Маладняк (часопіс)/1929/7/Хроніка
| ← Лукішкі | Хроніка Крытыка Ліпень 1929 году |
ХРОНІКА
Пісьменьнікі пра сябе
Народны паэта рэспублікі ў гутарцы з нашым супрацоўнікам паведаміў, што з першага чэрвеня г. году ён выйшаў з літаратурнага аб‘яднаньня „Полымя“. Лета правядзе ў вёсцы, з восені думае ўзяцца за напісаньне драмы для БДТ 2.
На лета выяжджаю ў саўгас. Буду вывучаць там адну тэму — Жыцьцё і барацьбу с.-г. рабочых і вясковае беднаты. Час вывучэньня думаю ахапіць дарэволюцыйны і рэволюцыйны. Галоўным чынам спынюся на вывучэньні сучаснага жыцьця, як менш вядомага для мяне.
Улетку буду пісаць п‘есу пра рэволюцыйнае змаганьне на Беларусі.
Гэтымі днямі ў БДВ выходзіць зборнік твораў „Над абрывам“. Да восені спадзяюся падрыхтаваць другі зборнік меншага памеру.
Зараз канчаю гістарычную драму, зьмест яе — доля закінутых у Сібір (з паўстаньня 1634 г.). Драма прызнач: для пастаноўкі БДТ 2.
Лета буду працаваць у Менску, восеньню паеду на лекі.
Па даручэньні нацыянальнай камісіі ЦВК БССР пішу популярную кніжку аб практычным правядзеньні нацыянальнае палітыкі ў БССР. У кнізе будуць зьмешчаны нарысы з жыцьця і працы беларускіх культурных устаноў, нашых школ, нацыянальных саветаў мастэчак і яўрэйскіх калгасаў. Для гэтае мэты думаю скарыстаць лета для паездак па БССР.
Карыстаючыся выпадкова трапіўшым дзеньнікам, бяспрытульнай да восені думаю напісаць вялікае апавяданьне пад назваю „Запіскі бяспрытульнай“.
У выданьні БДВ выходзіць з друку казка „Залатыя арэхі“, ілюстраваная мастаком Мільчыным.
Пішу для „Маладняка“ артыкул на тэму — проблемы культуры ў пяцігодцы БССР.
Пасьля летняга падарожжа маю на мэце распрацаваць цыкль мастацкіх нарысаў, прыназначаных спэцыяльна для часопісі „Маладняк“.
Пасьля адбыцьця лягэрнага збору, думаю закончыць пісаць цыкль апавяданьняў з студэнцкага жыцьця. Хутка выходзіць у выданьні БДВ трэці зборнік апавяданьняў пад назваю „Крыніца“.
Пішу поэму з сялянскага жыцьця.
Для вывучэньня цэнтраў соцыялістычнага будаўніцтва выяжджаю на Асінбуд. Маю на мэце напісаць цыкль вершаў „Маё жыцьцё“,
За летні пэрыод маю на мэце пабываць на Асінстроі, на Полаччыне і ў Лельчыцкім раёне Мазыршчыны. Паездку-вандраваньне скарыстаю для вывучэньня тыпаў новых людзей.
Рыхтую да друку зборнік вершаў пад назваю „Бомы“. Цяпер канчаткова апрацоўваю поэму фактаў „Рапарт“, якую здаю для друку ў часопісе „Маладняк“.
З мэтаю вывучэньня асобных тыпаў выяжджаю на летні час у Полаччыну.
Лета буду правадзіць на вёсцы. Маюся напісаць п‘есу з жыцьця вясковае моладзі, а таксама скончу пачатае вялікае апавяданьне пад назваю „Разьбітыя негатывы“.
Скончыў Белдзяржунівэрсытэт. У ліпені месяцы разам з Я. Туміловічам і А. Звонакам еду на Урал, дзе думаем прабыць цэлы месяц. З мэтаю вывучэньня буйнае уральскае прамысловасьці.
Цяпер працую над вялікаю поэмаю „Лясная трылёгія“. Падрыхтаваў для друку зборнік вершаў пад назваю „Пуціна“.
Ян. Скрыган (Відук)
Зьвярнуўшыся з лягераў, думаю канчаткова скончыць аповесьць з рабочага жыцьця пад назваю „Будынак“. Напісаная мною брашура пра жыцьцё калгасу, па даручэньні Наркамзему зараз друкуецца.
Хутка выходзіць з друку зборнік апавяданьняў „Затока ў бурах“.
Канчаю апрацоўку роману „Вясьнянка“, які будзе друкавацца ў „Полымі“. Пасьля гэтае працы маю на мэце напісаць некалькі апавяданьняў з сялянскага жыцьця:
На лета еду на фабрыку „Дзьвіна“ дзеля азнаямленьня з жыцьцём і бытам рабочых. Зараз працую над аповесьцю „Апошняя песьня“. Падрыхтаваны для друку ў БДВ зборнік вершаў.
Скончыў пісаньнем вялікую аповесьць „Трыкатаж“, якую здаю ў часопісь „Маладняк“.
Здаў у БДВ роман „Сын“, “які зьяўляецца вынікам маёй трохгадовай працы. Надоечы вышла з друку мая другая кніжка працы „У іхным доме“. Лета разам з паэтай С. Фаміным праводжу на Мар‘інскім балотным масыве.
У Польскай сэкцыі БелАПП‘у
∗ На карысьць МОПР‘у сэкцыя выдала літаратурную газэту — аднаднёўку. Зьмест аднаднёўкі: вершы, проза, урывак з драматычнага твору, некалькі крытычных артыкулаў.
∗ Сэкцыя ўзяла на сябе выданьне на ратотыпе зборнікаў твораў літгурткоў сэкцыі.
∗ Сэкцыяй прынята пастанова аб узмацненьні ў часе лета сувязі з больш здольнымі пішучымі таварышамі з правінцыі шляхам літконсультацыі.
У Аршанскай філіі БелАПП‘у
∗ У канцы мая сябры філіі: Таўбін, Астапенка і Гоманаў зрабілі літаратурны выезд па маршруце ст. Цёмны лес — Цёмналескі лесапільны завод — мястэчка Раена. У Расьне адбылося два вечары для вучнёўства і для партыйна-проф. організацый. Наладжан быў агульны вечар у Цёмным лесе для рабочых заводу і чыгуначнікаў. Усяго было абслужана каля 500 чал. Чыталіся вершы і даклады.
∗ У Меьціславе студыяй Бел. АППТ‘у быў наладжаны вялікі вечар беларускае літаратуры. Пасьля дакладу і чыткі вершаў была пастаўлена п‘еса сябра студыі Аўг. Сінякова „Выпярэднікі“, з студэнцкага жыцьця.
∗ Пры Мсьціслаўскай студыі Бел. АПП‘у заснована яўрэйская літаратурная сэкцыя ў ліку 12 асоб, якою кіруе яўрэйскі літаратар Пляксю Сэкцыя выпусьціла 4 нумары рукапіснае часопісі „Эрштэ трыл“ („Першыя крокі“).
Студыяй заснована шэраг літаратурных гурткоў пры сямігодках і Мсьціслаўскім дзіцячым гарадку. Гурткі выдаюць свае рукапісныя часопісі.
∗ У маі месяцы быў наладжан супольны вечар у яўрэйскай сямігодцы, на якім чыталіся яўрэйскія і беларускія творы.
∗ Ю. Таўбін і З. Астапенка здалі ў БДВ два зборнікі дзіцячых казак і вершаў „Сны зайца“ і „Пра ўдалага Янку”.
У Магілеўскай філіі Бел. АПП‘у
∗ Вышаў з друку альманах творчасьці сяброў філіі — „Раньне“. У сучасны. момант ідзе падрыхтоўчая праца па складаньні трэцяга альманаху, якому мяркуецца надаць інтэрнацыянальны характар, зьмясьціўшы ў ім творы беларускіх, яўрэйскіх і расійскіх пісьменьнікаў Магілеўшчыны.
∗ Сябры філіі Юр. Лявонны і Я. Івашын у маі мецы арганізавалі літаратурнае выступленьне на гуце „Ільліч“ (у Быхаўскім раёне).
Выступленьне было спаткана рабочымі надта ўважліва, выклікала вялікую зацікаўленасьць да пытаньняў разьвіцьця беларускае пралетарскае літаратуры.
∗ Юрка Лявонны здаў Ў БДВ першы зборнік вершаў „Разьбег“. За апошні час ім напісаны дзьве пазмы: „Далёкі рэйс“ і „Болей жыцьця“. Адначасова, ён падрыхтоўвае да друку зборнік мастацкае прозы.
∗ Васіль Гарбацэвіч скончыў пісаць 4-х актавую п‘есу „Полька-какетка”, і перадае яе для пастаноўкі ў БДТ 2.
У Доме Пісьменьніка
(Гутарка з загачыкам ДП т. Залуцкім)
∗ Агульнае прызначэньне Дому Пісьменьніка абслугоўваньне пісьменьнікаў у іх грамадзкай працы і грамадзкім адпачынку. За час сакавік—чэрвень, Домам Пісьменьніка прароблена значная праца.
Адбываліся сходы Бел.АПП, „Узвышша“, спатканьні з Белдзяржвыдавецтвам па розных пытаньнях літаратурнага жыцьця. Адбыліся — спатканьні з таварышамі Затонскім і Чаркаскім. Гэтыя таварышы ўзьнялі цэлы шэраг надзвычайна цікавых пытаньняў адносна выданьня кніжкі і ідэолёгічнага напрамку беларускае літаратуры.
Дом Пісьменьніка даў магчымасьць праводзіць у яго сьценах працу мастакам г. Менску.
∗ Домам Пісьменьніка быў праведзены мэдычны агляд пісьменьнікаў, — на падставе чаго СНК адпусьціў 2500 рублёў на іх лячэньне.
∗ ЦСПСБ для Дому Пісьменьніка са свайго боку вызначыў 10 мейсц ў дамы адпачынку і закупіў два курортных месцы.