Мая душа

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вечар Мая душа
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
Крытыку
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/371

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мая душа, як ястраб дзікі,
Што рвецца ў неба на прастор,
Вартуе вольных птушак крыкі, –
Мая душа як ястраб дзікі.
Учуўшы іх, страхне вялікі
Свой сон, шыбне ды вышай гор, –
Мая душа як ястраб дзікі,
Што рвецца ў неба на прастор!

(1910)

Глядзіце таксама