Лявоніха (фальклор)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лявоніха
Песня
Фальклор
Крыніца: https://vk.com/topic-14956663_22496220
Беларуская народная песня

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А ці праўда ці не праўдачка была,
Што курачка парасёнка прывяла,
Парасёнак яечка знёс,
А бязрукі тое яйка ўнёс.

А Лявоніху Лявон палюбіў,
Лявонісе чаравічкі купіў.
Лявоніха — душа ласкавая,
Чаравічкамі палясківала.

Як я молада ў матулькі была,
Як вішанька у садочку цвіла.
Цвіла-цвіла ды пацвітывала,
З малайцамі ды пагулівала.

А дзе ж тыя кавалёчкі жывуць,
Што новыя тапарочкі куюць.
Куюць-куюць ды падварываюць,
Нашых дзевак ды падманываюць.

Ой, Лявоніха, Лявоніха мая,
Ты ж такою прыгажуняй не была.
Як збяромся мы у свята пагуляць,
Нам Лявоніхі сваёй не пазнаць.

Лявоніха ліха мачыха была —
Нісалёную капусту дала,
А пасынка дык і чорт не бярэць —
Нісалёную капусту жарэць.

А Лявоніха ня жонка была —
Немытую мне кашулю дала,
Немытую, некачаную,
У суседа пазычаную.

Ці я табе ні варыла гароху,
Ці я цябе ні любіла ні троху?
А я ж табе гарашок варыла,
А я ж цябе харашо любіла.

А казалі, што тут свадзьба была,
Засталіся толькі хмель ды дуда.
Дуда кажа: ду-ду-ду, ду-ду-ду,
А хмель кажа: тут буду, тут буду.