Кніга (Крачэўскі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Кніга (Крэчэўскі))
Кніга
Верш
Аўтар: Пётра Крачэўскі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прыемна над кнігай схіліцца
Ў кнігарні, ў музэі і знаць,
Што гэты прыяцель — забыцца —
Вам можэ адзін толькі даць

Магчымасьць у кожну хвіліну
Не так, як вядзецца ў людзей —
У кнізе павага ёсьць чыну,
Не рве яна сэрца з грудзей…

Тут дзеі мінулага ходзяць,
Я бачу ў іх продкаў сваіх,
Яны у жыцьцё мяне ўводзяць,
Бароняць ад поступаў злых.

Даюць мне напрамак і сілу
Змагацца за праўду, народ,
Каб мы адыйшоўшы ў магілу
Таксама маглі даць прыплод.