Перайсці да зместу

Ліст у «Нашу Ніву» (Гмырак, 1914)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст у „Нашу Ніву“
Ліст
Аўтар: Лявон Гмырак
1914
Крыніца: Лявон Гмырак – нашанівец

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Высокоповажаемы Паночку!

Пасылаю Вам рукапісы дзьвух стацьцей. Адну з іх („Ешчэ аб лясным голадзе“) надрукуйця у каторым з бліжэйшых намяроў газэты, як хочыця ці у формі стацьці ці у формі коррэспондэнціі з Міншчыны. Здаецца нічога надта востраго у ей німа і хіба надрукаваць можна. Калі якое мейсцэ завострае што ж рабіць… выкіньце яго. Надрукуйце у такім намяры дзе ня будзе ніякай другой маей стацьці, бо падпісаў я яе так — яе заўсягды стацьці падпісываю т.е. Лявон Гмырак.

Другая стацьця („Вялікая гадоўшчына“) напісана для таго каб надрукаваць яе у № найблізшым да 19 лютаго. Праўда, сёлета німа юбілея гэтаго дня, а толькі 53 гадоўшчына, але мне здаралося спатыкаць у расейскіх газэтах стацьці аб гэтым дні і у такіе гады калі німа юбілею яго (напр. у Совр. Слов. за 1909 г.) — вось па моему зусім уместна будзе калі у 53 гадоўшчыну скасаваньня прігону надрукуе Н. Н. гэту стацьцю.

Востраго нічога німа тамака — усё гэдкае пішецца цяпер нават і у календарах выданьня Сытіна, спадзяюся што надрукуіця гэту стацьцю без ніякіх пірамен.

Скора я ужо выеду у Прывісляншчыну. Свайго ̶м̶а̶й̶б̶у̶т̶н̶я̶г̶о̶ ̶ тамашняго адрэса пакуль што ня ведаю, як даведаюся напішу. Пакуль што газэты на „Полочаны Рачково“ — мне не высылайця — калі прішлю свій новы адрэс — прышліця тады усе выйшаўшые намяры пачынаючы з №1 за 1914 г. Калі Вам будзе вядомы мой новы адрэс — напішыця — ці надрукуіця „Вялікую гадоўшчыну“ ці не, — калі не — дык чаму? Ад пары да пары да Вас я буду стацьці прісылаць. Калі нагадаіця якую тэму каторая павэдле Вас падходзіла бы мне — напішыця аб гэтым можэ я яе выкарыстаю. У „Маладую Беларусь“ адну стацьцю я ужо паслаў, калі пачне выхадзіць „Лучынка“ треба будзе што небудзь напісаць і туды.

Трошку крыўдую я за тое што у „Каляднай пісанцы“ Вы надрукавалі стацьцю Багдановіча, а не надрукавалі маю, тут ужо трошку самолюбіе закранута — ды і сумна тое што відаць ужо у „Нашай нівай“ зусім запанавала крытычная манера a la Богдановіч (у 50 №№ нейкі І. Л. напісаў „Агляд кніг“ як раз гэдкім фасонам як пішэ крытычные стацьці Багдановіч, не ужыв убываіцца неяк у Вас реальная крітыка, а шкада).

Максім Іванавіч — як відаць добра стацьці пішець по крайней мере аб беларускім тэатры напісаў дужа добра. Паганяйце яго каб пісаў болій.

У Каляднай жэ Пісанцы я ізноў ̶п̶а̶б̶а̶ч̶ы̶ў̶ ̶ спаткаўся з творам Аўрэйцэвіча. Дужа рад што у тым кутку дзе я пражыў гадоў около 20 і каторы знаю бадай ці ня лепей ̶я̶к̶ ̶б̶а̶ц̶ь̶к̶а̶ ̶р̶о̶д̶н̶ы̶ Докшыцкую воласьць аткуль мы вядзёмся — завёўся гэдкі важны пісьменнік.

Пакуль што бывайця здаровенькі. Паклон Купале, Бядулі, Гарэцкаму і усім знайомым беларусам якіе цяпер лі Вас ёсьць. Калі буду ведаць новы адрэс і прішлю яго Вам, будзьця ласкавы аткажыця на моі пытаньня.

З пашанаю М. Бабровіч

P.S. Цяпер я працую над вялікай стацьцёй „Белорусское національное возрожденіе“. Як кончу пашлю яе у „Русское богатство“ можэ надрукуюць.

3/І — 1914 г.