Кароткая гісторыя Беларусі/Часць чацьвертая

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search

ЧАСЦЬ ЧАЦЬВЕРТАЯ[правіць]

ад Люблінскай Уніі (1569 г.) да раздзелу Польшчы

Злучэньне Літоўска-Рускаго гасударства с Польшчай пры Ягайле было не надта моцным. Беларусь блізка 200 гадоў бараніла ешчэ сваей асобнасьці, але гэта асобнасць, пры супольным жыцьці баярстра беларускаго с палякамі, заціралася крок за крокам, і пад канец ХVІ века беларускі шляхоцкі стан усё больш і больш апалячываецца. З гэтаго часу пачынаецца апалячываньне і часьці сярэдняго стану. Людзі вышэйшых станоў, прыймаючы польскую культуру, зусім адрываліся ад свайго народу; народ гэты ставаўся для іх чужым з усімі сваімі бедамі і нядолямі. У другім-трэйцім пакаленьні апалячэные князі і баяры беларускіе забываліся зусім аб сваім беларускім народзе і павелічывалі сілу і значэньне палякоў у сваім краю, шырылі самі польскасць. Просты народ, як у тые часы звалі яго «посполіты», быў пакінуты сам сабе і гэты народ патрапіў зьберэгчы старую сваю мову, звычаі, але ня меў сілы захаваць, бараніць і шырыць старую культуру.

У той час граматнасць шырылася толькі ў вышэйшым і сярэднім стане. Школы былі заведзены адно пры манастырах, і народу цяжка было знайсьці да іх доступ. Багацейшая моладзь, як мы ўжо ведаем, за вышэйшай навукай ездзіла за граніцу, а для баяр і шляхты сярэдняй заможнасьці глаўнай школай былі двары беларускіх князёў. Гэта былі школы грамадзкаго жыцьця, але яны аказаліся шкоднымі для беларускай національнай справы, бо па дварох князёў рэнэгатоў польшчына выцесьняла ўсё беларускае і ўзгадовывала грамадзян рэнэгатоў. Каб лепей зразумець, чым былі гэтые школы—двары беларускіх князёў і вельмож, трэба прыпомніць, што кожны князь, кожны вельможа ў тые часы мелі свае войска, мураваные крэпасьці—замкі; ды пры іх нялічэным багацгве ўсе дробные баяры і шляхта былі ад іх залежны. Быць пры дварэ князя Слуцкаго Ходкевіча, Радзівілла, Сапегі і ім падобных лічылося ня толькі вялікай чэсьцю, але і забеспечывало будучыну, бо многіе або аставаліся ўраднікамі (чыноўнікамі) пры гэтых дварох, або атрымывалі карысные арэнды. Радзівіллы з аднэй толькі лініі князя Мікалая Чорнаго володзелі 61 горадам, 6 замкамі і 1321 вёскай. Князі Острожскіе ўжо ў XIV і XV сталецьцях слылі сваім багацтвам. Пасьля гэтые багацтвы сталіся проста нялічэнымі праз жэніцьбы. Досі сказаць, што вялікі гэтман князь Константін Константіновіч Острожскі меў гадавога даходу з сваіх маёнткоў адзінаццаць мільёноў залатых, а двор яго складаўся з двух тысяч чэлавек шляхоцкай моладзі. Чацьвёртая толькі частка маёнткоў кн. К. Острожскаго, перэйшоўшая да князя Януша (брата), каштэляна кракоўскаго, складалася з 72 гарадоў і мястэчэк, 2,452 вёсак і множства засьценкоў і хутароў.

Не адны Радзівіллы і Острожскіе славіліся багацтвам. Хаця і не ў такой меры, а ўсёж багацтвам і значэньнем слылі князі Олельковічы, Слуцкіе, кн. Чэтвертынскіе, кн. Чарторыйскіе, кн. Огінскіе, кн. Пузыны, кн. Гедройці, кн. Сапегі, кн. Сангушкі, кн. Соломерэцкіе, кн. Полубінскіе, кн. Друцкіе Любэцкіе, Соколінскіе, Подберэзкіе, а такжэ Ходкевічы, Войны, Слушкі, Кішкі, Тышкевічы і іншые.

Беларускіе князі жылі найболей пры вялікокняжэцкім дварэ ў Вільні, а так сама і ў Кракове, калі Вялікі Князь быў у сваей польскай каралеўскай сталіцы. Якое вялікае значэньне гэтые беларускіе князі і магнаты мелі ў Кракове, відаць ужо с таго што ў Кракове раней была аткрыта беларуская друкарня, чым польская. Вядома, што першая друкаваная кніга (Біблія Гутэнбэрга) выдана ў 1455 гаду ў Нюрэнбэрзе, а на 28 гаду пасьля першай друкаванай кнігі пачалі выходзіць ужо і беларускіе цэркоўные кнігі. У 1483 гаду надруканана ў Кракове першая беларуская кніга «Тріод Цветная», а ў 1491 так сама ў Кракове, Фіоль, родам з Немеччыны, друкаваў ужо. другую беларускую кнігу «Октоіх».

Польская друкарня ў Кракове была аткрыта ў 1505 гаду, значыць на 22 гады пазьней беларускай. Мы ня хочэм казаць, што палякі ў тые часы асьветай стаялі ніжэй боларусоў, але гэты факт паказывае на высокую культуру ў беларускаго народу, катораму патрэбны былі друкаваные кнігі ўжо ў тые часы, калі на ўсей Заходняй Эўропе ледзьве толькі пачынало расхадзіцца друкаванае слово.

З славянскіх народоў першые друкавалі біблію чэхі ў 1488 г., другая с чэрады беларуская Біблія друкаваная ў 1517 гаду ў Празе; трэцяя Краінская ў 1555 гаду. Літоўская Біблія друкавалася ў 1590 гаду ў горадзі Кенігсбэргу, Латышская ў 1587 гаду ў Рызе.

Першая беларуская Біблія перэтлумачэна была з лацінскай мовы на беларускую Францішкам Скорынай с Полацка. Відаць тагочасная Кракоўская беларуская друкарня была за мала для друкаваньня Бібліі, дзеля таго Скорына паехаў друкаваць яе ажно ў Чэшскую Прагу, гдзе і пачаў друк у 1517 гаду, а працаваў там да 1520 года. Тымчасам у Вільні стараньнем Бабіча, бурмістра гор. Вільні, заложэна была вялікая друкарня. Тады Скорына вярнуўся ў Вільню і тут ужо дакончыў друк Бібліі ў 1525 гаду.

Апрача Бібліі Скорына выдаў колькі другіх ешчэ кніжок: «Канонік», «Псалтыр» і інш.

Бабіч перэдаў сваю друкарню каля 1576 году брацьцям Мамонічам, родам з Могілева. Вядомы два браты Мамонічы: Кузьма, Віленскі бурмістр, і Лукаш, скарбны (казначэй) Вял. Кн. Літоўскаго, а так сама сын Кузьмы, Лявон, называўшый сябе каралеўскім друкаром. У гэтай друкарні без перэрыва друкаваліся беларускіе кніжкі аж да XVII сталецьця. У ёй надрукаваны быў і «Статут Літоўскі» па беларуску пад рэдакціей знаменітаго канцлера Вял. Кн. Літоўскаго, Льва Сапегі, і многа розных іншых кніг. Польская друкарня ў Вільні заложэна была ў 1576 гаду — пазьней за беларускую на 51 год.

У XVI сталецьці беларускіе друкарні знайходзіліся ўжо шмат па якіх гарадох. Так, князь Мікалай Радзівілл Чорны залажыў у 1562 гаду беларускую друкарню ў Несьвіжы. Да старшых беларускіх друкарэнь адносяцца друкарні ў Любчы, Слуцку, пасьля ідуць друкарні ў Заслаўлі, Магілево, Полацку, Мінску, Пінску, Заблудове, Супрасьлі, Еўі.

Што датычэ школ пры манастырах, то іншые з іх сегаюць вельмі даўных часоў, як напрыклад Туроўская школа, каторая адносіцца да самаго пачатку Туроўскай епархіі (IX сталецьця). Пасьля Смаленскіе шкопы былі шырока вядомы ў XI сталецьці, а побач гэтых аткрываліся з даўных часоў школы: у Полацку — заснаваная сьв. Параскевай (Параскай), у Пінску, Мозыры, Слуцку і Мінску. З слаўных людзей выйшоўшых з гэтых школ, вядомы: с Туроўскай шкопы — сьв. Кірыл; с Пінскай — Мітрофан летапісец; Слуцкай — Ерэй Еўгеній, а з Мінскай школы выводзяць пеўца аб Палку Ігора.

Пісьменство ў беларускай мове больш уа ўсё развілося з другой палавіны ХV сталецьця. Вышэйшые станы пачалі ўжо вучыцца польскай і лацінскай мовы, але сярэдніе станы гарадзкі і шляхоцкі пісалі, чыталі і гаварылі ў роднай сваей беларускай мове. Што асьвета была пастаўлена шырока, гэтаго даводзяць нам друкарні, каторых густа было па ўсіх кутках Беларусі. У часе рэформацкаго руху князь Мікалай Радзівілл Чорны залажыў кальвінскуіо гімназію ў Слуцку; апрача таго аткрыліся кальвінскіе школы ў Новагрудку, Несьвіжы, Заслаўлі, Оршы, Мінску, Сьвіслочы, Шклове, Вітэбску. Адначасьне з гэтым для беларусоў заложэны былі брацтвамі вучылішчы ў Вільні, Полацку, Пінску, Оршы і Мінску.

Так стаялі справы прасьветы, калі ў 1569 гаду прыбылі ў Вільню Езуіты і залажылі свой коллегіум.

Рэформацкі рух шмат шырэй захапіў усю Заходнюю Эўропу, чым Беларусь. Каб змагацца з рэформаціей, адзін гішпанец Ігнат Лойоля зарганізаваў манахоў пад назовай «societatis Iesu» або Езуітоў. Праз кароткі час Езуіты патрапілі дастаць ад Папежа розные прывілеі і сабраць грамадные грошы на сваю работу, а глаўная рэч — дабраць у свае рады людзей знатных і вучоных, каторые, будучы прыдворнымі духоўнікамі пры княжэцкіх, каралеўскіх і вялікапанскіх дварох, кіравалі суменьнем іх, і людзей, што блізка стаялі да ўраду. А разам з суменьнем кіравалі і справамі гасударственымі. Самую большую ўвагу езуіты зверталі на маладзеж, каторую стараліся вучыць у сваіх школах; гэтак яны выховывалі сабе староннікоў у новых пакаленьнях. У школы свае езуіты больш за ўсё прынаджывалі сыноў людзей багатых і з значэньнем у гасударстве, каб пасьля мець як найсільнейшых староннікоў.

У год Люблінскай Уніі было выслано 5 чэлавек езуітоў і ў Вільню. Прыехаўшы ў Вільну, езуіты перш-на-перш пастараліся залажыць «колегіум» — школу для маладзежы. Але кальвіністы і лютэране моцна трымалі ў сваіх руках тагочасную асьвету, дык сперша ў езуіцкіе школы ніхто нехацеў ісьці; ало пазьней, як толькі ўдалося сабраць першых 15 вучэнікоў, слава езуіцкай школы пачала хутка расьці. Самымі сільнымі праціўнікамі езуітоў былі кальвіністы бо гэта былі ўсё людзі вельмі вучоные. Каб асьмеяць кальвіністоў, езуіты пачалі рабіць публічные прэдстаўленьня, часам нават на рынках; у гэтых прэдстаўленьнях вывадзілі на сцэну лютэраноў і кальвіністоў у самых сьмешных абразох. Прэдстаўленьня мелі аграмаднае значэньне для народу. На трэці год пасьля прыезду ў Вільню езуіты дасталі ўжо касьцёл сьв. Яна. На адбудаваньне гэтаго касьцёла яны палажылі шмат грошэй, завялі пекную музыку і добры хор, дзеля гэтаго народ усё большымі і большымі грамадамі пачаў, хадзіць да езуіцкаго касьцёла і слухаць іхніе казаньні. Такім спосабам езуіты памалу расшыралі свае ўплывы на народ; чысло рэформатоў год ад года паменшалося. Не прайшло і пяці год ад прыезду езуітоў у Вільню, як яны ў аднэй Вільні патрапілі ўжо навярнуць на каталіцтво каля 6 тысяч чэлавек, і паміж імі колькі знатных беларускіх родоў: Ходковічоў, Радзівіллоў, Сапегоў і другіх.

Выходзіць, што расшырэньню каталіцтва ў Беларусі памімо волі шмат памог рэформацкі рух. Беларускіе князі і баяры з даўных часоў належылі да праваслаўнай веры, — на грунце гэтай веры праз доўгіе сталецьця злажыліся ўжо абычаі і звычаі, злажылася ўсходне-грэцкая традыція, бо з Грэціі ў Русь ішла праваслаўная вера. Рух рэформацкі — гэта была цэлая рэволюція ў жыцьці Беларусі, ён зрушыў з мейсца ўсе думкі, ўсе звычаі і традыціі народу, але быў лішне сухі і, можна сказаць, лішне апіраўся на адным толькі розуме людзкім, каб мог здаволіць людзей славянскаго племені, каторые, маючы буйную фантазію, жадаюць і ад веры таёмства і блеску. Зрушэные з адвечных сваіх традыцій, беларускіе баяры шукалі новай апоры. Памеж рознымі верамі ішло змаганьне на жыцьцё і на сьмерць — пабеда належала да сільнейшаго. Езуіты аказаліся сільнейшай стараной, і яны перэмагалі іншых.

Праз тры гады пасьля злучэньня Літоўска-Рускаго гасударства с Польшчай Жыгімонт-Аўгуст памёр. Пасьля сьмерці Жыгімонта-Аўгуста не асталося зусім патомства. Дзеля гэтаго шляхта пастанавіла выбраць сабе караля і пры гэтым раздзелілася на колькі партій.

Адна з літоўска-рускіх партій хацела выбраць на пасад Фёдара, сына маскоўскаго цара, Іоана Грознаго. Глаўным староннікам Фёдара Іоановіча быў Глебовіч, каштэлпн Мінскі; глаўным праціўнікам быў Ян Ходкевіч, каторы меў грамаднае значэньне ў гасударстве. А ешчэ большымі праціўнікамі былі тые з баяр, каторые уцяклі з Маскоўскаго княжства дзеля розных зьверств Іоана: князь Курбскі, Тетерын, Сарыгозін і др. Яны шырылі благіе весткі аб Іоане і наводзілі страх на ўсіх, расказываючы розные тыранства Іоана Грознаго. Фёдор быў вядомы с свайго слабаго характэру. Але Іоан ня згодзіўся пусьціць яго ў Польшчу, бо хацеў сам быць выбраным на польскаго караля. Тады шляхта на сайме выбрала Стэфана Батораго (1576 г). Вядомая рэч, што паміж Іоанам і Баторым пры такіх варунках згоды быць не магло; абедзьве і стараны прыгатаўляліся да вайны. Іоан будаваў крэпасьці пры возеры Усьвятах у тым мейсцы, гдзе рэка Улла ўліваецца ў Дзьвіну, а так сама ў Полацкім і Лепэльскім паветах пабудаваў крэпасьці Капец і Сокал. У той самы час Баторы пытаўся ў шляхты на варшаўскім сэйме аб вайне з Масквой. Сэйм пастанавіў вайну. Баторы лістам паведаміў Іоана аб вайне і адначасьне прыказаў вайскам сваім зьбірацца ў Сьвір, куды і сам прыехаў у пачатку 1579 году.

Тут ён доўга надумываўся, куды найсьці: на Пскоў, ці на Полацк? Полацк быў добра ўмацаваны, і яго было трудней дабыць, але Баторы накіраваў войска на Полацк пад камандай Мікалая Радзівілла і іншых воевод. Сам Баторы з другой часьцю войска паехаў на Дзісну.

Полацк з даўных часоў славіўся моцнымі сваімі замкамі, а было іх тады ў Полацку два: верхні — астрог і ніжні — стрэльцоўскі замок. Такім спосабам Полацк складаўся с трох часьцей: верхняго і ніжняго замка і самога гораду, званаго Заполоцьцем. Асада пачалася ў пачатках серпня з стараны Заполоцьця. Маскоўскае войска, ня маючы надзеі ўтрымацца ў гэтай часьці горада, спаліло яго і само зачынілося ў верхнім замку. Тымчасам Баторы рабіў падкопы, каторые давёў да самай Полоты, не перэстаючы стрэляць з гармат. Асада была надта трудная. С прычыны мокрай восені не было нігдзе сухога мейсца, нават у каралеўскай палатцы; рэкі, вельмі шырока разліўшыся, залівалі падкопы. Абозы с харчамі танулі ў гразі, коні здыхалі ад змогі і голаду, а і войску Батораго часта прыходзілося галадаць. Маскоўскае войска сьмела баранілося, і не было надзеі скора дабыць горад. Баторы вызваў тады ахвотнікоў, каторые бы згодзіліся ўзлезьці на прыткую гару і падпаліць сьцены крэпасьці, абецуючы ім за гэта багатые награды. Доўга мучыліся ахвотнікі, але ў канцы ім пашанцавало: наступіла пекная сухая пагода. С пылаючымі смалякамі кінуліся яны да сьцен крэпасьці; многа іх было пабіто, але іншые дайшлі, і скора запалілася частка сьцены, каторая гарэла ўсю ноч і дзень, ня гледзячы на тое, што з сярэдзіны ад пажару бараніліся, як мага. У сьцене зрабіўся праход.

З даўных часоў стары Полацк шырока славіўся сваім багацтвам, таргоўляй і нялічэнымі скарбамі сваіх цэрквей. Ведало аб гэтым і вэнгерскае войска, каторае, памагало Батораму. Вось вэнгры, бяз ведама караля, пастанавілі ўварвацца ў Полацк уночы, каб награбіць сабе рознаго багацтва. Як ураілі, так і зрабілі: а паўночы падняліся, падкраліся, кінуліся праз пылаючую сьцену ў замок і спаткаліся з выстрэламі усіх гармат разам. Маскоўскае войска чэкало напасьці з гэтаго пралому і прыгатавало тут шмат гармат. Зрабілася агульная трывога ў ночы, засыпаные агнём і кулямі вэнгры ўсёж-такі ламаліся і ўламаліся ў крэпасьць. Сам кароль быў пры гэтай бітве, стараючыся завясьці хоць які небудзь парадак. Маскоўцы адбілі напасць, згасілі пажар у крэпасьці, ало непрыяцель зрабіў новые акопы, ужо шмат бліжэй да сьцен, і адгэтуль ізноў паліў сьцены. Ешчэ колькі дзён бараніліся Маскоўцы, душачыся ад дыму і жару, але, змучэные ў канец, здаліся. Кароль абецаў тым, каторые захочуць вярнуцца ў Маскоўшчыну, вольны праезд, а хто захочэ астацца - вольнае жыцьцё на мейсцы. Пры выходзе Маскоўскіх войск с Полацка, сам кароль дагледаў за тым, каб не сталося якой крыўды Маскоўскаму войску.

Ня лёгка прыйшлося Батораму заваеваць Попацк. Храбра баранілося маскоўскае войска ў крэпасьці, выказываючы не мала адвагі. А больш за ўсё затрудняў вайну недахват харчоў для войска. Харчы можна было дастаць толькі Дзьвіной са стараны Дзісны, бо ўвесь край больш чым на 60 вёрст кругом Полацка выгледаў на лесную пустыню. За 17 гадоў княжэньня Іоановаго ў Полацкай зямлі на тых мейсцах, гдзе калісь былі нівы, вырос лес. Так сама са стараны Пскова і Лук больш чым на 25 міль была лесная пустыня з руінамі вёсак і попелішчамі мястэчэк. Да гэтаго не мала прашкаджалі асенніе растопы.

Як толькі выступіло Маскоўскае войска з гораду, пачаўся грабеж, Асабліва ласымі былі на Полацкіе багацтвы вэнгры, каторые чулі аб залатых рызах, засеяных дарагімі каменьнямі, на іконах у Поладкіх цэрквах. Тым часам яны ашукаліся. Ўсе Полацкіе багацтвы даўно ўжо Іоан вывёз у Маскву. Дзеля гэтаго салдаты стараліся са злосьці зніштожыць усё, чаго ня можна было ўзяць с сабой. У часе гэтаго грабежа прапала аграмадная кніжніца (бібліотэка), у каторай знаходзілося вельмі многа рэдкіх летапісей і рукопісоў цэнных, нават перэклады сьв. пісаньня, пісаные рукой братоў Кірыла і Мефодія, апостолоў славянскіх. Іншые кажуць, што там загінула ў той час і летапісь Крывічанско-Полацкай зямлі.

Баторы даў шмат розных прывілеёў зруйнаванаму Полацку, у тым ліку і праваслаўным жыцелём Полацка.

Пасьля ўзяты былі крэпасьці Маскоўскаго князя Сокол і Суша. Іоан, убачыўшы, што не дасць рады з Баторым, у 1582 гаду згодзіўся на замірэньне на 10 год. Ўся Лівонія, Полацк і Веліж асталіся за Баторым.

Ў 1498 гаду ў Полацку быў пабудаваны манастыр для бэрнардыноў. Калі Іоан дабыў Полацка, ён зруйнаваў гэты манастыр. Баторы, пры каторым у часе вайны было ў абозе колькі чэлавек езуітоў, за іхнюю помач раненым залажыў для іх касьцёл, „колегіум“ і і манастыр у Полацку. А каб забеспечыць ім і будучыну, Баторы аддаў езуітам каля 400 розных сяліб, каторые належалі даўней да праваслаўных манастыроў. Такім парадкам будучына езуіцкаго колегіума і манастыра была зусім забеспечэна. Першым рэктарам у Полацкім езуіцкім колегіуме быў вядомы прамоўца і патрыот польскі, Пётр Скарга.

Умацаваўшыся ў Полацку, сэрцы Беларусі, езуіты борзда пачалі шырыць каталіцтво ў гэтым краю. Работа была вельмі цяжкая. Сперша езуіты спатыкалі на кожным кроку прашкоды ў сваей рабоце. У самым Полацку езуіты спаткаліся з моцным атпорам як са стараны праваслаўных, так і са стараны кальвіністоў. Воевода Полацкі Дорогостайскі, шчыры кальвініст, як мага прашкаджаў езуітам. Баторы патураў ім, але ў той-жэ самы час пільнаваўся справедлівасьці ў справах веры і, прызнаючы шырокую свабоду суменьня, не дапускаў, каб за веру адны людзі прыціскалі другіх. Баторы ведаў, што іначэй кіраваць гасударствам, у каторым было колькі розных вер, ня можна. Езуіты сперша думалі, карыстаючы с пабед Батораго над Масквой, навярнуць на каталіцтво і маскоўскае царство, а прынамсі зрабіць цэркоўную Унію з Масквой, але думку гэту ім не ўдалося правясьці ў жыцьцё. Дый самі езуіты хутка зразумелі, што навярнуць на каталіцтво Маскоўскае Царство ніяк нельга; затое яны бачылі падатны грунт для Уніі цэрквей у Беларусі. Цяжка было зьвярнуць на каталіцтво сперша нават баярство і шляхту; з шляхты перэходзілі ў каталіцтво толькі кальвіністы і лютэране. Баярство і шляхта беларуская, каторая не пайшла за рэформацкім рухам, не квапілася перэменяць веру, бо карыстала з усіх правоў, як і каталікі. Праўда, вышэйшые становішчы ў гасударстве раздаваў кароль сваей ўласьцю і пры гэтым мог абмінуць некаталікоў, але дробные баяры і шляхта і так ніколі сэнаторскіх мейсц не займалі, дык і з гэтай прычыны не было патрэбы перэменяць веру. Затое праваслаўнае духавенство відзело ў каталіцтве небеспечных для сябе праціўнікоў, бо каталіцкая цэрква была лепш організована. Памалу начыналося і расло змаганьне за веру, у каторым не малую вагу мелі станы нешляхоцкіе: мешчане і селяне. Папом мог стацца кожны, як мешчанін, так і селянін. Ведамосьці, патрэбные для духоўнаго стану, праваслаўным лягчэй было здабыць, бо ня трэба было вучыцца лаціны і другіх навук; хватало ўмець чытаць па славянску і знаць абрады, каб стацца праваслаўным сьвяшчэнікам. Дзеля гэтаго праваслаўнае беларускае духавенство не аддзелялося ад свайго народу, бо яно выходзіло з гэтаго-ж самаго народу і было з ім моцна зьвязано, да таго і 500-летняя праваслаўная традыція ў самым народзе была вялікай сілай.

Добра ўцямілі ўсе гэтые варункі езуіты і вось, заместа наварачываць беларусоў адразу на каталіцтво, паднялі ізноў думку аб цэркоўнай Уніі з Рымам. Польскі езуіт Пётр Скарга, падхваціўшы думку аб Уніі, напісаў і выдаў кніжку "Аб еднасьці цэркві Божай“ (1677 г.), у каторай даводзіў што ў той час, калі Володзімір, князь Кіеўскі, прыймаў хрысьціянство, патрыарх Константынопольскі Сьв. Ігнат быў у еднасьці з Рымам, дык значыць і новая цэрква ў Русі нарадзілася і жыла ў еднасьці з Рымам праз доўгіе часы. Калі ў 1054 гаду константынопольскі патрыарх Міхаіл Цэруляры аддзяліўся саўсім ад Рыму (гэта другі раз, а першы разрыў з Рымам быў пры патрыарху Фотію, але пасьля цэрквы ізноў зьедналіся), Русь адмовілася прызнаць раздзел гэты. А Ярослаў Вялікі, князь Кіеўскі, гасьціў у сябе Рымскіх паслоў, каторые кінуўшы пракляцьце на М. Цэруляраго варочаліся ў Рым.

Баторы кіраваўся да таго, каб с Польшчы зрабіць моцнае гасударство, а гэта магло быць толькі тады, калі-б ва ўсім гасударстве была адна вера, дзеля гэтаго ён вельмі спагадаў думкам аб цэркоўнай уніі.

Але канца гэтай справы не дачэкаўся, бо ў 1586 гаду памёр (у Гродне). Пасьпя сьмерці Батораго Сэйм выбраў за польскаго караля швэдзкаго каралевіча Жыгімонта Вазу (каторы лічыўся ў Польшы III, а ў Літве і Русі IV). Жыгімонт IV быў чэлавекам недальназоркім; будучы сам каталіком, спагадаў каталіцтву і пазваляў пануючай веры рабіць крыўду другім верам — асабліва праваслаўнай. Сельскі народ, каторы не належаў да рэформацкаго руху, моцна пачуў крыўду, якая рабілася яму. Знайшоўшы падмогу ў мешчанах, селяне пачалі злучацца ў брацтвы для абароны сваей веры.

Пачатак брацтв у Беларусі сегае паганскіх часоў. Спачатку гэта сабе скромные сельскіе і гарадзкіе організаціі, найбольш рэмесьленые і профэсіональные але, калі пачаўся рэформацкі рух, ён захапіў і гэтые брацкіе організаціі, каторые пачулі патрэбу навукі. Лад націскам каталіцтва пачаў гэты рух што раз шырэй разрастацца. Да брацтвоў прылучаліся і людзі іншых станоў, дый за брацкім банкетным сталом заседалі разам князі і баяры, мешчане і простые селяне. Гэта збліжало людзей розных станоў у змаганьні проці агульнаго іх ворага. Бачучы крыўду сваей веры, сільные людзі с князёў і баяр узялі апеку над ёй у свае рукі, да чаго немало памагалі тые шырокіе правы, з якіх яны карысталі ў Польскай Рэчы-посполітай, і тое значэньне, якое іншые з іх мелі ў гасударстве.

Перш-на-перш трэба было даць вышэйшую асьвету праваслаўнаму духавенству, каторае, як мы казалі, найболш ня мело ніякіх высокіх навук. Сьвецкіе людзі з вышэйшых станоў бачылі той недахват культуры праваслаўнаго духавенства і стараліся даць якую небудзь раду. Больш за ўсіх палажыў працы каля асьветы праваслаўнаго духавенства князь Константін Острожскі, — як мы ўжо ведаем, найбагацейшы чэлавек ня толькі серэд князёў і паноў рускіх, але і польскіх. Іон першы стараўся даць гэту вышэйшую асьвету духавенству і дзеля гэтаго залажыў у горадзі Острогу духоўнуго акадэмію. Ня хочучы браць прафэсароў спамеж каталікоў, ён выпісываў з вялікім коштам прафэсароў з Грэціі і Немеччыны. Апрача школы князь Острожскі заснаваў абшырную бібліотэку і друкарню. Драбнейшая шляхта, ступаючы па сьледох мешчан і селянства, так сама пачала працаваць для національнай і рэлігійнай справы, патураючы Острожскаму.

Дзеля гэтаго, што гасударственая вера была каталіцкая , справай праваслаўнай веры павінно было заняцца само грамадзянство. Апеку над цэрквамі бралі або прыватные людзі, або цэлые організаціі—брацтвы, і такая апека называлася патронатам. Князь Острожскі быў патронам больш чым 600 цэрквей. Гдзе не было багатаго патрона, там апекаваліся ёй усе, хто жыў у гэтым прыходзе, і ўвесь прыход састаўляў брацтво. Праз кароткі час усё праваслаўнае населеньне нашаго краю было злучэно ў брацтвы, каторые знасіліся памеж сабой праз выбарных дэпутатоў і адны-адным чым мага памагалі. Пад канец XVI сталецьця брацтвы гэтые дайшлі вялікай сілы і багацтва; багатшые спамеж братчыкоў атпісывалі часта грамадные грошы на патрэбы брацтвоў. У тым часе брацтвы былі едзінымі моцнымі грамадзянскімі організаціямі, каторые кіраваліся неадступна да аднэй супольнай мэты. Чысло іх з году ў год павелічывалося; кожнае брацтво мело сваіх паноў, сваю касу, сваю цэркву, а нават право патронату над колькімі цэрквамі і манастырамі. Члены брацтва схадзіліся ў назначэные дні на агульные сабраньня і там, разабраўшы справы свайго брацтва, перэходзілі да агульных спраў цэрквы. Рэмесьнікі, купцы, селяне і баяры разам раіліся, як паправіць абычаі, шырыць асьвету і так д. Ад слоў прыйшло да жывой працы. Брацтво віленскае скора ўжо мело свае школы, друкарні, сваіх прамоўцоў і вучыцелёў, выпісаных з заграніцы.

У ўсіх вялікшых брацтвах па гарадох і ў багацейшых манастырох меж братчыккамі знайшліся людзі энэргічные, разумные і вучоные, каторые кіравалі ўсей брацкай работай. Яны браліся за перо і друкарскі станок, каторы стаў найбольшым аружжэм у іх руках. Два магнаты: Ходкевіч і Острожскі не мала прычыніліся да расшырэньня друкарэнь у Беларусі. Сперша выдаўніцкая праца брацтв агранічывалася друкаваньнем богослужэбных кніг. Друкавалі так сама і пісаньня сьв. айцоў цэрквы, перэкладаючы іх на беларускую мову.

Разгон рэформацкаго руху пад канец XVI века пачынае слабець; адночасьне з гэтым і змаганьне памеж праваслаўем і каталіцтвам высовывае як з аднэй, так і з другой стараны шчырых староннікоў той, або другой рэлігіі, хаця побоч з гэтым людзі спакойнаго характэру гатовы былі заўсягды мірыцца. Так памалу расла партія, жадаўшая міру. На грунце тае рэакціі, якая што раз шырэй разрастаецца ў гэтым часе меж грамадзянствам, катораму да сьмерці здакучылі безканечные споры і сваркі за веру, вырастала і думка аб рэлігійнай Уніі. У лоне самой праваслаўнай цэркві ў Беларусі ішло змаганьне памеж брацтвамі і вышэйшым духавенствам. Брацтвы часта загледалі ў прыватнае жыцьцё владык, а важнейшые брацтвы, зацьверджэные константінопольскім патрыархам, мелі права нават пазываць владык на свой брацкі суд. Палажэньне вышэйшаго праваслаўнаго духавенства станавілося трудным. Галава ўсей праваслаўнай цэрквы, патрыарх, каторы жыў у Константынополі пад ўласьцю турэцкаго Султана, павінен быў плаціць вялікіе падаткі турэцкаму ўраду (правіцельству), а дзеля гэтаго яму патрэбны былі грошы, і за імі пасылаў ён у Русь. Патрыаршые пасланцы часам накладалі высокіе платы на Рускіх владык, каторые самі па сабе не былі людзьмі багатымі, і ім гэта было немалым цежарам. Аў той-жэ самы час владыка, галава мейсцовай цэрквы, быў залежны ад простых селян і рэмесьнікоў, каторые праз сваіх дэпутатоў на саборы выказывалі публічна недастаткі і віны владык, пісалі даносы патрыарху. Гэта залежнасьць духавенства ад прыватных людзей зьявілася ў Беларусі не раптам, а была старой формай заходна рускай цэрквы, ды толькі цяпер усе гэтые „посполітые“ людзі з брацтвоў пачалі шырока карыстаць з свайго права. У той-жэ самы час езуіт Скарга выказываў у сваей кнізе, што біскуп (владыка) — гэта просты пасрэднік памеж Богам і людзьмі, за каторым сьвецкіе людзі павінны ісьці, як авечкі за пастырам, і недапускаць нават думкі аб кантролі над галавой цэрквы. Такіе думкі падабаліся владыкам. Думка цэркоўнай Уніі, як ужо вышэй было сказано, натуральна вырастала з злажыўшагося палажэньня ў Русі. Такі вядомы стоўп і апора праваслаўя, як князь Острожскі, шчыра думаў у сваім часе аб цэркоўнай Уніі. Толькі прычына, па каторай Острожокі хацеў Уніі цэрквей, розьнілася ад тых прычын, якіе мелі на гэта праваслаўные заходна-рускіе владыкі. Думкі Острожскаго, як можна ўбачыць з сэймоваго змаганьня шляхты за унію, падтрымывае і віднейшае баярство. Прычынай прыхільнасьці да уніі цэрквей для Острожскаго і яго староннікоў была думка аб моцнай національнай цэркві, каторая, збліжаючыся да Заходняй Эўропы, гэтым самым, магла бы стапіць у сабе ўсе рэформацкіе сэкты і забеспечыцца проці работы Украінско-беларускай езуітоў. Праваслаўные ў Беларусі нераз лучыліся з рэформатамі, каб змагацца проці каталіцтва. Такім спосабам мы бачым у справе Уніі два кірункі: адзін — вышэйшаго духавенства, каторае жадало незалежнасьці ад сьвецкай уласьці, і другі кірунак — національйы. Першы кірунак мэтай сваей меў больш асабістую карысць і гатоў быў на ўсё; другі стаяў на національным грунце і, калі рабіў уступкі, то трэбаваў і сабе ўступак, і староннікі гэтаго кірунку дамагаліся яўнаго сабору с правам належаць да яго людзём сьвецкім. Справай злучэньня цэрквей займаліся езуіты, і яны выбралі старану больш сабе падатную — вышэйшае духавенство, на каторым і пастанавілі апірацца, праводзячы ў жыцьцё Унію. Але езуіты моцна памыліліся, рахуючы на духавенство, бо національнае самопачуцьце жыло ў народзе, і ўвесь народ пайсьці за духавенствам ня мог, бо яно само сьведома ішло пад каманду езуітоў. Дый і князь Константін Острожскі, бачучы, што езуіты глядзяць на Унію не як на злучэньне роўнаго з роўным, стануў проці Уніі. Острожскі, калі хацеў, то хацеў Уніі, як веры гасударственай, національнай, і ня мог ніколі хацець Уніі, як перэходнай толькі ступені с праваслаўя на каталіцтво. А езуіты за справамі веры ня бачылі ніколі справы національнай.

Брэсцкая Унія 1596 года адбылася на сабраньні як староннікоў вышэйшаго духавенства, так і староннікоў партіі Острожскаго. Агульнаго сабору не было, староннікі і праціўнікі Уніі зьбіраліся і радзіліся асобна. Лічба староннікоў духавенства была не вялікая, калі прыраўнаваць яе да лічбы асоб, прыехаўшых на сабраньне праціўнікоў. Дый на сабраньне праціўнікоў зьехалося апрача духоўных шмат асоб з шляхты, дэпутатоў ад паветоў і брацтвоў. Сабраньне староннікоў Уніі абвесьціло зьеднаньне цэрквей; сабраньне - ж праціўнікоў не прызнало гэтаго зьеднаньня дзеля таго, што на зьеднаньне цэрквей народ не даваў сваей згоды, і нема пазваленьня константінопольскаго патрыарха. Абодвы саборы разьехаліея, адлучыўшы перад гэтым адзін другога ад цэрквы.

Такім спосабам у лоне праваслаўнай Рускай цэрквы выйшло раздваеньне. Польскі ўрад стануў на старане уніятоў, прызнаўшы іх прэдставіцелямі праваслаўнай цэрквы, і аддаў уніятам ўсё цэркоўнае дабро; але ў владык уніяцкіх мала было верных, і большая часьць багатых манастыроў стаяла пусткай. Тым часам праваслаўе, страціўшы сваіх мітропалітоў і біскупоў, пачынае пры помачы брацтвоў кіпучую работу пад прасьветай. Гэта работа паставіла праваслаўнае грамадзянство на небывалую моральную і культурную вышыню. I вось гісторыя Заходняй Русі з гэтаго часу робіцца гісторыей народнаго руху. Культурная работа гарадзкога населеньня развіваючыся адбіваецца і на сельскім населеньні. Серад шляхты справы стаялі так; тая часьць шляхты, каторая не пайшла за рэформацкім рухам, а стуль у каталіцтво, бралася за работу ў брацтвах, была палітычнай прэдстаўніцай праваслаўя, надтрымывала праваслаўную цэркву афярамі, будавала новые манастыры. А ў той-жэ самы час шляхта, каторая не належала да брацтвоў, грамадамі перэходзіла на каталіцтво. Як гэта рабілося, што дзеці праваслаўнай шляхты рабіліся каталікамі, — можэм зразумець з аднаго дайшоўшаго да нашых часоў дакумэнту: гэта тестамэнт (атказ спадчыны) неякаго Загоровскаго, праваслаўнаго Валынскаго пана, каторы папаўся ў няволю к татарам і з Крыму рабіў распараджэньня сваім дабром. Загороўскі горача просіць анекуноў паклапаціцца, каб дзеці яго "не забыліся свайго рускаго пісьма, сваей мовы, чэсных і пакорных звычаёў і веры“, але разам с тым ён просіць наслаць іх у Вільню да езуітоў дзеля таго, што „хваляць тамачніе школы“, і хочэ, каб дзеці асталіся ў езуітоў, не выходзячы з школы праз сем гадоў, бо толькі такім спосабам могуць яны „адполеровацца". Ня трудна зразумець, што праз сем гадоў зрабіла тая „полероўка" з беларускай шляхты! На каталіцтво перэйшлі нават сыны Константіна Острожскаго, а ўнучка яго так шчыра спагадала каталіцтву, што для пашырэньня яго крыўдзіла нават праваслаўных. Памалу шляхта пакідае ўсё роднае, беларускае, забывае аб справе національнай, мейсцо каторай займае справа шляхоцтва. Так злівалася беларуская шляхта с польскай, адрываючыся ад роднай глебы, станавілася чужой у родным краю, памірала для національнай справы. Гэту сьмерць пекна апісаў Мелетій Смотрыцкі ў 1610 гаду ў кнізе „Фріносъ“ (Лямэнт Усходняй Цэрквы): „Гдзе цяпер той безцэнны камень, каторы насіла я разам з другімі брылянтамі ма маей галаве ў вянку, як сонцэ між зор, — гдзе цяпер дом князей Острожскіх? Гдзе і другіе бязцэнные каменьня венка майго, слаўные роды рускіх князёў, мае шафіры і дыямэнты: князі Слуцкіо, Заслаўскіе, Збаражскіе, Вішневецкіе, Сангушкі?.. (вылічае ешчэ 42 знатные роды). Вы, злые людзі, (рэнэгацтвам сваім) абнажылі мяне з гэтай дарагой рызы маей і цяпер насьмехаецеся над бязмоцным целам маім, с катораго аднако вы ўсе выйшлі. Але памятайце: праклят той, хто аткрывае нагату маткі сваей! Пракпяты будзеце і вы ўсе, каторые насьмехаецеся з гэтаго. Прыйдзе час, што ўсе вы паўстыдаецеся спраў сваіх“!

Асталіся на варце народнай справы „толькі з худых і неслаўных“.

Але „худые і неслаўные“ з шляхты ўсёж-такі былі шляхтай і мелі палітычную сілу, мелі голас сказаць на сэйме сваё «Veto» (не-хачу, пе пазваляю). Дзеля гэтаго, ня гледзячы на фанатычнае настраеньне і аграмадную сілу каталіцкай партіі, сэйм ня мог выдаць ніводнаго закону проці праваслаўя. Калі быў зьдзек, то быў ён не с права, але з сілы.

Для лепшай характэрыстыкі часоў і людзей канца XVI сталецьця не малую вагу мае ніжэй надрукаваная мова каштэляна (паветовы даўнейшы чын) Смаленскаго, Мелешкі каторую ён казаў па беларуску на Сэйме ў Варшаве ў 1589 гаду за караля Жыгімонта III.

„Найяснейшы, Міласьцівы Каралю і на мяне ласкавые Панове Браця!

„Выехаўшы з дому Богу есьмы я помаліў каб к вам здороў прыехаў, ды і вашу міласць здаровых агледаў, ды і прывітаў.

„Прышло мне з вамі радзіці, а я на гэтакіх зьездах ніколі не бываў і з Каралём Яго Міласьцію ніколі не заседаў; толкі за пакойнікоў Князёў нашых (тых) каторые каралевалі, (і тых) што воеводамі бывалі. Сэнтэнціі гэтых не бывало, па просту правым сэрцам гаварылі. Палітыкі не зналі, а ў рот праўдаю як солей у вочы кідывалі.

„Скора-ж каралі больш немцоў чым нас улюбілі, зараз што старые, нашые, сабралі то ўсё немцом раздалі.

„Нашые гаспадары, проч Жыгімонта Аўгуста Караля (таго нечэга і ў людзі лічыці) бо той Подлясе і Валынь вынішчыў Ляхам менючыся. Але Жыгімонта перваго салодкая памяць Яго! бо той немцоў як сабак нелюбіў і ляхоў з іх хітросьцею вельмі нелюбіў. А Літву і Русь нашу любіцельно мілаваў і гараздо лепш нашые за яго меваліся, хаця ў так дарагіх сьвітах не хаджывалі. Другіе без нагавіц як Бэрнардыны гулялі, а сарочкі аж да костак, а шапкі аж да самаго паяса нашывалі... Дай Божэ ізноў такой гадзіны даждаці і цяпер. Я сам калі па дамоваму ўбіраюся то Еймосць пані Мсціслаўская, малжонка мая нацешыціся і наглядзеціся на мяне ня можэць.

„Надта, ужо агледзімося на ўсё тое Мілосцівые Панове Брацьця і на тую нужду нямецкую штуку што наброілі. А калі-ж то ў іх бывало? — У сукнях перэстых ходзяць, а грашэй без чысла маюць — а што гарадоў і мест дзержаць то не хыхі! да вун як і замешаліся, і па польску з намі ўсе гараздо умеюць гаварыці і ўсё ліхое каралём Панам і Рэчыпосполітай як тут было баламуцяць. А калі сам немчыно ідзе ці жэна яго паступае, то церэз скурку скрыпіць, шелясьціць і дарагім піжмам воняець. Калі-ж да цябе панічык прыедзе, частуй-жэ яго дастаткам, да ешчэ і жонку сваю подле яго пасадзі — а ён сядзіць як бес надуўшыся, маркуець, шапкай ці капелюшом перэкрыўляець і з жонкаю нашэптываець ды і ў далоньку скрабець. Ды калі-ж бы гэтакога чорта кулаком у морду, ці па ліцам, ці па хрыпце так, каб король Яго Міласць ня слухаў, нехай бы морды такой паганай не надымаў.

„Помню я караля Гэнрыка, каторы з заморскай і нямецкай стараны быў, ды зразумеў што мы Яму ня многа давалі шебункаваці, а Немцы яго не вельмі перэкрыковалі, так і ён пазнаўшы што то не штука, ды і сам нікому не аказаўшыся проч паехаў аж у сваю старонку, аж за морэ скікнуў.

„Кажучы праўду, не так вінават кароль, як гэтые радные баламуты, што пры ём сідзяць ды круцяць. Многа тутака такіх ёсць што хоць нашая костка, аднак сабачым мясам абрасла і ваняе.

Тые што нас дзеруць і губяць, а за іх баламутнямі нашынец пажывіціся ня можэць. Рэчыпосполітую губяць і Валынь з Падлясем прапаў. Знаю! нам прыступіло што ходзім як падварэные, бо ся іх боімо і праўды ня мовімо, ешчэ з пахлебнымі языкамі патаківаемо. А калі-б гэтакого беса кулаком у морду, забыў бы другі муціці.

„І то міласцівые Панове не малая шкода: слугі хаваемо Ляхі. Давай-жэ яму сукню хвален—дыфзоваю, карміж яго сласна (ласа) а з іх службы ніякай немаш; і толькі ўбраўшыся на высокіх падкоўках до дзевак дыбле, з вялікаго куфля трубіць. Ты пане за стол, а слуга сабе за стол — ты боршчык, а слуга лях, на пакутніку штуку мяса — ты за фляшу, а ён за другую, а калі слаба дзержыш то ён і з рук вырве; толькі пільнуе скора з дому ты, то ён маўчком прыгэсціцца табе да жонкі; і такога чортопалоха з немцамі выгнаці, што да нас улезьлі праціўко праву нашаму.

„О старожытные нашы паклоны (падаткі) Смоленскіе прэдзірайце вочы, лепш чым о Інфлянты, бо тые мечнікі (маскалі) як ўлезуць, то іх і зублём ня выкурыш, як пчолы ад мёду.

„То ўсе погаварылі есьмо аб розных утратах нашых а і гэта не малая штука: коні дрыганты на стайні хаваці — давай-жэ ім і ў лето і ў зіме авёс і сено — падсцілай-жэ іх што ноч — хавай-жэ для іх слугу-ляха конюшаго і машталера, а з іх ніякоі службы не пытай, а колі-ж ешчэ Лях як жэрэбец будзержаць каля дзевок як дрыгант каля кабыл; прыміж к яму двох літвіноў на страж, бо і сам дідко не ўпільнуе.

„І то насьвеце дурніна — гадзіннікі нам меці: мне прытрапілося на тандэнце ў Кіеве купіці; далісьмо за яго тры капы грошэй, а як есьмо да Вільна на направу паслалі, ажно на пятую капу круціць злодзей заморшчык. Добры то наш гадзіннік пятух! што нехібне, а паўночы кукаракуе! І то вельмі страшная шкода гологудзкіе куры хаваці, іх дастаткам вялікім жывіці і нные пташкі смажыці. Торты гэтые цынамонам мігдаламі багато цукроваці. А за маей памяці прысмакоў гэтых не бывало. Добрая была гуска з грыбкамі, качка з перчыкам, пячонка з цыбулей ці з чэснаком, а калі на перэпышные дастаткі каша рыжовая з шафранам. Віна вэнгерскаго не зажывалі перэдтым малмазію скромна півалі, мядок і гарэлочку дзюбалі — але грошы поддастаткам мевалі, муры сільные муравапі і вайну слаўную крэпко і лепш дзержалі як цяпер.

„І то не до рэчы. У багатых сукнях пані ходзяць; не зналі перэд тым гэтых португалі ці фортугалі!.. — а падалок рухаецца а каля падалка чэпляецца, а дваранін у ножку як сокал загледае, каб гдзе шчупнуці салодкаго мяса. Тож я радзіў бы нехай беьежонкі нашые ў запінаные даўные убіраліся казакіны, шнурованые — на задзе насілі распоркі, а к таму каб з немецка зарывалі плюдрыкі, не так бы хутко охотнікі мілостные любіцельну скрадывалі брэдню. А цяпер, хаця з рогатыною на ваці стой у жывые вочы, такога беса не ўпільнуеш!...

„Далей а чым з вамі радзіці незнаю. То Вашай Міласьці прыпамінаю каб заўсёды (колькі) сэнатароў і (паноў польскіх, толькі і) Літоўскіх пры каралі Яго Міласьці было.

„(Мо) быўбы і я, толькі каралеўшчыны не маю, бо перэд другімі не ўхапіў.

„А што есьмо казалі ўсё праўда.

„А Уршупю королеўну (дачку) Яго Міласьці, міленько ў ручку цалуем, як (і) другіе малодшые сэнаторчыкі. Не дзівіцесе Панове Браце! — Век вяком сказывае: — „сівізна ў барадзе і чорт у ледзьвях за паясом“ — а — „харошае віданьне кусіць“.

„Ня толька ў Смаленску, але і ў Мозыру ўвесь павет а тым даўно радзіў, кагоб мудраго да вас на той зьезд (сэйм) к той сэнтэнціі выправіці. — Мяне вядомаго тых спраў да Вашай Міласьці (паслалі) і каб Господзь Бог даў умеці перэд каралём Яго Міласцею і Вамі Панове Браця, адкрыці нашые рады.

„(Нехай) сказаўбы хто з вас лепш, толькі не баламуцячы і я на том перэстану.


Брэсцкая Унія адбылася пры поўным разладзе ў грамадзянстве і пайшла па дарозе, каторая ня мела нічога супольнаго з національнай справай. Гэта была вялікая абмылка. Яе зразумелі нават пазьнейшые каталіцкіе гісторыкі і нарэкаюць на тагочасных „місіонэроў", кажучы, што яны былі зусім нездатны да працы серэд беларусоў, бо не апіраліся на національнае пачуцьце народу, але яго апалячывалі. Ксёндз Калінка ў прадмове да жыцьця сьв. Ёзэфата пішэ: «і да цяперашніх часоў серэд каталіцкаго духавенства рэдка спаткаеш чэлавека, што шанаваў бы абрад і національнасьць таго народу, серэд катораго працуе. Ім здаецца, што зрабіць чэлавека італьянцам або французам (а ў нас палякам) — гэта найлепшы спосаб навярнуць яго. Гэта фальшывы погляд. Усе народы створэны Богам, мілы Богу, ды ўсе яны, не трацячы свайго національнаго пачуцьця, могуць прылучыцца да ўсесьветнай цэрквы. Хто аб гэтым забывае, тые і сабе, і справе веры шкодзяць, бо сеюць паміж усходнімі народамі думку, бытцам каталіцтво — гэта толькі спосаб да дэнаціоналізаціі іх». Так было і ў тые часы: езуіты нехацелі пайсьці за голасам народу, не хацелі прыслухівацца да національных жэданьнёў і патрэб народу ды гэтак справу сваю, ня гледзячы на помач польскаго ўраду, не маглі наладзіць карысна і трывала.

Праваслаўные пры помачы князя Острожскаго скора дайшлі ізноў да даўнаго значэньня; Унія шырылася зусім памалу. Усё залежало цяпер ад таго, ці шляхта прызнае на сэйме уніятам роўные с каталікамі правы і ці уніяцкае духавенство зраўняюць у правох с каталіцкім. Езуіты кіраваліся да таго, але спаткалі моцны атпор са стараны палякоў, перэд каторымі былі безсільны, і бадай тут першы раз заўважылі, што справа веры і націі гэта не адно і тое самае; могуць быць дзьве нават зродные сабе націі аднэй веры, але яны заўсягды астануцца двумя рознымі націямі. На Унію глядзелі толькі як на перэходную ступень у каталіцто; дайшло да таго, што шляхта перэходзіла проста ў каталіцтво і, заместа національнай справы, ставіла сабе мэтай у жыцьці справу шляхэцтва, а каталіцкіе біскупы часта паніжалі біскупоў уніяцкіх. Беларускае духавенство, раздзеленае Брэсцкай уніей на ворогіе сабе часьці, вяло паміж сабой нешта падобнае на вайну; духоўные адбіралі адны ад другіх цэрквы і меньне. У гэтым змаганьні часта здараліся з абедзьвых старон крыўды і непраўды; у 1623 гаду праваслаўные, абурэные на біскупа Полацкаго, Езэфата Кунцэніча, за гвалты, якіе ён чыніў, даходзячы ад праваслаўных цэркоўных маёнткоў для уніятоў, узбунтаваліся проці яго і забілі ў Вітэбску. Ёзэфата, як мучэніка за Унію, уніяцкая цэрква залічыла да ліку сьвятых. І з гэтаго ўжо часу Унія, авеяная вянком мучэнічэства, пачынае разшырацца на Беларусі. Тымчасам «дызуніты» (праваслаўные), ціснутые за веру ў Беларусі, пачынаюць уцекаць на Украйну да тамтэйшых вольных казацкіх дружын, несучы туды кліч змаганьня за веру. Казакі з давён-даўна жылі на пагранічы Польскай Рэчыпоснолітай і Турціі; складаліся яны з вольнаго народу, каторы незнаў над сабой ніякое ўласьці. Яны жылі з вайны, ад часу да часу нападаючы на туркоў і татароў і вызываючы гэтым войны паміж Польшчай і Турціей. Турція, выведзеная з церпеньня казацкімі напасьцямі, не раз гатовілася да вялікай вайны с Польшчай, хочучы зваеваць заадно і Польшчу, і яе казакоў. Вайна з Турэччынай у гэты час была небеспечнай для Польшчы, аслабленай рэлігійнымі сваркамі. Каб недапусьціць да вайны, Польшча пастанавіла прыціснуць казакоў, адбіраючы ім прывілеі караля Батораго і ўсе тые правы, якіе яны дагэтуль мелі. Тады казакі ўзбунтаваліся і напалі на Польшчу. Але гэтман Жолкевскі разьбіў іх. У няволю папаў гэтман казацкі Налевайко і ня гледзячы на абецанкі палякоў не рабіць яму ніякай крыўды, «што і волас з галавы неўпадзе», ўсё-ж такі яго замучылі ў Варшаве страшэннай сьмерцьцю. Шляхта, думаючы, што казацкую сілу ўжо зусім зніштожыла, пастанавіла на сэйме ў Варшаве лічыць бунтоўшчыкамі ўсіх казакоў, каторые стаялі за свае правы і веру, просты народ запісаць у падданство, а украінскай праваслаўнай шпяхце паставілі варунак, што яна павінна або прыняць Унію, або адрэчыся свайго меньня, каторае аддавапі польскім паном. Праваслаўные цэрквы адны пазачынялі, другіе аддалі ў арэнду жыдом. Калі прыходзілося адпраўпяць богослужэньне, хараніць, ці хрысьціць, трэба было ісьці да жыда і плаціць грошы за тое, каб ён атчыніў дзьверы цэрквы. Вольны дагэтуль казак, каторы не хацеў прыймаць Уніі, лічыўся цяпер безпраўным разбойнікам; а калі і прыймаў яе, дык павінен быў стацца нявольным мужыком і адбываць прыгон. Адважны казак і сьветлы чэлавек, гэтман казацкі Сагайдачы, патрапіў на нейкі час злагодзіць адносіны Польскай Рэчы-поспопітай да казакоў, але пасьля яго сьмерці ізноў пачалі зьдзекавацца над казакамі. Палякі ўзятых у няволю казакоў страшэнна мучылі, а з гэтманоў іх Паўлюка і Остраніцы з жывых дзерлі паясамі скуру. Казакі стараліся адплачываць тым самым жыдом і палякам. З гэтаго часу Украйна становіцца мейсцэм, куды ўцекаюць усе нездаволеные польскім урадом: «дызуніты», селяне каторые ўцекалі ад падданства і др.; яны пачынаюць выступаць, як абаронцы праваслаўнай веры. Такім спосабам паглумленьне національнай справы на Брэсцкай Уніі давяло да казацкіх войн, а з імі памалу і да руіны Польскай Рэчы-посполітай.

У 1632 гаду памёр Жыгімонт IV; пасьля яго сьмерці выбраны быў за польскаго караля Жыгімонтоў сын Владыслаў IV. Владыслаў на гасударственые справы глядзеў шырэй, чым яго бацька; ён хацеў перэбудаваць унутрэны парадак гасударства, не хацеў нікога прыцісьняць за веру і нават пастараўся дабіцца ад сэйму некаторых палягчэньнёў для дызунітоў (праваслаўных). Владыслаў разумеў усе тые крыўды, якіе чыніліся казакам на Украйне, і меў вялікую ахвоту здаволіць справедлівые жаданьня казакоў, але каралю не даваў волі сэйм, зложэны з шляхты, Дык хаця кароль спагадаў Русі, усё-ж і пры ім так сама, як і раней, рабіліся безпраўя, а казацкіе войны з Рэч-посполітай не канчаліся. Іначэ й і быць не магло; бо ў тые часы шляхціц за чэлавека ўважаў толькі шляхціца, крыўда зробленая не шляхціцу не лічылася крыўдай. Але пры ўсім гэтым усё-ж ткі шляхта была толькі сотнай часткай усяго народу, каторы стагнаў пад уціскам шляхоцкай самаволі, пад цяжкай паншчынай. Нават сам кароль ня меў ніякай свабоды, быў нявольнікам шляхты. Шляхце ён мог даваць прывілеі, але калі памыкаўся зрабіць хоць найменшае палягчэньне ў долі самога народу, то гэтаго не пазваляла шляхта, бо кожнае такое палягчэньне абмежывало правы, або лепей самаволю шляхты.

Владыслаў спагадаў казакам і ўсяму Рускаму народу, але ня мог яму ні ў чым памагчы; вось, калі аднаго разу казакі жаліліся яму на ўціск, ён сказаў ім: "маеце шаблі, даходзьце самі правоў сваіх" — і гэтым даў знаць казакам, што едзіная дарога да свабоды — гэта паўстаньне. Казакі верылі каралю Владыславу і любілі яго, дык што раз галасьней пачалі казаць, што яны хочуць ратаваць сябе і караля з „Ляцкай няволі“.

За год перэд сьмерцьцю Владыслава здарылося на Украйне само па сабо малое здарэньне, але яно было той іскрай, с каторай пасьля заняўся вялілі пажар. Адзін шляхціц, Чаплінскі, слуга вялікіх паноў Конецпольскіх, адабраў сілай у рэестроваго казака і шляхціца гэрбоўнаго Богдана Хмельніцкаго засьценак (яго бацькоўшчыну) і падмануўшы вывез яго жонку к сабе, а сына Хмельніцкаго выбіў публічна на рынку. Хаця ў Польшчы ўся шляхта — бедные ці багатые — лічылася раўнёй, але напраўдзі сільнейшые паны часта крыўдзілі сваіх слабейшых братоў, і тые нігдзе не маглі знайсьці на іх суда. Так было і цяпер. Хмельніцкі нігдзе не мог знайсьці справедліваго суда на пана Чаплінскаго. Тады, бачучы ўжо здаўна толькі крыўды ды непраўды, якіе польскіе паны чынілі ўсім слабейшым, пастанавіў адамсьціць гэтым паном за сябе і за свой народ. З гэтай думкай ён паехаў у казацкую Січ і, надбунтаваўшы казакоў, паслаў ганцоў на ўсе староны, каб клікалі народ да вялікаго паўстаньня проці паноў. Народ усюды з радасьцю прыймаў ганцоў Хмельніцкаго, і людзі, годные да аружжа, выпрагалі з сох сваіх каней ды пасьпешалі ў Січ. Сабраўшы шмат сіл, Хмельніцкі кінуўся на крэпасць Кудак і дабыў яе. С Кудаку Хмельніцкі пісаў да караля Владыслава пісьмы, даходзячы перэд ім казацкіх крыўд, але Владыслаў як-раз у тым часі памёр (у 1648 гаду), уносячы с сабой апошні звязак казакоў с Польшчай.

На месцо Владыслава палякі выбралі на караля Яна Казіміра. Тымчасам Хмельніцкі, зазваўшы на помач сабе Татароў, меў ужо блізка поўмільёна войска, каторае прызнавало яго сваім гэтманам; з гэткім аграмадным войскам ішоў ён у Польшчу мсьціць за сваю і народные крыўды. Нішто не магло аперціся яго грознай сіле. Разбіў ён польскае войско пры Жоўтых водах; — пад Корсуном узяў у няволю польскіх гэтманоў: Каліноўскаго і Потоцкаго. Палякі, бачучы, што сіла казацкая — грозная, пастанавілі найсьці „посполітым рушэньнем" на казакоў, але не дацэнівалі іх сілы. І вось Хмельніцкі ешчэ разразьбіў палякоў пад Пілавіцамі. Гэтую бітну польскі гісторык Кубаля апісывае вось як: „шляхта выступіла з блескам, на які Рэчпосполітая здабыцца магла толькі па доўгім спакою. Узялі з скарбцоў найдаражэйшае аружжэ, апратку з рысіх і саболіх скур; забралі пурпурные з залатымі ўзламі рыдваны і скарбные возы, поўные дарагіх апратак, золата, срэбра, дарагіх каменьнёў, а шмат хто з рыцароў прадаў апошні дабытак, каб дараўняць другім у блеску. Так стануло пад Львовам 40 тысяч шляхты, прыбранай як бы на вясельны банкет. Мігацелі ў грамадзе срэбрам тканые адамашкі, аксаміты, залацістые паясы, срэбрыстые панцыры і гэлмы; шумелі саколіе крыльля, хісталіся на ветры брылянтовые кіты, а коні мігацелі ў залацістай збруі, у шаўковух сетках, званілі пасрэбранымі падковамі. Ішоў на Украйну паход, як на коронацію. Дзьвесьці тысяч слуг з лёгкім аружжэм паступало за войскам разам з нялічэным лікам вазоў і карэт панскіх. Хацелі паказаць збунтаваным мужыком, што ідуць паны. Шляхта голасна казала, што не шаблямі, але бізунамі будуць ваеваць з мужыкамі". Тым часам — , ...войска Рэчы-посполітай стануўшы пад, Пілавіцамі, ня біўшыся с казакамі, уцякло ў найбольшым безладзі. Начальнікі першые ўцяклі ў ночы з абозу. За імі пайшло войско, пакінуўшы ўвось абоз казакам". Пасьля гэтаго Хмельніцкі пайшоў на Львоў; узяўшы з гэтаго гораду багаты окуп, пакіраваўся на Варшаву. У Замосьці прыняў каралеўскіх паслоў. Каралеўскім паслом Хмельніцкі паставіў вось такіе варункі згоды: каб сілай пе прымушалі перэхадзіць народ у каталіцтво; каб жыдоў і езуітоў, каторых Хмельніцкі называў „Візувітамі“, узялі палякі назад к сабе ў Польшлу; каб Мітрополіт Кіеўскі заседаў у польскім сэнаце і ўсе ўрады на Украйне аддаваліся толькі праваслаўным, ды каб 40 тысяч казакоў Рэчпосполітая трымала пад аружжэм сваім коштам; а наканец, каб выдалі яму Чаплінскаго. Як з гэтаго відаць, варункі Хмельніцкаго былі зусім справедлівые, тымчасам шляхта на сэйме аткінула іх і пастанавіла далей ваеваць. Вайна гэта цягнулася безмала 6 гадоў і скончылася тым, што казакі, як незалежны народ, падаліся пад апеку Масквы ў 1654 гаду, пры царэ Алексею Міхайловічу.

Калі паўсталі за свае правы Украінскіе казакі, пачаў варухацца народ і ў нас на Беларусі, гдзе ганцы Хмельніцкаго паддавалі не мала ахвоты да гэтаго. Але тутака рух быў шмат слабейшы, бо на Беларусі ў той час стаяло моцнае войско, каторае прыгатавала Рэчпосполітая, спадзеваючыся напасьці Масквы.

Першы на Беларусі пачаў паўстаньне Антон Небаба, намаўляючы селян і мешчан, прыціснутых так сама, як казакі, паўстаць на абарону сваіх правоў. Пасьля прылучыліся да яго палкоўнікі казацкіе Непаліч і Хвэсько, каторые праз кароткі час патрапілі сабраць каля сябе блізка 30 тысяч чэлавек. Беларускае селянство вітало казацкае войско хлебам і сольлю і грамадамі прылучапося да яго. Старадуб, Гомель, Лоеў і Брагін атчынілі ім свае брамы.

Пры першай чутцы а паўстаньні на Беларусі гэтманРадзівілл паслаў проці казакоў вялікае войско і, спаткаўшы іх за Прыпецьцю, разбіў. Польскіе „жоўнеры" ішлі на казакоў, бытцам на аблаву, па лесох, і балотах; с хворасту і балота выцягівалі іх і рэзалі без міласердзя. Адна грамада казакоў з 200 людзей, засекшыся на купіне, доўга баранілася проці рэгулярнаго войска; хаця гэтман, ацэніваючы іх багатырство, даровываў ім жыцьцё, але яны гэтай афяры не прынялі і, на знак свайго пастанаўленьня не паддацца жывымі, ўсе грошы перэд вачыма польскаго войска ў ваду кінулі, а самі з нявіданай адвагай кінуліся на непрыяцелёў, ды толькі пехота патрапіла выперці іх з зарубоў і ўвагнаць у бапота. І там яны не хацелі паддацца; стоючы па пояс у балоце, бараніліся да паследка. Некаторые с казакоў зачыніліся ў Пінску; тады Пінск быў узят прыступам і зруйнаваны да шчэнту разам з жыцелямі. Аб гэтым прыпадку ў Пінску ешчэ да сягоньняшніх дзён пяе беларускі народ:

Із пад Слуцка, із пад Клецка

Едзе дружба маладзецка,

Ад княжаці із пад Мінска

Ваеваці места Пінска —

Места Пінска ваеваці,

Ад ляхоў абараняці.

Хоць прыйшлі — не далі рады,

Усе пагінулі ад здрады.

А я пайду ў пост вялікі

Да Турова, да Владыкі,

Каб малебен адслужыці,

Ды пакаюсь за грэхі,

Дзень і ноч буду маліці,

Дзень і ноч буду прасіці,

Каб загінулі Ляхі.

Пасьля разбіцьця Радзівіллам казакоў над Прыпецьцю і зніштажэньня Пінска, паўстаньне на Беларусі на нейкі час успакоілося, але не на доўга: яно разгарэлося ешчэ з большай сілай. калі разыйшлася вестка аб разбіцьці польскаго войска казакамі пад Пілавіцамі. Просты народ — селяне пачалі схадзіцца на рады па лесох і па лесох організаваць збройные дружыны, каторые з дня на дзень павялічываліся сьвежымі сіламі. Па сёлах і вёсках зьяўляліся нет ведама скуль старцы-лірнікі, каторые апевалі народу яго нядолю, пабеды казакоў і блізкую гібель паноў. Паміж народам пачалі хадзіць дзіўные і не падобные да праўды чуткі, бытцам шляхта збунтавалася проці караля ды маніцца вырэзаць мужыкоў, а казакі паўсталі за караля. З вёскі ў вёску перэдавалі лісты Хмельніцкаго, у каторых пісалося тое-ж самае. — Дык народ слухаў лірнікоў, слухаў бытцам „каралеўскіх“ лістоў; зьбіраўся, радзіўся і ў канцы браў касу, рогаціну, тапор на доўгім чэране і ішоў у лес злучацца з дружынамі. Дружыны расьлі, даходзілі вялікіх сіл і памыкаліся здабываць нават добра ўмацаваные гарады, якімі Слуцк і Быхоў былі ў тые часы.

Справы рабіліся ўсё больш і больш грознымі. Радзівілл з войскам патрапіў да восені (1648) адабраць ад паўстанцоў Чэрнобыль, Гарадок, Могілеў і колькі другіх гародоў за Днепром, дабытых перш паўстанцамі. Але Рэчыца і Мозыр бараніліся да ўпаду. У Мозыры жыцелі, — хаця ім абецалі ўсім да аднаго дараваць віну, калі яны аддадуць аружжэ, — не пайшлі на згоду і ўсе да апошняго былі выгублены, а палкоўніка Міхаленка пакаралі ганебнай сьмерцьцю за тое, што ён разам з жыцелямі бараніў Мозыра, — Жыцелі Бабруйска пад камандай Подубіча другі раз надняліся, але, перэпужаўшыся прыезду самога гэтмана, згодзіліся выдаць зачыншчыкоў паўстаньня, каторые, каб збавіцца ад ганебнай сьмерці, запёршыся ў сваіх хатах, самі сябе падпалілі.

Як моцна бунтаваўся тады народ, лепей за ўсё відаць са слоў аднаго с тагочасных польскіх гісторыкоў, каторы дзівуецца, што ў тые часы, калі ўрад ледзьве мог знайсьці сабе „жоўнероў" за дарагіе грошы, паўстанцы, не беручы ні платы, ні харчоў, - сваей ахвотай зьбіраюцца вялікімі грамадамі і ўсяго маюць паддастатком. А другі гісторык прыраўнівае мужыцкае паўстаньне да зьмея, катораму, заместа аднэй адсечэнай галавы, вырастае колькі новых галоў.

Хаця ў гарадох і было здушэно паўстаньне, ўсё-ж такі яно не зусім заціхло: у розных мейсцах Беларусі хадзілі збройные грамады, а Хмельніцкі ад сябе прысылаў падмогу паўстанцам. Так, палкоўнік Кржэчкоўскі прыйшоў на помач с 14 тысячамі казакоў, але быў разьбіты пад Лоевым; тады, адступіўшы к Днепру, засеў ён серэд балот і доўга непакоіў рэгулярнае войско, але ў канцы і ён, і яго казакі пагінулі да аднаго. Тое-ж самае было і с палкоўнікам Подубайлам, каторы вёз с сабой у чоўнах каля 12 тысяч казакоў: усе яны разам з ім згінулі.

Уляглося зусім паўстаньне толькі пасьля Збороўскай згоды, на каторай шляхта абецалася здаволіць жаданьня казакоў. У гэтым часе, пасьля Збороўскай згоды, адыйшла да Украйны і часць Беларусі: па Днепры ад Быхова, адтуль па рэцэ Сожы і Сожай да Смаленскаго павету. Гэтману Радзівіллу, за яго стараньне каля ўспакаенья паўстаньня на Беларусі, сэйм аддаў на вечные часы Нэвэль і Себеж з ваколіцамі.

Прыймаючы пад сваю ўласць казакоў, Маскоўскі Цар Алексей Міхайловіч добра разумеў, што Польшча без вайны не прызнае яго правоў на Украйну; вось, каб прымусіць іх да гэтаго, ён сам першы выйшоў проці іх з аграмадным, блізка двухсоттысячным войскам. Войско гэтае было раздзелено на чатыры часьці: глаўные сілы — пад кірункам самога Цара — ішлі к Смаленску; другая часьць — пад кірункам Шэрэметева — пасувалася па-уз Дзвіньню к Полацку праз усю цяперэшнюю Вітэбскую губэрню; трэйцяя — пад кірункам Трубецкога — ішла на Могілёў, а казакі пусьціліся ў заднепроўскіе беларускіе землі.

6 Траўня (мая) 1654 году царскае войско прыступіло к Смаленску, каторы, зачыніўшыся, нажыдаў непрыяцеля. Горад быў добра ўмацаваны і меў паддастаткам усякіх запасоў, — як ваенных так і харчоў, — дык мог доўгі час трымацца, тым больш, што ў горадзе было, апрача 4 тысяч шляхоцкаго войска ешчэ дзьве тысячы немецкай артылерыі з гарматамі, над каторымі старшым быў практычны ваяка немец Вільгэльм Корф, — ды ешчэ шмат мешчанскаго войска — так званай „смаленскай дружыны. Алексей Міхайловіч хутка ўцяміў, што горад узяць сілай трудна, дык пачаў прабаваць іншых дарог. Смаленскім Ваеводай пад той час быў Піліп Обуховіч, чэлавек малодушны і перэкупны. Яму Маскоўцы і зрабілі посул, каб ён здаў ім горад за добрые падаркі. Обуховічу гэтаго два разы казаць ня трэба было: ён прыстаў на здачу горада, і горад хутка здаўся, хаця на гэта вельмі нарэкалі як само войско, так і мешчане, каторые рваліся да абароны. Здача Смаленска насьцеж аткрыла Маскоўскаму войску вароты ва ўсю Беларусь, і Цар Алексей Міхайловіч, не чэкаючы, скарыстаў з гэтаго. Здача Смаленска Маскоўцам абурыла ўвесь край і вызвала немала напасьцей на Обуховіча, аб чым сьведчаць нам розные гісторыкі. З дакумэнтоў, датыкаючых гэтых здарэньнёў, для нас мае не малую цэну ліст Комуніякі да Обуховіча, пісаный па Беларуску, катораго шмат копій разходзілося па краю. Ніжэй друкуем гэты ліст, трымаючыся тэксту копіі, перэховыванай у Кракове ў „Narodowy'm Muzeum" (z tek Emeryka Čapskiego 8, rękopisa cr. 1 Varia); папраўлены ён павэдлуг другой копіі, каторая празначэна для Беларускаго національнаго музэума і пакуль-што знайходзіцца ў прыватных руках.

„Міласьцівы Пане Обуховіч мой ласкавы Пане.

„З умыслу пасылаю служку нашаго, Пана Іоахіма Говорку, абвешчаючы добрае здароўе Вашмосьці ці нездароўе, ў якім тот час Господ хаваць рачыць пасьля того перэпуду Маскоўскаго! і я так знаю, што трудно Вашмосьці ўсім на жывоце. Да ня гневайся, Госпадару, на мене, што я тытула воеводзкаго не даложыў. Бо, напісаўшыб Воеводою Смоленскім, тобы я солгаў; напісаўбы безвоеводзкім, тобы Вашмосьць загневаў, хоць незашто. Бо мне бачыцца, калі Вашмосьць Смоленск продалі, то і тытул оддалі. Многа людзей звешчалі (аб тым), што і Вашмосьці людзі грошы пабралі (ад Маскоўцоў). Лепей было пане Філіпе сядзець табе у Ліпе. Уваляўся Вашмосьць у вялікую славу, як сьвіньня у гразь, горш таго калі хто пападзе у новым кожусе у густое балото. От нам затое, што дзёшова Масква соболі прадавала, ўсю Русь з людзьмі забрала, — мы, убачыўшы густые соболіе каўнеры, позналі есьмы, што худа будуць біцца і нашы жолнеры, а што мы бедные у кажухах сем лет Смаленска дабывалі, то вы мудрэйшые ў саболях за чатырнадцаць нядзель аддалі. Баюся я вельмі, штоб за тое баба каму пупа ня рэзала — за меншую віну, кажуць людзі, Пана Осьціка нябошчыка напалохаў кат у Вільні, аж мяса яго валаклося, што адно картачку пісаў да Масквы неосцерожна, а мы і Цара у ногу цалавалі, і грошы пабралі, але больш нам тое так не мінецца. Пан Госевскі не многа па лацінску умеў, а з меншым людам і апаратам ваенным і жыўнасьцю Смопенска дадзержаў. Мудрасьць вяліка, кажуць людзі, як тая сьвіня: калі много ее хто зажываець, той нічога не дбаець, — а калі чэлавек надта кусіць і пастагнаць, мусіць, і хвасту бывае непакой. Зофія філёзофія судзіла сядзець высока, гаварыць глыбока. Кудзеля, пане, жаноцкая рэч, ды штоб пекла гаразд оладкі. — Іосць у мене старые кнігі у новым куце, заўсёды я там многа вычытаў жаноцкай псоты, яковай з вума зводзяць людзей мудрых, многіх і сьвятых, а штоб як нас грэшных к ліху не прывялі. А каліб датуль Вашмосьць пісаром быў, тоб чэлавекам слыў, і того-б з нас годзі было за нашае ліхое шальберство. Паказуюць людзе і тое на Вашмосьці, якобы до вымысленя подымнаго ніхто не быў прычыною, Толькі Вашмосьць, каторым выкурылі нашых мужыкоў, як верабьёў з венікоў — без мало з мудрых ораціёў ня будзе много раціёў, послом зостаўшы много праўды не гаворыце, толькі берэце копы (даўней грошы лічылі на копы), дэпутатам копы, комісарам копы, а тые копы пастрыгуць не аднаго у хлопы, а ня ведама гдзе будзець. — У Гданьску ёсьць там каму валы сыпаці і без нас, што людзі старые мовілі, то ўсё праўда і горазд у памяці маю, колі быў пан Мелешка кагатэлянам Смаленскім, то я, будучы на сэйме, на той час за ім з кордзіком стаяў — яго мова ў тые словы была. — Панове, кажу вам праўду, по вельмі мудрых людзях нічога на сём сьвеці, за тры хвілі з болота чыняць золото, а з золота болото своімі шальберскімі мовамі і разговорамі, штобы нас простых ошукаць і ў блазны пострыгці, але покуль ён таго докажэць, сам кепом зостанець. Надуўся ў Сэнаце, як петух галагуцкі, а праўды не пытай, усё баламутня. З гурбою дзержыць так, так, так, а калі мовіць тое не так і піскнуці ня хочэць. Не баяўся так караля Іхмосці Зыгмунта (Аўгуста) і ўсіх сэнатароў ані умеў болей толькі часоўнік і псалтыр перэчытаць, по многіх кнігах зблудзіўся. Цепера чны розум, як каза па лесе, а на праўду сьвятую ні ад каго здароваго нет, адно баламутня, і самі погібнуць і нас погубяць, кождэн Мосьці Пане ужываць будзе. Як цюнец мой быў з сынамі у мястэчку Палоннай з курмі на торгу, чуў од кагось і мне звестно, што ляхы на Вашмосьці вельмі пазакручывалі хвасты, одноб толькі сэйм дайшоў, бо яны хочуць Вашмосьці аб тое турбоваць не кепско, дай то Божэ штоб тое дармо не мінуло, і то лі праўда чылі не паказываюць на Вашмосьці якобы Вашмосьць у дванадзесят пехоты зьехаў на адзыскане Смоленска, дарэмно то Вашмосьці стараньне, маючы чатырнадсот пехоты да абароны Смоленска, людзей зацных і добрых пры жыўнасьці і гармаце, ды не хацеў бараніці, а цепер толькі маючы грэблю ў маетнасьці Полоннай сыпаці пазваляюць, а (не) Смаленска пазад адзысківаюць. Ой пане, годзі вы так як сліжа ў Неман упусьціць, не заўтра тое ужо будзе, людзі і тое кажуць даводне во ўсіх штурмах Вашмосьці толькі аднаго ткача забіто і то не вельмі знаменітаго, хтось поведзіл якобы Вашмосьці воеводзтво кракоўскае Кароль Его Міласць у награду Смоленска мае даці, бояцься Ляхы вельмі штобы Твая Міласьць Вэнгром оных не прадаў. — Нешто пане ото родом дому дзеецца. — Дзед Тваей Міласьці калі Генэралам быў у Мозыры, то слыў, што за малые грошы непраўду продаваў. — Пан оцец Вашмосьці судзьдзёю будучы Мозырскім за маей памяці у каго больш узяў, таго хороше осудзіў. Калі нябошчык з таго сьвету уступіў, Мозыране вельмі рады былі, а калі-б Вашмосьць дагэтуль за праўдаю хадзіў, тоб і Бог памагаў, дадушы то мне дзіўно што Вашмосьці трыста падвод пад адну пасьцель Масква дала, тоб гэта не посьцель была так вельмі цяжкая, хіба кождая перына абернулася ў чырвоные золотые, сяк так нагородыўся Вашмосьці ўпуд маскоўскі. Каліб гэтакую кучу гною даў вывозьці із Смоленска Хмельніцкаму до Чэгрына, і тоб не без шкоды было. Пане у мене гэтай брэдні ёсьць не мала, адных перын дзевяць кром дробных падушак, і то адна кабыла возіць, гдзе тэй брэдні патрэба! Меўбы і болей што да Вашмосьці пісаць, зленаваўся дужэ і стаць не магу. Да не гневайся Господару, а хтож каго осьцерэжэць, калі не мілы свой даўны друг.

Дан с Тулан дня 6 Юнія 1655 году.

Здабыцьце Смаленска, як ужо вышэй было сказано, аткрывало насьціж дарогу ў глыб беларуска-літоўскіх зямель маскоўскаму войску, каторае шыбка пасувалося наперад, здабываючы адзін за адным гарады „літоўскіе“. За колькі месяцоў вайны ў руках Алексея Міхаіловіча - былі ўжо: Вітэбск, Могілёў, Мінск, Коўна, Гродна і Вільня. Усяго было ўзято больш за 200 гарадоў, мястэчек і замкоў. Здабыўшы Вільню і часць літоўскіх зямель, цар Алексей Міхайловіч пачаў першы з цароў Маскоўскіх называць сабе „всея Великія, Малыя и Бѣлыя Россіи Самадержца“.

Далейшы паход Маскоўскаго войска ў глыб краю затрымалі Швэды, каторые ў той час з другой стараны напалі на Польскую Рэчпосполітую. Думка аб незалежнасьці „Літвы“ пры тагочаснай руіне Рэчыпосполітай ізноў засьвітала ў галовах магнатоў ,і князёў „літоўскіх“. Князь Януш Радзівілл з сваімі староннікамі ураілі перэдаць Літву пад апеку швэдзкаго караля на тых самых варунках, на якіх яна была злучэна дагэтуль с Польшчай. Гэта была апошняя паманка Беларуска-літоўскіх зямель, каб Выламацца з залежнасьці ад Польшчы. Большая частка тагочаснай шляхты не разумела думкі князя Радзівілла і дзеля гэтаго не пайшла за ім. Іншые думаюць, што Радзівілл паддаўся швэдам дзеля таго, што не было як бараніцца; — гэто непраўда. Швэдзкаго войска ў Літве пад той час было усяго толькі 3 тысячы, — літоўскаго-ж было 30 тысяч, а магло быць і шмат болей, калі-б пазвалі тутэйшае селянство. Можэ паступкамі князя Януша Радзівілла кіравало і асабістае жаданьне стацца удзельным Літоўскім князем, але ва ўсім гэтым была і здаровая гасударствоная думка адбудаваць незалежнае „Літоўскае" гасударство.

Тым часам маскоўскаму войску ў Беларусі неяк перэстало шанцаваць; прычына гэтаго была вось якая: калі украінскіе казакі перэдаліся пад Цара маскоўскаго, яны думалі знайсьці ў маскоўскім гасударстві блізкі сабе праваслаўны народ; тое самае думалі і праваслаўные ў беларуска літоўскіх землях, дык Маскоўскаго Цара лічылі апекуном сваей веры. Тым часам бліжэйшае знаёмство паказало ўсю рожніцу зродных, але ад векоў рожных культур, беларускай і маскоўскай. Пры гэтым выйшла, што Беларусы і Маскоўцы рожняцца ва ўсём, ды нават і ў самай веры праваслаўнай. Для Масквы Беларусы не былі рускім народам, але „Літвой"; у Маскве думалі, што рускае — гэта тое самае, што маскоўскае, а ўсё іншае — хаця і рускае, але што вытварылося асобнымі варункамі жыцьця, — значыць і тое, што стварыла беларуская культурная работа, што было сваім для беларусоў, маскоўцы лічылі літоўскім, або і польскім, „лацінствуючым", — не рускім. Нават чыстае праваслаўе Заходняй Русі было для маскоўскіх людзей „лацінствуючым“, а часам „літоўскай ерэсью“, не кажучы ўжо аб Уніі, каторую лічылі проста „лацінствам“. З гэтай прычыны не раз паміж беларускімі і маскоўскімі людзьмі падымаліся войстрые спрэчкі і сваркі. Беларусь, каторая перш добрай ахвотай хінулася да Масквы, цяпер, падобна Украінскім казакам, старалася выбіцца с-пад яе ўласьці. Нават ярые абаронцы праваслаўя хутка астылі да Масквы. Гарады адзін за адным пачалі варочацца пад ўласць Польскай Рэчыпосполітай. Маскоўская граніца што раз далей і далей адступала на ўсход к Днепру. Ў 1656 гаду цару Алексею Міхайловічу прыйшлося прыстаць на мір с Польшчай, здалеўшы дабіцца таго, што палякі насьледнікам польскаго пасада пасьля сьмерці караля Яна Казіміра прызналі Алексея Міхайловіча.

Хоць Маскоўскае Царство не здалело утрымаць за сабой усе заваеваные ў Беларусі землі, за тое шмат пачэрпнула адгэтуль моральных і навучных сіл для свайго адраджэньня. Праз доўгі час Татарскай няволі Усходняя Русь затрымалася ў сваім развіцьці і далёка адстала ад сваіх пабратымцоў Украінцоў і Беларусоў. Граматнасць паміж маскоўцамі была вельмі слабая, школ зусім не было. Нават духоўнае жыцьцё зусім упало, так што ў 1654 гаду Патрыарх Нікон, устроіўшы Іверскі манастыр, перэцягнуў к сабе часьць манахоў і настаяцеля Кутэінскаго манастыра, Ёіля Труцэвіча, для помачы сабе ў перэбудове маскоўскаго праваслаўя і для прыкладу сваім земляком як трэба устраіваць манастырскае жыцьцё. Труцэвіч, перэежджаючы ў Іверскі манастыр, перэнёс туды і Кутэінскую друкарню. У 1664 гаду перэцягнулі с Полацка ў Маскву еромонаха Сімона Сітняновіча. Сітняновіч выховываў царэвіча Фёдора Алексеевіча і ён першы залажыў у Маскве фундамэнт школьнай прасьветы, пакінуўшы посьле сябе шмат навучных прац. З гэтаго часу пачынаюць маскоўцы рабіць перэклады розных кніг з беларускай і польскай мовы на сваю мову. Такім парадкам над пачаткам навукі і літэратуры ў расейскай мове працавалі вучоные Беларусы і Ўкраінцы, кладучы моцны фундамэнт да далейшаго яе развіцьця.

У Польскай Рэчы-Посполітай зараз пасьля Маскоўскіх воен загараецца ізноў змаганьне розных вер. Але цяпер гэтае змаганьне мае зусім іншы характэр, чым даўней пры панаваньні лініі князёў з Ягайловаго роду. Каталіцтво за гэты час зрабілося верай польскай і зусім злілося с паняцьцем польскай народнасьці, так што паляк і католік гэта пачапі лічыць ужо за адно.

Каталіцтво ў тым часе пачынае кіравацца да таго, каб выціснуць у Беларускіх землях ужо ня толькі само праваслаўе, але уніяцтво, і гэтае апошняе часта-густа церпіць уціск католікоў—„палякоў". У другой палавіне XVII сталецьця беларуская шляхта без мала ўся ужо перэйшла ў каталіцтво і зусім адарвалася ад свайго народу, заглушыўшы ў сабе польскасьцю беларускае національнае пачуцьцё. Каталіцтво сталося ўжо польскай, „панскай" верай, а праваслаўе і уніяцтво - верай простацтва, „хамскай верай“. Уніяцтво, ня гледзячы на стараньня езуітоў, усёж-ткі далёка не адыйшло ад праваслаўя, а дзеля гэтаго і не карыстало прыхільнасьцю польско-католікоў, каторые жадалі бачыць Уніяцтво не як веру саму па сабо, але толькі як перэходную ступень у каталіцтво; дзеля гэтаго Уніяцкім папам закон не даваў абецаных правоў. Даходы рускіх папоў — праваслаўных і уніяцкіх — былі такіе малые, што пароху (настаяцелю прыхода), каб пракарміць сваю сямью, прыходзілося так сама як і простаму мужыку абрабляць свой кавалак зямлі. Такое палажэньне зьвертало увагу нават польскіх каралёў, і, як сьведчыць сам Ян-Казімір, мейсцовые паны прымушалі рускіх духоўных асоб адбываць прыгон разам з селянамі, а такжэ судзілі іх сваім судом і паддавалі кары. У канцы католікі дамагаліся нават скасаваньня асобнай Уніяцкай іерархіі і прылучэньня уніятоў да каталіцтва. „Жаляцца уніяцкіе біскупы перэд Богам, перэд сьвятым айцом і сьв. Рымскай цэрквай, — пісаў у 1664 гаду уніяцкі біскуп Якуб Суша ў Рым да папежа, — жаляцца, з задзіўленьнем бачучы, што ўсюды ў нашай бацькоўшчыне знаходзіцца ці мала паноў лаціннікоў, каторые дамагаюцца перэд сьвятой Сталіцай Апостольскай таго, каб нас, уніяцкіх біскупоў, скасаваць, каб меньня нашы прылучыць да каталіцкіх біскупствоў і каб пакінуць нам толькі манахоў і белых папоў, але паддаўшы іх пад ўласць лаціннікоў“.

У 1697 гаду бытцам дзеля таго, каб зраўнаваць правы "Літвы“ с Польшчай, было пастаноўлено, каб ва ўсіх судох вялікаго княжства Літоўскаго ужывалі польскай мовы заместа беларускай, каторая з найдаўнейшых часоў была мовай урадовай (гасударственай). З гэтаго часу ўжо наша „польская“ шляхта дружна пачынае выцесьняць сваю спрадвечную мову с публічнаго ужытку ды пакідаць яе адно да прыватных патрэб, ужываючы толькі у зносінах і гутарцы з селянствам.

Каля 1717 году зьявіўся тайны праект, каб скасаваць „рускую“ веру і народнасць у граніцах Польшчы; гэты праект маніўся скасаваць ня толькі праваслаўе, але і Унію, каторая ўсёж-ткі была рускай верай.

З Базыльянскімі манахамі палякі мірыліся, бо патрапілі скарыстаць з іх помачы для апалячываньня беларусоў, але за тое вельмі не любілі сьвецкае „белае“ духавенство. Часта спатыкаем мы у польскіх пісьменнікоў цэлые хвалебные гымны аб свабодзі, якая панавала ў Польшчы, але тут зьяўляецца пытаньне: для каго і якая была гэта свабода? Свабода веры, праўда, была ў Польшчы ў часе панаваньня князёў з роду Ягайлы, або, іначэй кажучы, была ў той час, калі наша беларуско-Літоўская лінія князёў панавала ў Польшчы; значыць, пакуль у польскім жыцьці мелі сілу „Літоўскіе“ людзі, датуль была і свабода веры. Было і тады змаганьне за веру, але гэтае змаганьне з гасударствам нічога супольнаго ня мело: гэто было змаганьне партій. Роўна с тым часам, калі палякі, дзякуючы Люблінскай Уніі, забралі ў свае рукі ўнутрэнае жыцьцё ўсяго гасударства, — значыць, і літоўска-беларускіх зямель, — гіне і ўсякая свабода ў Польшчы. Гэта не голослоўная казка, але праўда, каторую даводзяць пастанаўленьня сэймоў і тысячы судовых актоў. Напрыклад, пасьля сьмерці Аўгуста II на конфэдэраціі 1732 году было пастаноўлено: „касьцёл каталіцкі не павінен цярпець каля сябе другіх вер; людзям другіх вер — праваслаўным і протэстантам — адбіраецца право быць выбранымі ў дэпутаты на сэймы, трыбуналы (суды) і ва ўсякіе асобные камісіі, устанаўляемые для якіх-небудзь спраў. Правы іх зраўніваюцца з правамі жыдоў. Духоўные іх не павінны хадзіць яўна па вуліцах с сьвятымі дарамі (сакрамэнтамі); хрысьціны, шлюбы, пахароны яны маюць права рабіць толькі дастаўшы пазваленьне ад каталіцкаго кзендза, дый то за устаноўленую плату. Пахароны з харугвямі і народам людзям другіх вер забараняюцца; яны павінны хараніць нябошчыкоў у ночы. Ў гарадох інаверцы павінны бываць на каталіцкіх працэсіях; у сёлах не маюць права мець званы пры цэрквах. Дзеці, каторые родзяцца з мешаных шлюбоў, павінны быць каталікамі, і нават праваслаўные пасынкі вотчыма-каталіка павінны прыймаць каталіцтво“. У 1747 гаду выйшоў каралеўскі указ, каб у каралеўскіх маёнтках пасьля памершых праваслаўных і уніяцкіх папоў не назначалі на іх мейсцэ новых без пазваленьня самога караля. На Сэйме 1764 года пастаноўлено было караць сьмерцьцю тых, каторые пяройдуць с каталіцтва у другую якую веру, і пастаноўлено было запісываць у падданство сыноў папоўскіх, калі яны да 15 гадоў не навучацца якой спэціальнасьці. У 1766 гаду біскуп кракоўскі, Солтык, падаў Сэйму думку, каб кожнаго, хто асьмеліцца сказаць на сэйме мову на карысьць інаверцоў, аб’яўляць ворагам гасударства. Сэйм думку гэту прыняў з радасьцю і зрабіў яе законам.

Калі мы ўсё гэта разгледзім, тады зразумеем, чаму беларускае праваслаўнае духавенство шукало апекі у маскоўскіх цароў: Польшча для іх была мачыхай, дый злой мачыхай. Тое-ж самае рабілі і протэстанты, звертаючыся за апекай у Немеччыну. Дзеля гэтаго суседніе с Польшчай гасударствы пачалі мешацца ў унутрэнае жыцьцё польскаго гасударства і што раз болей і болей сталі кіраваць гэтым жыцьцём. К гэтаму пры выборы кожнаго новаго караля ў Польшчы складаліся розные партіі, каторые стаялі кожная за свайго кандыдата, цягнулі ў розные бакі і так сама прасілі помачы суседніх гасударствоў. Кароль жэ, выбраны якой небудзь партіей, ня меў ніякіх правоў, бо ўсё лежало на сэймах, а сэймы адзін за другім зрывала сама шляхта, карыстаючы с права „veto“ (не пазваляю).

Пад канец ХVIII сталецьця непарадкі ў унутрэным жыцьці Польскаго гасударства павялічываюцца ешчэ дамовымі сваркамі і войнамі. Ад доўгіх войн з Масквой, а пасьля са Швэдамі, народ зусім згалеў, к таму-ж народ гэты ўсе свае разумные сілы аддаваў не на будову новаго жыцьця, але на рэлігійнае і партійнае змаганьне. Навука, перэйшоўшы зусім у рукі духавенства, стаяла на вельмі нізкай ступені, ды на першым мейсцы ставілі рэлігійные пытаньня. Пры такіх варунках развіцьце народа не йшло наперад, але нават падало ўніз, як у палякоў, так і у беларусоў. Прыцісненьня за веру некаталікоў, як ужо вышэй было сказано, давалі суседнім с Польшчай гасударствам право мешацца ў яе ўнутрэнае жыцьцё, а нават пры помачы падкупленых або падстаўленых людзей кіраваць гэтым жыцьцём.

У 1767 гаду „дыссыдэнты“ (кальвіністы і лютэране) эрабілі саюз — так званую „Слуцкую конфэдэрацію“, да каторай пазьней далучыліся і праваслаўные з беларускім архіепіскопам Грыгорам Коніскім. Конфэдэрація гэта дабівалася для дыссыдэнтоў роўных правоў с каталікамі; а як для расейскай палітыкі было карысна, каб у Польшчы была завіруха, дык Расейскі ўрад падтрымліваў гэту конфэдэрацію, а Імператрыца Кацерына II дабілася ад польскаго ўраду роўных правоў для інаверцоў ды гэтым ешчэ болей раздражніла староннікоў агранічэньня правоў дыссыдэнтоў. Сіла Расеі ў Польшчы з году на год узрастала, і Расея камандавала блізка ўсім яе ўнутрэным жыцьцём; гэта не падабалося польскім патрыотам, і яны для абароны Польшчы ад Расеі зрабілі так сама свой саюз — Барскую конфэдэрацію (с каталікоў). Конфэдэрацкая вайна блізка чатыры гады трывожыла Польшчу і ўцягнула Расею ў вайну с туркамі. Пасьля гэтай вайны наступіў першы раздзел Польшчы ў 1772 гаду. Па гэтаму раздзелу да Расеі адыйшло: Інфлянцкае воеводзтво і Беларусь аж да рэк Дзьвіны, Дручы і Днопра. Чужэземнае войско увайшло ў адрэзаные часьці Польшчы, і Сэйм зацьвердзіў гэты раздзел. Але палякі не маглі спакойна глядзець на раздзел свайго гасударства; зразумеўшы, што ўсё гэта зрабілося ад таго безладзьдзя, якое панавало ў Польшчы, яны, каб паправіць беду, задумалі завясьці у сябе констытуцію. Партія, каторая хацела аднаўленьня Польшчы і каторай кіраваў граф Потоцкі, дайшла свайго: констытуція была зацьверджэна 3 мая 1791 году. Настаў новы лад у Польшчы, але скора знайшліся нездаволеные як гэтым парадкам, так і тым, што на Сэйме скасавалі право „veto“. Гэтым адным словам даўней кожны шляхціц мог сарваць хоць якое пастанаўленьне Сэйму. Вось, гэтые нездаволеные злучыліся у конфэдэрацію пад кірункам Шчаснаго Потоцкаго, Браніцкаго і Жэвускаго і звярнуліся за падмогай да царыцы Кацерыны II. Царыца выслала ім на помач сваё войска, а проці іх выступілі староннікі гасударственаго ладу пад камандай Понятоўскаго і Косьцюшкі; але расейскае войско разбіло іх. Кацерына прымусіла караля Польскаго Станіслава адрэчыся констытуціі і прылучыцца да конфэдэратоў.

Тады за згодай Пруссіі зроблен быў другі раздзел Польшчы 23 студзеня 1793. Тады да Расеі адыйшла рэшта Беларусі с Палесьсем, Валынь і Падольле, а 25 лістапада 1795 году адбыўся трэйці і апошні раздзел Польшчы.