Марыська чарнабрэва, галубка мая…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Марыська чарнабрэва, галубка мая…
Верш
Аўтар: Кастусь Каліноўскі
Крыніца: http://rv-blr.com/verse/show/1208


 * * *

Марыська чарнабрэва, галубка мая,
Гдзе ж ся падзела шчасьце і ясна доля твая?
Усё прайшло, — прайшло, як бы не бывала,
Адна страшэнна горыч у грудзях застала.

Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці
Ды ў прадвечнага саду вялеў прападаці,
То мы прападзем марна, но праўды не кінем,
Хутчэй Неба і шчасьце, як праўду, абмінем.

Не наракай, Марыся, на сваю бяздолю,
Но прыймі цяжкую кару Прадвечнага волю,
А калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся,
То я з таго сьвету табе адазвуся.

Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасьці, жыві ў свабодзе.
І часам спамяні пра Яську твайго,
Што згінуў за праўду для дабра твайго.

А калі слова пяройдзе у дзела,
Тагды за праўду станавіся сьмела,
Бо адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэш, Народзе, старасьці свабодна.