Перайсці да зместу

Мая ліра (1924)/I/Ad te levavi

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня на псальм 62 Ad te levavi
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Шчасьце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ad Te levavi…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




AD TE LEVAVI…

Ўзнашу я вочы у неба да Бога
І як служэбнік на Яго ўзіраю:
Ен абароніць мяне ад благога,
Бо міласэрдзя ад Яго чакаю.

О Божа — Божа, спашлі змілаваньне
Над Тваім людам, што поўны нядолі,
Бо ўжо-ж ён просіць даўно змертвыхстаньня,
Каб выйсьці з крыўды, з грэху і няволі.

Чужынец люд Твой аддаў на пакусу,
Каб з яго сэрца выгнаць Цябе, Божа:
Хай кроў бязвінных, да грэху прымусы
Пабудзяць гнеў Твой на народ варожы.

Збудзі, о Божа, люд Твой паднявольны
На труд свабодны, на ласку спакою,
Узглянь ягоны лёс цяжкі — мазольны,
На хлеб мяшаны з горкаю сьлязою.

Устань, о Божа, — зорам сваей моцы
Сакруш нячыстых працу рук паганых,
Абагаслаў свой люд бедны рабочы,
Як маці кволых дзетак мілаваных.