Мая асвета

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мая асвета
Аўтар: Алесь Мілюць
1937
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 322

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я без гімназіі, без універсітэта
Здабыў сабе патрэбную асвету...
О не! Не там... а за касой і плугам
Здабыў яе пры працы саматугам...
Дык хай пустым гардзіцца хто дыпломам...
Я ж не гарджусь — бо мала йшчэ вядомы.
Бо шмат ў жыцці дазнаў бяды і мукаў,
Дык мушу вось... застацца самавукам...

22 лютага 1937 г.
Скорычы