Курс усеагульнай літаратуры канца XIX стагоддзя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Курс усеагульнай літаратуры канца XIX стагоддзя
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


Цяжка з лёсам змогу весці,
Бо нам прышласць сніць прыемна.
Ен сказаў ёй напрадвесні:
«Я люблю!» — Яна: «Узаемна!»
Зрэшты ўсё ж ім рукі цесна
Ксёндз звязаў назаўжды стулай.
3 тым канец прыйшоў на песню.
Што жыццё снавала чула.
Ўслед за песняю — паэма,
Менш прывабная няздара.
Лёс ім даў другую тэму,
Чым снавала шчасна мара.
Клопат, нэндза, недаедак,
Праца ў поце, плён няўдалы,
Мала хлеба, многа дзетак
Змест аповесці складалі.
Ды калі ўжо лёс упарты
Скончыў жорсткую праграму,
Зніклі псгік жыцця расплаты,
Развязаўшыся у драму.