Лета (Купала — Лета ты, лета прыгожа-квяцістае)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Лета
Верш
Аўтар: Янка Купала


Лета ты, лета прыгожа-квяцістае,
Колькі ты ўносіш аздобы з сабой!
Цягнуцца стройна шнуры каласістыя,
Пахне павабна трава над ракой.

Гнуцца на лузе касцы немарудныя,
Дзе-нідзе ў постаці серп заскакаў;
Песьня пачулася наская, нудная, –
Рэха панеслася – бор адказаў.

Шум пакаціўся ад лесу адзетага;
Сонца купаецца ў полыску рос;
Эх! каб, здаецца, ды шчасьце да гэтага!
Эх, каб, здаецца, менш гора і сьлёз!..
 
(1906–1910)


Глядзіце таксама

  • Lato — польскі пераклад