ж мяне таксама.
Прузына (усхапіўшыся). Вось, каб я недачакала сьвятое нядзелькі, калі я…
Судзьдзя. Грамадзянка, сядайце. (Прузына садзіцца).
Цьвілеўскі. Вось бачыце, яе толькі зачапі, дык яна і пайшла. (Дразьнячы). Ты-ты-ты-ты.
Судзьдзя. За што-ж вы ўсё-такі лаяліся?
Цьвілеўскі. За газэтку і лаяліся.
Судзьдзя. А што-ж, гэта яна, Прузына, пісала?
Цьвілеўскі. Я-ж не кажу, што гэта яна пісала, яна толькі языком.
Судзьдзя. Ну, дык чаму вы яе лаялі?
Цьвілеўскі. Ну, а чаго яна падбегла ў гэты час?
Судзьдзя. Ну, а каб я падбег у гэты час, вы-б і мяне лаялі?
Цьвілеўскі. Вас? Не…
Судзьдзя. Чаму?
Цьвілеўскі. Ну, дзе-ж гэта вы бачылі, каб судзьдзю ды ў вочы лаяць.
Судзьдзя. Ага… А што там такое было, што-б магло вас раззлаваць?
Цьвілеўскі. Я чалавек не малады, але і не стары, каб ужо зусім, але ім і не таварыш.
Судзьдзя. Гэта вы пра каго?
Цьвілеўскі. Пра хлапцоў, што ў газэтку пісалі, і яе Паўлючок у гэтай хэўры.
Судзьдзя. А што там дрэннага было напісана?
Цьвілеўскі. Напісана яно яшчэ нічога, а толькі брыдка намалёвана, што, значыць, стаю я во так (горбіцца, выцягвае галаву ўперад і паказвае) і граю на скрыпцы. Пакрывілі ногі мне, што страх глянуць.
Судзьдзя. А там хіба напісана прозьвішча ваша?
Цьвілеўскі. Не, подпісу ня было, ня было.
Судзьдзя. А чаму вы думаеце, што гэта вас малявалі, а можа каго іншага?
Цьвілеўскі. Як гэта іншага, калі кожны дурань бачыць, што гэта я, ды словы там яшчэ з мае песенькі ўпісаны.
Судзьдзя. Так, там былі ўпісаны словы з вашае песенькі?
Цьвілеўскі. Ага. Гэта, бачыце, граў я з сваёю капэляю вясельле, ну, і, як па закону належыць, пасьля ўсяго там зазвалі нас да стала, каб перакусіць, і зноў-жа па закону, значыць, і выпіць.
Прузына. О, ён любіць выпіць.
Цьвілеўскі. Самагон… Э, цьфу, — гарэлка была добрая; ну, і нейк, здаецца, пасьля марцыпанаў было ці што, пайшлі старыя ў скокі. Тут падскочыў Сымон Юргілейчык, ён крыху грае, выхапіў у мяне скрыпку і, значыць, каб і я паскакаў. Ну пайшоў і я, як ужо там мог, але з прыпеўкаю: „што мне рэчка, што мне рыбка, калі маю жонку-скрыпку, цілі, цілі, гоп, цілі“. Гоп, цілі, гэта, значыць, абцасам па падлозе — і канец. Гэта я сам выдумаў і то, што скрыпка напраўду мая жонка, гэта ня можа быць, а яны зараз
падхапілі, ды ў газэтку.
Прузына. Ён цяпер, дык у лапцях зьявіўся, а як на вясельле, дык амэрыканскае абуе.
Судзьдзя (да Прузыны). Супакойцеся і не перашкаджайце. (Да Цьвілеўскага). А скажэце, вось, там яшчэ былі якія-небудзь малюнкі?
Цьвілеўскі. Там з левага боку былі яшчэ бутэлечкі намалёваны.
Судзьдзя. А што яны азначалі?
Цьвілеўскі. Самагонку азначалі.
Судзьдзя. Самагонку?
Цьвілеўскі. Так, самагонку.
Судзьдзя. Ну, а як вы думаеце — гэта добра, ці не?
Цьвілеўскі. Як-жа, таварыш судзьдзя, пазнаеш добрыя ці не. Гэта-ж, каб запраўдная была бутэлька, ну, панюхаў-бы, ці як там, і ведаў бы, як яна добрая.
Судзьдзя. Скажэце, добра, што вось такую газэтку выпусьцілі, ці можа ад гэтага шкода вялікая людзям?
Цьвілеўскі. Не, няхай-бы сабе пісалі, але, каб мяне не чапалі.
Судзьдзя. Добра. Сядайце. (Да Прузыны). Прузына Сучок, цяпер вы што можаце паказаць.
Прузына. Каб я не перайшла гразкае вуліцы, калі я якую няпраўду буду казаць, мае міленькія. Можа, каб будні дзень, то нічога такога ня здарылася-б, але ён, праўда, як захоча, дык знойдзе прычэпку.
Судзьдзя. Хто гэта ён?
Прузына. Гэта-ж я пра Цьвілеўскага буду казаць, міленькія. Ага, дык была нядзелька. Я нікуды ня зьбіралася ні ехаць, ні ісьці, памаленьку сабе ўходжваюся. Уходзілася гэта я і ніколі ня думала, што там, на сяле, газэтка вывешана. А каб і ведала, то ці гэта мне ісьці туды глядзець. А ён-жа, Цьвілеўскі, дык цалюткі дзень прасядзеў каля газэткі і ўсё лаяўся, ды, мае міленькія, так брыдка, што нават дзеці пачалі сьмяяцца.
Цьвілеўскі (падняўшыся). Таварыш судзьдзя! Дзяцей я там не заўважаў.
Прузына. О, чуеце, сам прызнаецца, што на дзяцей не зважаў. Дык вось і крыўдна, міленькія, што ён абняславіць дзяцей маіх. Дзяўчынцы маёй, Вольцы васемнаццаты гадок ідзе, ёй-жа трэба з людзьмі бачыцца.
Цьвілеўскі (седзячы, голасна). З хлапцамі ёй трэба бачыцца.
Судзьдзя (да Цьвілеўскага). Не перашкаджайце.
Прузына. Вось бачыце, ён жыць не дае мне, удаве. Твая дзяўча, кажа, у пудру нейкую ўлезла, твая дзяўча сукенкі пакрала. Божа мой, міленькі, на што-ж гэтак чарніць.
Цьвілеўскі (надымаючыся). Чаго там чарніць, калі яна і так чорная, дык загэтым і пудрыцца.
Прузына. Пачакай, счарнееш і ты.
Цьвілеўскі. А ў пудру не палезу. (Суд званіў і, урэшце, супакоіў).
Судзьдзя. Грамадзянін Цьвілеўскі і грамадзянка Сучок, папярэджваю, што вы не на вуліцы, а ў судзе.
Прузына. І зноў-жа пра сукенкі, мае міленькія. У Лэйзара ваконца ў сенцах заткнёна было нейкаю старою сукенкаю ці чым там, дык як мая Волечка была маленькаю, дык, ведама, дзеці, выцягнулі гэта з вакенца і лялькі сабе рабілі, а ён і пачаў: а твая дачка сукенкі пакрала, а твая дачка сёе, ды тое,
а твайму сыну газэтчыку ўсё роўна рашпіль
у бок усаджу. Дык за што гэта: што ў газэце нехта яго намаляваў. А што ён на мяне валіў, дык няхай ужо бачыць бог і сьвятыя судзьдзі. Вось і ўсё.
Судзьдзя. Ну, а ён вас ня біў?
Прузына. Ён увесь час мерыўся, дык яго трымалі, а потым я ўцякла.
Судзьдзя. А хто гэта падраў газэту?
Прузына. Гэта-ж ён палкаю пырнуў. Ён-бы і зусім падраў яе, каб людзей ня было.
Судзьдзя. Сядайце. Пазавеце там сьведку Івашку Паўлюка. (Гукнулі).
Судзьдзя. Што вы, Івашка, ведаеце аб гэтай справе, толькі адказвайце праўдзіва.
Івашка (перамінаецца, мнець шапку). А я нічога не магу сказаць, бо я нічога ня ведаю, я такі чалавек, што ня люблю ў гэтыя справы ўмешвацца.
Судзьдзя. У якія гэта справы вы ня любіце ўмешвацца?
Івашка. У сварку гэту Прузыны з Цьвілеўскім.
Судзьдзя. А сварка, значыць, была?
Івашка. Я вам скажу, тут ёсьць сьведка, Васіль Астрэйка, дык ён пра гэта лепей ведае.
Судзьдзя. А вы што-ж, хіба ня былі там?
Івашка. Я можна сказаць быў, можна сказаць і ня быў.
Судзьдзя. Як гэта так?
Івашка. А так, што паводле мяне могуць сварыцца, я магу і ня чуць.
Судзьдзя. Але-ж вы чулі?
Івашка. Не, нічога я ня чуў, хіба Астрэйка.
Судзьдзя. Сядайце. Пазавеце там сьведку Астрэйку Васіля.
Судзьдзя. Вы чулі, як Прузына Сучок лаяла Цьвілеўскага.
Астрэйка. Памойму, наісь, тым‘асове, дык Цьвілеўскі мусіў яе лаяць, бо зьдзек быў насупроць яго.
Івашка. Так яно і было.
Астрэйка. Мы ўдвох там былі і ня ведаю, ці добра, ці не, але мы, тым‘асове перасьцераглі ад бойкі іх.
Івашка. Ага, я сам трымаў.
Судзьдзя. Каго?
Астрэйка. Трымалі мы, наісь, Цьвілеўскага, а злосны ён быў на газэтку.
Івашка. Ага, і палкаю пырнуў так.
Судзьдзя. Хто, павашаму, вінават у гэтай справе?
Астрэйка. Тут Прузына вінавата.
Івашка. Яна, яна.
Судзьдзя. Вы самі кажаце: Цьвілеўскі лаяўся, Цьвілеўскі біцца кідаўся, Цьвілеўскі ў газэту пырнуў, ну, а чаму Прузына вінавата, што яна?
Астрэйка. Яна, тым‘асове, таксама сыпала і, нарэшце, наісь…
Івашка. Стала задам ды спадніцу гэта… (Падымае на сабе халат).
Астрэйка. Ну, то як гэта, тым‘асове, чалавеку цярпець.
Судзьдзя. Вы чыталі тую газэтку?
Астрэйка. Як-жа прачытаеш, калі я, а таксама і Івашка, літараў складаць ня ўмеем. Пачалі аднаго разу складаць…
Івашка (дадае). Дык піва нейкае вышла.
Судзьдзя. Што, што там вышла?
Астрэйка. А гэта ён, тым‘асове, так нешта ляпнуў, ён можа. Я вам скажу, таварыш судзебны, што і Прузына, і Цьвілеўскі — суседзі мае, і яна прасіла паехаць за сьведку і ён таксама.
Івашка. Ага, і мяне таксама — і яна і ён.
Астрэйка. Але я павінен за Цьвілеўскага казаць, каб, наісь, ён быў апраўданы.
Прузына (усхапілася). Во, бачыце, бо Цьвілеўскі падпаіў іх.
Івашка (дразьнячы). П-эдпэіў, ты вельмі бачыла.
Судзьдзя. Супакойцеся. (Да Астрэйкі). Сьведка Астрэйка, скажэце, Цьвілеўскі лаяў Прузыну і дачку яе?
Астрэйка. Так, чалавек, наісь, вышаў з цярпеньня і лаяў.
Судзьдзя. Сьведка Івашка.
Івашка (не дачакаўшыся запытаньня). Вышаў з цярпеньня і лаяў.
Судзьдзя. Сядайце. Паклічце сьведку Лаўрынчыка.
Судзьдзя. Што вы можаце паказаць?
Лаўрынчык. Асаблівага нічога.
Судзьдзя. Вы чыталі газэту?
Лаўрынчык. Чытаў.
Судзьдзя. Ці было ў газеце што-небудзь такое, што-б магло абразіць Цьвілеўскага?
Лаўрынчык. Я лічу, што нічога, і, бязумоўна, Цьвілеўскі дарэмна падняў лаянку.
Цьвілеўскі. А ён дык цярпеў-бы.
Лаўрынчык. Пра коопэратыў таксама было, аднак я і ня думаў абражацца, а наадварот, лічу гэта вельмі карысным. Выяўленьне нашых недахопаў вельмі патрэбная справа, мы пастараемся зьнішчыць іх, вытравіць.
Цьвілеўскі (ускочыў). Таварыш судзьдзя, дазвольце мне, мне дазвольце.
Судзьдзя. Што?
Цьвілеўскі. Даць яму, гэтаму разумненькаму, запытаньне.
Судзьдзя. Ну, добра, пытайцеся.
Цьвілеўскі (паварачваецца да Лаўрынчыка). Калі ў мяне ёсьць, як ты кажаш, недахоп, вось, прыкладна, я крыху згорблены, ну, і ногі там… дык ты думаеш, калі яны мяне намалявалі, то я ўжо стану іншым, маладзейшым, га?
Лаўрынчык. Я кажу аб недахопах наогул.
Цьвілеўскі. Эге, вось табе і наогул. (Сеў).
Лаўрынчык. Бязумоўна, былі падбухторваньні з боку; ёсьць такія, што любяць падліць масла ў агонь, а ўсё-ж такі, лаяць жанчыну і дзяцей яе, ня было за што.
Судзьдзя. Сядайце. (Да Прузыны). Што вы, Прузына Сучок, яшчэ дабавіць можаце?
Прузына. Во гэты самы (паказвае пальцамі) Павал Івашка, каб яму бог не дапамог, ехаў мне за сьведку, а цяпер, бачыце, каго бароніць. А чаму, бо глынуў рускае горкае,
Цьвілеўскі падпаіў.
Цьвілеўскі (перабівае). Таварыш судзьдзя, я хачу, каб яна даказала, і калі дакажа,
садзеце мяне тады хоць на цэлы месяц, але-ж, калі не дакажа, дык пасадзіць яе, Прузынку. (Сеў).
Івашка. Пасадзіць яе.
Прузына. Таварыш судзьдзя, як-жа так можа быць. Ён мяне лаяў, ён падраў газэту, чарніў нейкай пудраю маё дзіця, яны пілі і хочуць, каб мяне пасадзілі. Ды, людцы мае міленькія…
Судзьдзя (перабівае). Грамадзянка Сучок, вы пачакайце: яшчэ рана трывожыцца. Выносіць пастанову суд, а ня сьведкі. Сядайце. Падсудны Цьвілеўскі, вам даецца апошняе слова, што вы яшчэ хочаце дадаць?
Цьвілеўскі (устаў, кашлянуў, плюнуў у бок і расьцірае нагою).
Судзьдзя. Вы ня плюйце, а адказвайце.
Цьвілеўскі (выцер вусы). Нічога, я расьцёр. Дык што-ж тут сказаць. Я тое магу сказаць, што няма чаго больш казаць, толькі
адно я хачу заявіць вось перад гэтым чырвоным сталом, усімі судзьдзямі і публікаю, што калі мяне засудзяць, то тады мне ня жыць болей. Пайду і ўтаплюся. Кончана. (Сеў).
Судзьдзя (устаў). Суд ідзе на нараду. (Усе ў залі ўстаюць. Суд выходзіць).
Газэта. Нядаўна адбыўся суд над грамадзянінам (назва вёскі) Цьвілеўскім, які пырнуў палкаю ў мяне і абражаў Прузыну Сучок. Цьвілеўскі прысуджан да дзесяці рублёў штрафу. Кажуць, думаў тапіцца, але няма часу, бо Прузына выдае дачку сваю Вольку замуж, і Цьвілеўскі ідзе граць вясельле і к таму заробіць дзесятку.
(Калі ёсьць музычныя інструмэнты, можна ў гэты час прапусьціць праз сцэну капэлю Цьвілеўскага: ён сам са скрыпкаю паперадзе, за ім меншы па росту хлапчук з другою скрыпкаю, далей яшчэ меншы з клярнэтам і, нарэшце, самы меншы па росту хлапчук з барабанам).
Другая карціна можа быць яшчэ і так паказана: пасьля першае карціны, у часе перамены дэкорацыі за сцэнаю грае музыка.
Калі падымаецца заслона, музыка грае ціха. Газэта абвяшчае, што нядаўна адбыўся суд і г. д.
Затым пад канец сказаць: „Цьвілеўскі будзе граць вясельле, вось чуеце, ён праводзіць рэпэтыцыю“. Пасьля гэтых слоў гучны марш.
Другую карціну можна працягнуць далей матар‘яламі жывое газэты, узяўшы іх з свае вёскі, суседняе, раёну. Тут можна ўзяць любую галіну гаспадарчага, культурнага жыцьця, падаць весткі, якія будуць сьведчыць аб дасягненьнях, а таксама недахопах. Толькі ня трэба расьцягваць, а лепш даваць кароценькія паведамленьні. Пажадана некаторы матар‘ял падаць у гумарыстычнай форме (вясёлай).
Калі, напрыклад, Сымон пабіў свайго бацьку, можна адзначыць прыблізна так:
„У нашу вёску прыехаў барэц Сымон, які з першай схваткі палажыў свайго бацьку на абедзьве лапаткі. Барца Сымона вызвала райміліцыя. Мусіць хоча выдаць узнагароду“. Калі, напрыклад, слаба працуе якая-небудзь установа, як, скажам, камітэт узаемадапамогі, мажліва падаць так:
„Цэнтральныя газэты Беларусі адзначаюць, што зьявілася нейкая сонная хвароба. Як відаць, на гэту хваробу занядужаў камітэт узаемадапамогі. Сьпіць ужо чатыры месяцы. Трэбуецца спэцыяльнае лячэньне“.
Зразумела, што добра, калі будуць вызначаны тыя пытаньні, якія к часу пастаноўкі зьяўляюцца больш жыцьцёвымі. Тут могуць быць і абвесткі, скажам, аб перавыбарах камітэтаў і іншых грамадзкіх справах.
П‘есу гэту магчыма ставіць ня маючы нават сцэны: у чытальні, школе і прасторнай хаце. Калі ёсьць сапраўдная насьценная газэта, яна набіваецца на раму ці дошку і ставіцца ад сьцяны так, каб можна было прайсьці там. Можна скарыстаць i клясную дошку, альбо два сталы (адзін кладзецца бокам), а з боку завешваецца шэраю пасьцілкаю і драпіруецца зелянінаю.
Насьценную газэту можна зрабіць бутафорскую г. значыць напісаць там, наклеіць якія-небудзь малюнкі так, каб было падобна на газэту.
Выразны толькі павінен быць надпіс: „Насьценная газэта“.
У другой дзеі патрэбен стол, які пажадана накрыць чырвоным абрусом (пасьцілкаю), за якім зьмяшчаецца суд, адзін, два портрэты нашых правадыроў і лаўкі ці табурэткі, на якіх зьмяшчаюцца:
абвінавайца, падсудны, некалькі чалавек публікі і затым сьведкі.
Сьведкі могуць зьмяшчацца да вызаву дзе-небудзь у другім пакоі. Па вызаву яны праходзяць праз залю. Гэта, мне думаецца, унясе некаторую ажыўлёнасьць у дзею.
Нарэшце, я хачу сказаць, што ў другой карціне другое дзеі даецца шырокае поле самадзейнасьці для драмгуртка, што, бязумоўна, пажадана.
Для мяне, як для аўтара, вельмі пажадана ведаць аб усіх цяжкасьцях і недахопах, якія спаткаюцца пры пастаноўцы. Я з падзякаю прыму пад увагу ў далейшай сваёй працы над рэпэртуарам вясковага тэатру.
|
Цана
|
Увага
[правіць]
Другую карціну можна працягнуць далей матар‘яламі жывое газэты, узяўшы іх з свае вёскі, суседняе, раёну. Тут можна ўзяць любую галіну гаспадарчага, культурнага жыцьця, падаць весткі, якія будуць сьведчыць аб дасягненьнях, а таксама недахопах. Толькі ня трэба расьцягваць, а лепш даваць кароценькія паведамленьні. Пажадана некаторы матар‘ял падаць у гумарыстычнай форме (вясёлай).
Калі, напрыклад, Сымон пабіў свайго бацьку, можна адзначыць прыблізна так:
„У нашу вёску прыехаў барэц Сымон, які з першай схваткі палажыў свайго бацьку на абедзьве лапаткі. Барца Сымона вызвала райміліцыя. Мусіць хоча выдаць узнагароду“. Калі, напрыклад, слаба працуе якая-небудзь установа, як, скажам, камітэт узаемадапамогі, мажліва падаць так:
„Цэнтральныя газэты Беларусі адзначаюць, што зьявілася нейкая сонная хвароба. Як відаць, на гэту хваробу занядужаў камітэт узаемадапамогі. Сьпіць ужо чатыры месяцы. Трэбуецца спэцыяльнае лячэньне“.
Зразумела, што добра, калі будуць вызначаны тыя пытаньні, якія к часу пастаноўкі зьяўляюцца больш жыцьцёвымі. Тут могуць быць і абвесткі, скажам, аб перавыбарах камітэтаў і іншых грамадзкіх справах.
Пастаноўка
[правіць]
П‘есу гэту магчыма ставіць ня маючы нават сцэны: у чытальні, школе і прасторнай хаце. Калі ёсьць сапраўдная насьценная газэта, яна набіваецца на раму ці дошку і ставіцца ад сьцяны так, каб можна было прайсьці там. Можна скарыстаць i клясную дошку, альбо два сталы (адзін кладзецца бокам), а з боку завешваецца шэраю пасьцілкаю і драпіруецца зелянінаю.
Насьценную газэту можна зрабіць бутафорскую г. значыць напісаць там, наклеіць якія-небудзь малюнкі так, каб было падобна на газэту.
Выразны толькі павінен быць надпіс: „Насьценная газэта“.
У другой дзеі патрэбен стол, які пажадана накрыць чырвоным абрусом (пасьцілкаю), за якім зьмяшчаецца суд, адзін, два портрэты нашых правадыроў і лаўкі ці табурэткі, на якіх зьмяшчаюцца:
абвінавайца, падсудны, некалькі чалавек публікі і затым сьведкі.
Сьведкі могуць зьмяшчацца да вызаву дзе-небудзь у другім пакоі. Па вызаву яны праходзяць праз залю. Гэта, мне думаецца, унясе некаторую ажыўлёнасьць у дзею.
Нарэшце, я хачу сказаць, што ў другой карціне другое дзеі даецца шырокае поле самадзейнасьці для драмгуртка, што, бязумоўна, пажадана.
Для мяне, як для аўтара, вельмі пажадана ведаць аб усіх цяжкасьцях і недахопах, якія спаткаюцца пры пастаноўцы. Я з падзякаю прыму пад увагу ў далейшай сваёй працы над рэпэртуарам вясковага тэатру.
|
Цана
|
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.
