Ліга Народаў
Ліга Народаў Публіцыстыка Аўтар: Фабіян Акінчыц 1935 год Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 5 (15) ад 10.X.1935 г., б. 1-2 |
Людзі прывыкшыя да старых формаў жыцьця, людзі заплясьнеўшыя ў штодзеннай барацьбе за сваё жалюгоднае існаваньне,—з жахам пазіраюць на заўтрашні дзень, ня ведаючы, што ён нясе,
У такім стане знаходзяцца і цэлыя народы, з ліку тых, каторыя не здабыліся на ідэолёгічнае і нацыянальнае аздараўленьне і каторыя хацелі-б, каб існуючае на сьвеце палажэньне, вытварыўшае для іх больш спрыяючыя абставіны, цягнулася вечна,
Яны запамінаюць, што ўсё ў жыцьці рухаецца і імкнецца наперад у мэтах дасканаленьня і што нічога няма пастаяннага.
Вечны супакой, як у людзей так і ў людзкой грамадзе, немагчымы, а калі-б ён запанаваў—гэта азначала-б нішто іншае, як сьмерць ўсяго існуючага,
Праз войвы і равалюцыі, праз крывавыя ахвяры людзкасьць мусіць ісьці наперад, бо такі ёсьць закон, які кіруе поступам і людзкою натураю. Тое, што здавалася пэўным і цьвёрдым як гранітная скала — раптоўна рушыцца, аказаўшыся непатрэбным, а навет і шкодным з хвілінаю, як сярод народаў выяўляюцца новыя патрэбы і сілы, пхаючыя іх у гістарычную падарожу.
Няма нічога дзіўнага, калі дзеля гэтых самых прычын такая, здавалася-б, модная сусьветная ўстанова, якою зьяўлялася Ліга Народаў, створаная пасьля сусьветнай вайны дзяржавамі-пераможцамі, у мэтах замацаваньня свайго панаваньня і забясьпечаньня ад будучых войнаў,—на нашых вачох банкрутуе і хутка адыйдзе ў галіну гістарычных успамінаў.
Ліга Народаў ёсьць цяпер нічым іншым, як яскравым абразам сусьветнай несправядлівасьці ў адносінах да народаў слабейшых, асабліва-ж да народаў пазбаўлевых сваей дзяржаўнасьці, бо ўсе яны былі аддадзены ёю на эксплёатацыю народам драпежным, а ў першую чаргу жыдом.
Уступленьне туды Савецкага Саюзу, якое адбылося ў 1934 г., разглядалася яе тварцамі як факт дадатні, каторы павівен быў узмоцніць аўторытэт гэтага недарэчнага твору, замкнуўшы тое кола з ланцугоў, якімі цёмныя сілы імкнуліся апутаць сьвет.
Прабыванене там прадстаўнікоў ад краіны прымусу і чырвонага тэрору зусім слушна расцэньваецца прыгнечанымі народамі як яўны гвалт проці інтарэсаў гэтых народаў, якіх пры сучасным стане рэчаў няма каму бараніць.
Што датычыць беларусоў, то гэтакая думка павінна была канчальна скрысталізавацца пасьля цынічнай заявы лодзінскага жыда Валаха, каторы, выступаючы як савецкі камісар загранічных спраў пад псэўдонімам „Литвинов“, адважыўся сказаць перад Лігаю, што ў Саветах усе нацыянальныя пытаньні вырашаны на карысьць меншасьцяў…
І вось цяпер гэтая самая Ліга, дзе засядаюць стаўпы і тузы сучасных парадкаў, крыўдных і несправядлівых, збанкрутавала канчальна. Яна давяла сваю бязвартаснасьць у самы адказны гістарычны мамэнт, ня маючы сілаў вывясьці народы з тых эканамічных і палітычных камплікацыяў, у якіх яны апынуліся.
Адначасна з банкруцтвам буржуазна-капіталістычнага ладу мусіла збанкрутаваць і ягонае міжнароднае снарадзьдзе.
Нас гэта ня дзівіць і ня страшыць…
Мы добра ведалі і раней, што гэтакая мешаніна, пазбаўленая кіруючай і здаровай ідэі, ня маючая супольнага языка, у якой кожны сябра трымае камень за пазухаю для свайго суседа, павінна была бязслаўна закончыць сваё існаваньне.
На яе зьмену прыдуць новыя формы міжнароднага сужыцьця, але прыдуць пасьля таго, як усе народы ўступяць на шлях нацыянальнага і палітычнага адраджэньня пасьля вялікіх забурэньнаў, якія насоўваюдца і якіх ніхто ня спыніць.
Мы верым, што пры будучай перакройцы эўрапейскай карты і беларускі народ атрымае правы на міжнародным форуме. Толькі тады ня будзе таго, што наглядаецца цяпер, калі ад ягонага імя выступаюць лодзінскія жыды, а Ліга Народаў слухае іх і прымае ўсё сказанае як запраўдны голас нацыянальных меншасьцяў…
Ф. Акінчыц.