Акрываўленая зямля (1930)/III/Маё каханьне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У дні жалю Маё каханьне
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Арміі Леніна

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЁ КАХАНЬНЕ

Гораду гоман,
Стук,
Грохат,
Клік гудкоў,
Сьпеў машын —
Маё каханьне,
Вобраз;
З імі я
Не адзін…

Што мне да поля
З яго васількамі —
Пагубнаю кветкай палёў
Эх,
Каб моц —
Выліў-бы мора,
Затапіў-бы
З галавы
Да ног!

Зруйнаваў-бы
Бур‘яныя межы
І кветкі,
Што губяць насеньне,
Трактарам
Сталёва-лямешным
Сонца
Адрыў-бы
Праменьне.

Дык вось чаму
Люблю
Я горад, —
Таму,
Што мой ён брат
У барацьбе
За новую вёску,
З жыцьцём,
Як Ленінград!

Слуцак,
1925 г.