Куток для спорту. Рухавыя гульні і ігры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Куток для спорту. Рухавыя гульні і ігры.
Артыкул
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1930 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 3 (13), люты 1930 г., б. 7-8

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Куток для спорту.
Рухавыя гульні і ігры.

Ня толькі чалавек любіць пагуляць, ахвотна гэтаму аддаецца і кожная жывёліна. Хто з нас ня бачыў, як гуляюць каты, сабакі, як прыемна брыкаюць жарабяты, цяляты, як падскаківаючы лапочуць клыльлямі куры, або ў гнёздах бусьляняты, бццам прабуючы сваіх сіл, ці хутка будуць магчы пакінуць гняздо. Кожны Беларус—селянін можа ўсё гэта прыкмеціць пры сваей гаспадарцы. Але ня толькі гуляюць большыя жывёлы, робяць гэта нават найменшыя мушкі, мурашкі і іншыя.

Гуляе кожная жывёла, бо інстынктоўна адчувае патрэбу руху, каторага вымагае жывы арганізм. Гэты рух чалавек і жывёла выяўляюць у гульнях.

Найбольш аддаецца гульням чалавек і жывёла ў сваей маладосьці, бо ў гэтым часе расьце і развіваецца арганізм, патрабуючы многа руху. Пад старасьць няма ўжо такой ахвоты да гульняў, бо арганізм ёсьць тады саўсім разьвіты і не вымагае столькі руху.

Аднак, калі ня будзем рухацца, дык і разьвітыя мускулы могуць аслабець, а нават і цалком загубіць сваю дзейнасьць.

Дык вось дзеля развою нашага арганізму, дзеля падтрыманьня дзейнасьці ўсіх нашых мускулаў патрэбны нам рухавыя гульні і ігры, каторыя ёсьць натуральнай гімнастыкай цела і духа.

Дзеля таго, што гульні адбываюцца пераважна на паветры, яны маюць вялікі ўплыў на нашае цела: спрыяюць дыханьню, змацняючы гэтым лёгкія; рухі падчас іграў і гульняў змушаюць скуру да большага выдзяленьня поту, што ёсьць карысным і неадзоўным для здароўя. Вочы нашыя адпачываюць, гледзячы на ўспакайваючую зялёнасьць расьцінаў.

Рухавыя таварыскія гульні і ігры ёсьць найлепшым выхаваўчым сродкам. Тут учасьнік вучыцца грамадзкасьці, дзеля таго, што ў іграх бяруць удзел цэлыя групы гуляючых. Тут ёсьць выйгрыш аднаго выйгрышам цэлае грамады, а гэта вырабляе таварыскасьць і ўменьне прытарнавацца да грамады. Тут вырабляецца салідарнасьць, гэта значыць—пачуцьцё еднасьці і лучнасьці; тут учасьнік ігры мусіць часта выракацца собскае прыемнасьці, собскага пагляду, каб толькі давясьці ігру да пэўнае, усім іграком агульнае мэты.

З ігрой сьцісла злучана дысцыпліна: учасьнік ігры мусіць паддавацца пэўным законам і слухаць пры гэтым старшага.

Старшыя выбраныя да ігры могуць тут выяўляць свае кіраўнічыя здольнасьці.

Усё вышэй сказанае ёсьць нішто іншае, як прыкметы грамадзкага жыцьця, дык учасьнік ігры набывае гэтых прыкметаў, вырабляючыся на добрага грамадзяніна.

Апрача ўсіх вышэй сказаных прыкметаў, каторыя даюць таварыскім рухавым іграм першае месца ў фізычным выхаваньні, трэба адцеміць і тое, што ігры ёсьць тормазам азьвярэласьці і завадыяцтва, што ёсьць у кожнага мужчыны дзеля прыроджанага яму баявога інстынкту, які праз выхаваньне ёсьць быццам прыдушаны, але пры кожнай да гэтага спакусе выяўляецца.

У таварыскіх іграх учасьнік іх вычэрпывае надмер энэргіі свайго баявога інстынкту, а грамадзянства мае спакойнага і добрага грамадзяніна.

Калі хлапец ёсьць бяз ніякага дагляду, бяз добрага таварыства і бяз выхаваньня, дык яго баявы інстынкт будзе шукаць выхаду ў розных авантурах, у непаслухмянасьці да ўстаноўленых грамадзянствам законаў, адным словам станецца разбойнікам, злодзеем.

Нам Беларусам у фізычным выхаваньні трэба зьвярнуць увагу перадусім на ігры і гульні, бо нам, больш як каму, патрэба дысцыплінаваных грамадзян, каторыя-бы патрапілі пасьвяціць свае собскія эгаістычныя пагляды—пераконаньні для агульнага дабра Бацькаўшчыны.

Шукаючы іграў ня трэба далёка аглядацца: Народ наш мае іх вельмі многа. Пашыя народныя гульні і ігры не ўступаюць іграм іншых народаў, а нават многімі могуць пахваліцца.

Ул. Казлоўшчык.