Ліст Вацлава Ластоўскага да Пётры Крачэўскага (20 красавіка 1923)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Вацлава Ластоўскага пра выхад з ураду Беларускай Народнай Рэспублікі
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
20 красавіка 1923 году
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1, чэрвень 1923 г., б. 61
Публікацыя была пад загалоўкам «Выступленьне В. Ластоўскага з Ураду Бел. Нар. Рэспублікі.». Мела таксама анатацыю: «Выбраны, 14 сьнежня 1919 году, Радай Беларускай Народнай Рэспублікі, Старшынёю Рады Народных Міністраў, грам. В. Ластоўскі, 20 красавіка 1923 году вышаў са складу Ураду, злажыўшы ніжэйпададзенае пісьмо Маршалку Рады Б. Н. Р. грам. Крэчэўскаму».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯГО ДАСТОЙНАСЬЦІ

Пану Маршалку Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Высокапаважаны Петр Антонавіч!

Пры істнуючых ўзаемаадносінах далейшую працу лічу для сябе немагчымай, а дзеля гэтага прашу Вас, ад сягоняшняй даты, лічыць мяне выбыўшым са складу Дзяржаўнай Калегіі.

Прыміце запэўненьне ў належнай да Вас пашане і прыхільнасьці

В. Ластоўскі.