Перайсці да зместу

Курс вышэйшых кіраўнікоў СБМ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Курс вышэйшых кіраўнікоў СБМ
Артыкул
Аўтар: Міхась Ганько
ліпень 1943 году
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 12

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КУРС ВЫШЭЙШЫХ КІРАўНІКОЎ СБМ

У першай палавіне чырвеня 1943 (ад 1 да 16) адбываўся у Менску першы курс Саюзу Беларускае Моладзі, які падрыхтаваў 21 вышэйшага кіраўніка моладзі. Курсам загадваў кіраўнік Аддзелу Моладзі Гэнэральнага Камісарыяту банфюрэр Шульц, а заняткі праводзіў шэф-праваднік М. Ганько.

Хаця удзельнікі былі надзвычайна перагружаныя заняткамі, бо ад пабудкі а 6 г. да адбою а 22 г. ня мелі ані воднае вольнае часінкі, але ставіліся да заняткаў надзвычай старэнна і з ахвотаю выконвалі усе загады кіраўнікоў. Палітычна-узгадавальныя даклады, страявыя і спортавыя заняткі, службовы інструктаж, сьпеў і сяброўскія вечары займалі час ад уздыму да апушчэньня сьцягу, які бела-чырвона-белым арлом узьвіваўся над памешканьнем курсу.

Удзельнікі курсу мелі гонар вітаць у сябе высокіх гасьцей: сп. Гэнральнага Камісара В. Кубэ, кіраўніка І Галоўнага Аддзелу Баўэра, кіраўніка Аддзелу Палітыкі Лянгэра і іншых, а таксама і сп. рэдактара У. Казлоўскага. Шмат прадстаўнікоў нямецкіх уладаў рабілі даклады, а Акруговы камісар Менскай акругі др. Эрэнляйтнэр наладзіў для курсантаў векапомны вечар. Для яго гэта быў апошні вечар ягонага жыцьця, бо назаўтра ён быў у дарозе забіты злачынцамі—бандытамі.

Курс закончыўся урачыстым забавязаньнем удзельнікаў на службу Беларускаму народу і Бацькаўшчыне, якое прыймаў шэф-праваднік М. Ганько у прытымбыцьці высокіх нямецкіх гасьцей, і мілым сяброўскім вечарам.

З добрымі ведамі і з моцнаю воляю да працы разьехаліся кіраўнікі рыхтавацца да арганізацыі Саюзу Беларускае Моладзі. Іхны курс даў пачатак слаўнай ужо сяньня традыцыі.

В. Аг.