Кум і Кума

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Кум i Кума
Верш
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/54093


Кума нітак напрала,
У маток іх звівала.
Кум дзівіўся: як гожа
Кума ніткі віць можа.

Наварыў кум ёй піва,
Частаваў так зычліва
І дзівіўся: як гожа
Кума піва піць можа.

Як з бяседы аднойчы
Кум куму вёў уночы,
Ён дзівіўся: о Божа,
Кума йсці ўжо не можа.