Куток для спорту

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Куток для спорту.
Артыкул
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1931 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 4 (27), красавік 1931 г., б. 14

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Куток для спорту.

Вясна. Усюды на гімнастычных плошчах заварушылася. Кожнае гімнастычна-спартовае таварыства прабуе свае сілы, падлічвае сяброў, лятуціць аб падыходзячых выйграшах у заводах.

Моладзь цешыцца і гатовіць свае мясьні да паступаючых патугаў… Але ня мы, беларуская моладзь: гэта цешыцца і прыгатаўляецца моладзь загранічная ў спартовыя таварыствы, апольскія.

Нам беларусам гэта немагчыма. Вось летась віленская беларуская моладзь зарганізавалася ў гімнастычна-спартовае таварыства пад назовам „Гайсак“ і падала свой статут да легалізацыі ў ваяводзтва.

Пан ваявода Рачкевіч „raczył“ статуту не залегалізаваць, не падаючы прычын. Т-ва адклікалася да міністэрства ў Варшаву і чакае ўжо хутка год.

Дык што-ж мы, беларуская моладзь, у кірунку спартовым будзем бязьдзейнымі?

Не, браты!

Захавайма глыбока ў сэрца нашу крыўду ды панатужымася фізычна і духова, гартуймася да ўсіх нявыгодаў і будзььма прыгатаванымі на тое, што яшчэ будзе горш.

Не даюць нам арганізована разьвівацца фізычна, трэба гэта рабіць саматугамм; гэтага нам ніхто ня ў сілах забараніць.

Прыдзе нядзеля, або сьвята; замест смакаваць самагонку ды іграць у карты, лепш выйсьці грамадою на волньае паветра дый пачакаць кацёлку, ці загуляць у якую небудзь спартовую гульню. Ведаю, што шмат хто скажа: „я-ж ня дзіця, каб гуляў, я-ж дарослы чалавек“. Вось такі моцна памыліцца, бо час ад часу пагуляць патрабуе кожны, а дарослы, што быццам ня хоча гуляць на паветры, пойдзе да хаты і там аддасца нездаровым гульням у карты, або языком меле пустое.

Кожная вёска павінна ведаць, хто ў вёсцы найлепшы бегач, хто найдалей кідае каменьні, хто найдалей і навышэй скача, хто найдужэйшы, хто найлепш плавае і г. п.

Напэўна знойдзецца ў кожным мястэчку, вёсцы хлапец, што служыў у войску, дый выслужыў мо’ якую рангу, такі (калі не сядзеў дзе пры кухні) будзе больш-менш абзнаёмлены з найбольш распаўсюджанымі галінамі спорту, прадусім з лёгкай атлетыкай. Вось такі хлапец павінен парупіцца распаўсюджваньнем спорту паміж кумпанамі і арганізаваць спартовыя, ведамыя яму гульні.

Рэдакцыйная калегія „Шляху Моладзі“ ахвотна прыме карэспандэнцыі, апісваючыя спартовае дзеяньне на вёсцы і будзе ахвотна служыць сваімі парадамі; таксама будзе зьмяшчаць у кутку для спорту прозьвішчы асобаў, пабіўшых у чым-небудзь вясковы рэкорд.

Моладзь, адгукніся! Чакаем.

Пан ка