Кароткая гісторыя Беларусі/Часць трэцяя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search

ЧАСЦЬ ТРЭЦЯЯ[правіць]

ад сьмерці Вітоўта (1430 г.) да Люблінскай Уніі (1569 г.)

Ешчэ пры жыцьці Вітоўта ў 1413 гаду быў у Городлі (Люблінскай губэрні) сэйм, гдзе польска-літоўская шляхта падпісала варункі, па каторых Літва і Русь злучаецца с Польшчай на вечные часы ў адно гасударство. Літоўска-Беларускіе баяры атрымалі на гэтым сэйме права прыпісывацца до родавых польскіх шляхоцкіх гэрбоў, але толькі тые з баяр, каторые перэменяць сваю веру ўсходняго абраду на каталіцтво. Мы ўжо ведаем пагляд Вітоўта на справы рэлігіі, што ён за веру нікога не прыціскаў, ані зьдзекаваўся і людзям аднэй веры не даваў большых правоў проці людзей другой веры. Хаця ўсе гэтые шляхоцкіе зьезды, гэрбы і прывілеі за жыцьця Вітоўта былі толькі пустой забаўкай, але ўсё-такі Городэльскі акт пассяў сварку дамовую ў Літоўска-Рускім гасударстве. Баяры Літоўскіе і Жмудзкіе, прыняўшы каталіцкую веру, пастаўлены былі Городэльскай уніей у лепшые варункі — як бы наноў над беларускімі баярамі, каторые ў тые часы крэпка ешчэ трымаліся сваей бацькоўскай веры. З гэтай прычыпы ў Літоўска-Рускім гасударстве злажыліся дзьве непрыязные сабе партіі — каталіцкая і правослаўная. Непрыязнь гэта была глухой, таёнай, але жыла поўным жыцьцём у душах як каталікоў, так і правослаўных. Городэльскую унію і варункі яе вельмі падтрымывалі палякі. Адзін з гэтых варункоў кажэ: «Сызматыкі і другіе няверные (некатолікі) ня могуць займаць ніякіх вышэйшых становішч у Літоўскім гасударстве». Унія зрабіла раздваеньне і ў беларускім баярстве. Людзі пустые, каторым туманілі мозг «тытулы», і гэрбы, перэходзілі на старану палякоў часта толькі дзеля пыхі, а былі і такіе, каторые перэходзілі і дзеля карысьці, якую каталікам давала Городэльская Унія. Народ вось тады і пачаў дзеліцца на каталікоў і правослаўных. Першые былі староннікі Польшчы і ўсяго што польскае; другіе стаялі на становішчы краёвых інтэрэсоў, на становішчы національным. А побач пачалі разгарацца незнаные дагэтуль у Беларусі сваркі рэлігійные.

Дзеля гэтаго пасьля Вітоўтавай сьмерці правослаўная партія, у каторай лічыліся тады князі: Олельковічы (Слуцкіе і Капыльскіе), Сангушкі, Сапегі, Вішневецкіе, Збаражскіе, Порыцкіе, Озерскіе, Подберэзкіе, Острожскіе і многа іншых, боючыся перэвагі над сабой палякоў і польскай партіі, высунулі на кандыдата ў Вялікіе князі Сьвідрыгайлу, свайго староньніка. Партія была сільная і Сьвідрыгайло стаў Вялікім князем Літоўска-Рускім. Сьвідрыгайло хацеў, падобна Вітоўту, кіраваць гасударствам незалежна, але на гэта ў яго нехапіла ні розуму, ні сьмеласьці. Маючы характэр жорсткі і гарачы, ён скора адвадзіў ад сябе нават сваіх староньнікоў. Трымаючы толькі адну старану — праваслаўных, дакінуў ён дроў у тлеўшые ешчэ іскры сварак рэлігійных, робячы агранічэньня католікам. Дзеля гэтаго каталіцкая партія жадала мець на Вяліка-княжэцкім пасадзе свайго староньніка, Жыгімонта Кейсгутовіча. Каб дайсьці сваей мэты, яны зрабілі згавор, каб забіць Сьвідрыгайлу. У 1432 гаду Жыгімонт з згаворшчыкамі ў ночы ўвайшоў у Ошмяны, напаў на замчышчэ, с катораго чуць здалеў уцячы Сьвідрыгайло, пакінуўшы там жонку і багацтвы.

Сьвідрыгайло уцёк у Полацк і зара зьвярнуўся аб номачы да крыжакоў, каторые яму ў скорасьці і прыслалі падмогу. Тымчасам беларускіе землі не хацелі прысягаць Жыгімонту. Сьвідрыгайло с крыжацкім войскам пайшоў на Ошмяны, але быў разбіты і чуць ратаваўся сам, перш у Полацк, а пасьля ў Пскоў. Жыгімнот, будучы Вялікім Князем, перэменяе палітыку: ён прыцесьняе беларусоў пранаслаўных і дзеля таго староньнікі праваслаўнай партіі — князь Іван Чарторыжскі разам з ваеводамі Доўгірдам і Лелюсам — убіваюць Жыгімонта ў 1440 гаду.

Тады праваслаўная беларуская партія выбірае на Вяліко-княжэцкі пасад Казіміра, сына Ягайловаго (1441) а праз 7 гадоў палякі выбіраюць яго сваім каралём. З гэтаго часу першы ешчэ раз володае Польшчай і Літвой з Беларусей адзін кароль.

Пры Казіміры на сэймах у Любліне (1447 г.), у Парчэве (1451 г.) і ў Петрокове (1453 г.) паднімаюцца пытаньня аб нераздзельным злучэньні двух гасударств, але Літва і Беларусь змагаюцца ешчэ за сваю незалежнасць і аткідаюць еднасць с Польшчай, каторая гразіла зніштажэньнем національнай сьведомосьці ў белару-соў, дзеля таго, што шляхта ахвоча была прыймаць толькі паверхны «лоск» польскай культуры і польскіе звычаі.

У 1439 гаду адбылася Флорэнцкая Унія цэрквей правослаўнай с каталіцкаю. Казімір зраўнаваў правы праваслаўных с католікамі, апіраючыся на тым, што Усходняя цэрква злучылася з заходняй. Але, папраўдзі, поўнаго злучэньня цэрквей пасьля Флорэнцкай Уніі не было.

Казімір Ягайловіч, як мага, сьцярогся вайны, за тое шмат працаваў для ўзмацненьня права ў унутрэным жыцьці краю. Іон выдаў новые законы («Земскіе Прывілеі Казіміра» 1457 г.) для ўсіх земель Літоўска-Рускаго гасударства. Павэдлуг гэтай прывілеі, ніхто с князёў, баяр і мешчан не караецца па чыім небудзь даносе, яўным, ці тайным, ні наказываецца падазрэнны перш чым будзе абвінавачэн на яўным судзе. За чужы праступак ніхто другі апрача вінаватаго не караецца — ні жонка за праступкі мужа ні бацька за праступкі сына. Цікава ХV стацьця прывілеі, у каторай забараняецца людаям чужых народнасьцей займаць ўрадовые службы і купляць зямлю ў Літоўска-Рускім гасударстве: «…в тых землях нашых, того велікаго княжства, земель, городов, мест, а с каторых кольвек врадов і дзедзіцтв вдэржаньня, або достойнасцей, но маесі даваті жадному чужэземцу, але толькі тубыльцом тых земель, маем даваті мы і потомкі нашые».

Судзебнік, або Статут Казіміра Ягайловіча, выданый у 1492 гаду Ў мове беларускай, апіраюццяа ўсюды на ўстановы Вітоўта. Гэты судзебнік разьбірае акуратна ўсе законы: аб копных (межэвых) судох, аб гвалтах, парубках, аб зьездных судох, аб дарогах, мастах і др.

Па гарадох Казімір завадзіў Майдэборскае право, па каторым гарады мелі свае суды, сваё ўпраўленьне і зусім незалежна кіравалі сабой праз сваіх выбарных. Майдэборскае право Казімір завёў у Полацку, Вітэбску, Мінску і многіх другіх гарадох. Дзеля гэтаго тые гарады пачалі хутка багацець, гандэль у іх пачаў шыбка развівацца.

Пасьля сьмерці Казіміра (у Гродне 1492 г.) ізноў на неякі час Польска-Літоўскае гасударства раздзелілося: Палякі выбралі за караля Яна Ольбрахта, а літвіны і беларусы — Александры (абодва сыны Казіміра). Калі-ж у 1501 г. памёр Ян Ольбрахт, палякі Вялікаго князя Александра выбралі і сваім каралём.

У тым часе, калі Літоўска-Рускае гасударство змагалося за сваю незалежнасць, на ўсходзе расло і ўзмацнялося Маскоўскае княжство. У царствованьне Іоанна III яно становіцца ўжо сільным гасударством, на каторае волей-няволяй навінны былі агледацца сумежные народы. Даўней, калі Маскоўскае княжство было слабым, на яго мала агледаліся Літоўска-Рускіе князі; цяпер жэ яно было сільным і хацело паказаць сваю сілу. З даўна ішлі сноры з Масквой аб літоўска-рускіх граніцах, але, калі за Іоанна ІІІ Масква пачувалася на сілах, яна заявіла свае правы на беларускіе землі бытцам яны з даўных часоў належалі да Масквы, былі «вотчынай» маскоўскіх цароў. І вось за гэту «вотчыну» пачаліся доўгалетніе войны (цягнуўшыеся блізка 150 гадоў), у каторых на сьмерць змагаліся Масква і Русь літоўская. Вайна гэта была цяжкая і доўгая; яна большую часць Беларусі абернула ў шчырую пустыню. Мірные селяне, грабленые і паленые, пакідалі свае загоны і кут родны і беглі ў палудзенные сьцепы. Паля зарасталі лесам, культура падала. Збаўленая мужствам Ольгерда і Вітоўта ад цяжкай татарскай няволі, Беларусь у часе маскоўскіх воен дайшла да такой самай руіны, як усходняя і полудзенная Русь у часе татарскага панаваньня.

Калі Літва і Беларусь выбралі сабе асобнаго князя Алексяндра Ягайловіча, — Іоан карыстаючы з разладу паміж Літвой і Польшчай, пачаў вайну. Адзін з аддзелоў маскоўокаго войска, увайшоўшы ў Беларускіе землі, узяў Рогачоў; горад разграбілі і спалілі, а жыцелёў узялі ў няволю і адаслалі ў Маскву. Александр пасьп-шыў паслаць паслоў к маскоўскаму князю каб дапытацца прычын вайны і зрабіць мір. Мір уладзілі, адстуніўшы Маскве горад Мсціслаў. Каб утрымаць згоду з маскоўскім княжствам, Александр гэтаго-ж году, наслаў сватоў сваіх да дачкі Іоановай, Алены, с каторай і абвенчаўся. Але гэта не ўзмоцніло міру.

У 1500 началася ўжо запраўдная вайна з абодвых старон; гэта была першая вайна Літоўска-Рускаго гасударства з Маскоўскім Царствам. Александр выступіў проці свайго цесьця, аддаўшы каманду над войскам князю Константіну Острожскаму. 14 чэрвеня 1500 году была бітва, самая нешчасьлівая для беларуска-літоўскіх войск, каля гораду Дорогобужа. Блізка восем тысяч народу згінуло ад ран і патапілося ў рэцэ Вердошы. Воевода Константін Острожскі і многа другіх князёў папалі ў няволю.

У пачатку 1501 году Маскоўскае войско падступіло пад горад Смаленск. Смаленск абараніўся, але жыцелі яго не маглі прашкодзіць апусташаць, паліць і грабіць багатые і многалюдные ваколіцы Смаленска. Пачыналі перэгаворы аб міры, але не найшлі ладу. Іоан другі раз у гэтым гаду паслаў свае войска дабываць Смаленска. Горад ізноў здалеў абараніцца часьцю мужствам жыцелёў, часьцю хітрасьцю: безпрэстаннымі напасьцямі (штурмамі) маскоўскаго войска сьцены гораду былі ўжо шмат гдзе прабіты. Тады смаленскі воевода Глебовіч пачаў перэгаворы з маскалямі, бытцам хочучы ім паддацца, на што прасіў адпачынку на адну ноч. Маскоўскіе воеводы прысталі на яго просьбу с тым, каб праз усю ноч не чутно было ў горадзі стуку тапара. Смаленцы датрымалі слова, але і без тапара, аднымі піламі — паправілі эа ноч сьцены. Тады маскоўскіе воеводы, сьцяміўшы, што нездалеюць перэмагчы горада, атступіліся ад Смаленска і пайшлі на Мсціслаўль, але там іх адбіў князь Іван Соломерэцкі.

Другая часць маскоўскаго войска пайшла к Заходнай Дзьвіне; яно разбіло і ўзяло ў няволю каля 7 тысач чэлавек з Літоўска-Беларускаго войска. У 1502 гаду Іван ізноў пасылае аграмадные сілы дабываць Смаленска. Часць гэтаго войска, напаўшы на горад Оршу, узяло яго спаліло і разграбіло і далей пасувалося на Мсціслаў, пакідаючы за сабой шчырую пустыню, на каторай толькі дыміліся пажарышчы, а небо ў дзень чэрнело ад дымоў, а ў ночы паланело чырвонымі зорывамі пажароў. Але гэтае грамаднае войска скора зпачало галадаць у краю, каторы само спустошыло, і павінно было з гэтай прычыны пасьпешна вортацца назад.

Наканец 25 марца 1503 г. зроблено было часонае замірэньне. За Масквой астаўся горад Гомель і колькі мест у цяперэшнім Рогачэўскім павеце.

Замірэньне ешчэ ня скончылося, калі абодвы ваюючые — зяць і цесьць — памерлі (у 1506 гаду).

Пры Александры беларуская парітія мела перэвагу над літоўскай; партія гэта падтрымывала на высокім гасударстненым становішчы князя Глінскаго, каторы так само меў пашану і ў Александра. Калі Александра выбралі на польскаго караля, яму трэба было гадзіць інтэрэсы Літвы з інтэрэсамі Польшчы, каторые зусім разыходзіліся. Каб лягчэй было яму параіць з гэтым, уступіўшы на польскі пасад, ён падняў пытаньне аб ноўным злучэньні Літвы с Польшчай. Беларуска-Літоўскіе князі і баяры так сама зразу проці гэтаго нічога ня мелі, а то с прычыны воен з Масквой, бо даць атпор Маскве адно Літоўска-Рускае гасударство не магло.

У 1501 гаду ў Польшчу былі пасланы ад Літвы і Беларусі дэпутаты, каб зрабіць гасударственую унію с Польшчай, але без уніжэньня пры гэтым Літоўскаго гасударства. Палякі напісалі ўмову гэтай уніі (злучэньня), па каторай Літва і Русь меліся быць залежнымі ад Польшчы. Літоўска-Беларускіе дэпутаты адмовіліся падпісаць такую Унію. Але Александр прымусіў іх падпісацца; першы падпісаўся Глінскі. Каб не вайна з Масквой, гэты Александроў прымус пэўне давёўбы да поўнаго раз’еднаньня с Польшчай: Іоан ІІІ бытцам заганяў Літву і Беларусь у рукі Палякоў.

Па сьмерці Александравай літоўская партія, боючыся, каб Беларусы не выбралі ў Вялікіе князі Глінскаго, пасьпешыліся выбраць Александроваго брата Жыгімонта (званаго ў Літве другім, або старым), не радзючыся пры гэтым с папякамі, каторые былі прымушэны выбраць яго і на польскаго караля, бо іначэй Літоўока-Рускае гасударство адпало-бы ад Польшчы).

У 1508 гаду, калі князь Глінскі, здрадзіўшы Жыгімонта, перэдаўся на старану Масквы, за яго намовай войска Іоанаваго насьледніка Васіля заняло большую часць Беларусі. Глінскі сам вёў Маскоўскао войска. Жыгімот з вялікім і моцным войскам выступіў проці яго. Тады Вялікі князь Маскоўскі згодзіўся мірыцца вечным мірам. Паводлуг умоў гэтаго міру Маскоўскі князь павінен быў вызволіць з няволі князя Константіна Острожскаго і другіх ваенных нявольнікоў.

Вечны мір трываў усяго толькі пяць гадоў: у 1513 гаду ізноў пачалася вайна. Васіль узяў Смаленск. Пасьля войскі спаткаліся на берэгах рэк Днепра і Крапіўны, недалёка ад Оршы. Вялікі Гэтман князь Константін Острожскі выйграў дзьве бітвы. Острожскі камандаваў усяго толькі 35 тысячамі чэлавек, а маскоўскаго войска было 80 тысяч чэлавек і, ня гледзячы на гэта, перэмог. 30 тысяч трупоў заслалі ўсё поле паміж Оршай і Дорогобужэм. Вялікі Гэтман Константін Острожскі, шчыры староньнік православія, на памяць выйгранай бітвы дабудаваў цэркву ў Вільні.

З гэтаго часу змаганьне за Беларусь вядзецца безупынно. Мы ня можэм у кароткім праглядзе гісторыі бацькоўшчыны нашай разбіраць усе гэтые войны; скажэм толькі, што Полацк, Мсціслаўль, Орша, Рогачоў, Гомель, Вітэбск найбольш цярпелі ад гэтай доўгай і цяжкай вайны. Дыміліся гарады, мястэчкі і сёлы; земля лежала адлогам і парастала лесам; жыцелі хаваліся на лесох, або ўцекалі на далёкую Украйну. Можна сьмела сказаць, што ў ваколіцах гэтых гарадоў нема пядзі зямлі неаблітай крывёй. Тысячы магіл, раскінутых на краю і дагэтуль прыпамінаюць нам цяжкую руіну, да якой давялі край наш гэтые войны.

Войны аднаўляліся ў 1516, 1518, 1519, 1534, 1535, 1536 гадах. У 1537 гаду зроблено было замірэньне на 5 гадоў; аднавілі яго ў 1542 гаду на 7 год і ешчэ раз аднавілі ў 1549 г. Калі скончылося замірэньне, тады началася вайна за Лівонію.

Лівонская вайна пачалася ў 1561 гаду. Масква і Польшча спіраліся за правы на Лівонію, але Лівонія сваей ахвотай перэходзіла да Літвы і прасіла ў яе заступніцтва. Войны за Лівонію адбываліся ізноў на беларускіх землях. У 1509 гаду Маскоўскі цар Іоан IV Грозны з арміей у 280 тысяч чэлавок пайшоў па Беларусь, асадзіў Полацк і 15 лютаго 1563 году ўзяў яго. Полацк у тые часы быў багатым горадам. Усё золато, серэбро і дарагіе рэчы ў багацейшых баяр, купцоў і мешчан былі забраны разам з гасударственым скарбам. Владыка полацкі, воеводы і ўсе знатнейшые людзі былі ўзяты ў няволю і атпраўлены ў Маскву.

Цар Іоан прыказаў хрысьціць усіх жыдоў, а тых, каторые спрацівяцца, тапіць у Дзьвіне. У 1504 гаду воевода троцкі кнлзь Міколай Радзвілл разьбіў Маскоўскае войска пад Чашнікамі, пасьля асвабадзіў Оршу ад маскоўскаго воеводы князя Серэбрянаго, войска гэтаго апошяго, уцекаючы, спустошыло агнём і мечом увесь край ад Дуброўны да Крычэва.

У 1568 году князь Сангушко пад тыміж Чашнікамі і каля Уллы разьбіў ізноў Маскоўскіе войска, а Военода Пац — пад Вітэбскам. Пабеды Сангушкі, Паца, Радзівілла прымусілі Іоана прыстаць на мір, каторы і быў падпісаны 1569 гаду, Жыгімонт быў апошнім князем з Ягайловаго роду. Іоан цешыў сябе думкамі аб тым, што яго выберуць на Польска—Літоўскі насад.

Александр памёр у 1605 гаду. Пасьля яго княжыў на Літве і Беларусі Жыгімонт, брат Александра, сын Казіміроў. Ешчэ пры жыцьці сваім Жыгімонт Стары назначыў свайго сына Жыгімонта Аўгуста ў Вялікіе князі на Літоўска-Рускі пасад. Такім спосабам у Літоўска-Рускім гасударстве ізноў ажыла думка аб гасударственай незалежнасьці. Але Літоўска-Рускіе князі і баяры не патрапілі выкарыстаць яе дзеля разладу паміж сабой. А тымчасам у жыцьці гэтаго краю рабіліся аграмадные перэмены, што маглі, здавалося, памірыць Літоўскую і Беларускую партію, між каторымі больш за ўсё паднімаліся сваркі, рэлігійные і націомальные. Вялікі рух рэформаціі, какаторы захапіў і падняў усю заходнюю Эўропу, не абмінуў і Беларусі. Розные сэкты рэформацкай веры наплывалі ў Беларусь і Літву з двух старон: праз вышэйшые клясы і праз гарадзкое, мешчанскае населеньне. Кальвінская і Лютэранская вера сталі вядомымі ў Літве і Беларусі с першых-жэ гадоў паяўленьня іх у Заходняй Эўропе, у той самы час, калі там Лютэр і Кальвін самі шырылі свае навукі.

У Беларусі даўно ўжо быў такі звычай, што моладзь знатнейшых і багацейшых фамілій ехала за навукай у Заходнюю Эўропу. Ад Немеччыны да Гішпаніі і Італіі ўсе вышэйшые школы поўны былі гэтай вучашчайся Заходна-Рускай маладзежы, каторая перэходзячы з гораду ў горад, з унівэрсытэту да унівэрсытэту, знаёмілася з загранічным жыцьцём, палітыкай і навукай. Варочаючыся дамоў яна прывозіла с сабой усе тые новые думкі, якіе ў той час шырыліся за граніцай. Вось, гэтай дарогай кальвінізм і лютэранство хутка пачалі шырыцца ў Беларусі наміж вышэйшымі багацейшымі станамі. Ізноў жэ да мешчанства протэстанцкая навука прыходзіла праз немецкіх купцоў і рэмесьнікоў, каторых немало жыло па гарадох.

Протэстанцтво расло і шырылося ў Літве і Боларусі надта шыбка: за якіх-небудзь дваццаць гадоў протэстанцтво разшырылося ўжо так шырока, што ў Сэнаце заседало ўсяго толькі двое каталікоў: біскуп віленскі ды жмудзкі; а ў новагрудзкім воеводзтве з 600 з лішкам праваслаўных фамілій асталося ў старой веры ўсяго толькі шэснаццаць. Беларусь у часе рэформацкаго руху была вельмі падатнай глебай для новай навукі. І гэта вось чаму.

Каталіцтво на Беларусі і ў Літво ад часу Ягайлы было верай гасударственай; нобач с каталіцтвам была іншая, старая вера, асіленая новай, але непрымірыўшаяся с сваім палажэньнем. Кіпело ешчэ змаганьне за кожную крышыну ўласьці і пільна раздмухівалася абустаронная ненавісць. Памеж абодвымі старанамі крайніе былі непрымірымы, але ў срэдніх радах і сьвятлейшых людзей мала-памалу выраблялася сьведомасць патрэбы шырокай свабоды рэлігійнай і національнай. Рэформація прыходзіла ў той час, калі людзі шчыра займаліся пытаньнем, каторая вера ёсць верай праўдзівай. І рух быў такі моцны і так глыбока парушыў усё грамадзянство, што, можна сказаць, зрабіў поўны перэварот у думках і паглядах.

Увесь протэстанцкі рух, а асабліва кальвінізм, знайшоў моцных, заможных апекуноў у князях Радзівіллах. Князь Мікалай Радзівілл (Чорны) праз кароткі час заснаваў у Літве і Беларусі 163 кальвінскіе зборы: у Вільні, Брэсьце, Гольшанах, Ошмянах, Смаргонях, Несьвіжы, Оршы, Мінску, Новагрудку, Вітэбску, Шклове, Полацку і па іншых гарадох. Больш вядомые з беларускай знаці: Кішкі, Глебовічы, Воловічы, Слушкі, Зеновічы і др. былі кальвіністамі. За іх прыкладам ішла дробная шляхта і баяры.

У гэтым самым часе мозырскі земскі судзьдзя Сцепан Лаван шырыў разам з Будным і Матавілай соціянізм і арьянізм (навука арьяноў не прызнавала Хрыста за сына Божаго, але толькі за чэлавека). Кожная з гэтых новых рэлігійных сэкт — а іх было колькі дзесяткоў — мела сваіх шчырых абаронцоў і веруючых.

У часе рэформаціі ўсе новые кірункі мысьлі прымусілі людзей лепей угледацца ў жыцьцё, брацца да навукі і шырэньня асьветы, а побач будзіліся національные думкі. Як у Польшчы вядомы мысьліцень Моджэеўскі падыймаў пытаньне аб устройстве національнай каталіцкай цэркві з богаслужэбствам у польскай мове, так у нас гарачым словам будзіў національную думку Сымон Будны і Васіль Тяпінскі. Тяпінскі ў прадмове да свайго Енангельля, пісанаго на беларуску, так бядуе над тагдышнім слабым самапачуцьцем національным беларусоў… «духоўные учыцелі пісьма рускаго не знаюць, не разумеюць і не бачуць»… нема і школ беларускіх …"зачым у польскіе (школы), або у іншые… себе і дзеці свое без встыду заправуют (аддаюць вучыць)". Кінутая національная думка развівалася. Другі невядомы пісьменнік з праваслаўнаго абозу ў крыху пазьнейшые ўжо часы прычынай національнаго ўпадку Беларускаго народу лічыць недахват національнай прасьветы, кажучы гэтымі словамі: «іж Русь, спосполітоваўшыся з імі (палякамі), пазавідзела іх абычаем, іх мове і наукам і, не маючы своіх наук, у наукі Рымскіе свае дзеці даваць пачалі: каторые з навукамі к веры іх навыклі і так по малу-малу наукамі своемі усе панство Руское до веры Рымскай прывелі, іж потомково княжат рускіх з веры правослаўнай на Рымскую выкрэсьціліся і назвіскі і імёны собе поотменялі, якобы ніколі не зналіся быці потомкамі благочэсьцівых прародзіцелей сваіх… Бо колібы былі науку мелі, тогды бы за неведомосьцю своею не прышлі до такое погібелі».

Рэформацкі рух на Беларусі меў вялікае прасьветнае значэньне, але разам с тым прынёс і шмат шкоды.

Рэлігійны рух устанавіў згоду паміж Літвінамі і Беларусамі. І адны і другіе маглі працаваць разам у культурным руху і разам у справах національнай незалежнасьці ад Польшчы. Здавалося, што не было на гэта лепшаго момэнту. Тым часам выйшло іначэй: Літва, і Беларусь, заместа дайсьці незалежнасьці ад Польшчы, саўсім з ею злучыліся.

У 1548 гаду памёр Жыгімонт (Стары). Літоўска-Рускі князь Жыгімонт-Аўгуст заняў і польскі пасад. Жыгімонту-Аўгусту прыйшлося княжыць у часе самаго разгару рэформацко-рэлігійных спороў. Тымчасам Маскоўскіе войны гразілі поўным упадкам гасударства. Перэбегчыкі з Маскоўскаго княжства — як князь Курбскі і іншые—расказывалі страшэнные рэчы аб Іоане Грозным, дык усе баяліся маскоўскаго князя і стараліся, як мага, бараніцца. Але нехватало сіл, і вось, хаця і не ахвотне, трэба было звярнуццада Польшчы, зблізіцца да яе, даць большую сілу палякам у краю на рахунак сваей незалежнасьці.

Аб збліжэныіі Літвы і Польшчы пачаў старацца і Жыгімонт-Аўгуст. Пастаноўлено было зьехацца дзеля гэтаго на агульны сэйм і ураіць разам пытаньне аб гасударстненай Уніі. Зьехаліся ў 1569 гаду ў Любліне.

У першые-ж дні сэйма аткрылося, што польскіе і беларуска-літоўскіе дэпутаты саўсім іначэй глядзелі на справу уніі (злучэньня). Літоўска-Беларускае княжство хацело зрабіць хаўрус, не касуючы самабытнасьці свайго гасударства. Палякі на гэта казалі, што такі хаўрус яны могуць зрабіць ня толькі з самым далёкім народам, але і з самым дзікім, і жадалі поўнаго скасаваньня самабытнасьці Літоўска-Рускаго гасударства і замены яго ў польскую правінцію. Ніводная старана не хацела уступіць, і так, недайшоўшы ладу, Літоўска-Рускіе дэпутаты разьехаліся дамоў. Палякі, бачучы, што не дадуць рады Руска-Літоўскім землям, пакуль яны трымаюцца разам, пастанавілі разлучыць іх. І вось, апіраючыся на тым, што Палудзенна-Рускіе землі: Падлесьсе, Валынь і Кіеў — былі заваеваны праз продкоў дому Ягайловаго, кароль ад сябе дараваў гэтые землі Польшчы і патрэбоваў, каб дэпутатамі на сэйм прыехалі ад гэтых зямель ня выбраные народам людзі, але назначэные каралём гасударственые чыноўнікі. Калі даведаліся аб гэтым у Літве і Беларусі, народ агорнуў страх перэд ешчэ аднэй дамовай вайной с Польшчай. І вось праўдзівые выбарные народные дэпутаты хутка сабраліся на раду ў сваім краю і пастанавілі паслаць ад сябе паслоў на сэйм. Паслы, прыехаўшы ў Люблін, выказалі задзіўленьне свае палякам, гаворачы, што тые без Літоўска-Рускіх дэпутатоў ня маюць права прылучаць да Польшчы ад векоў належаўшые да Літвы землі, што палякі абрэзаюць крыльля ў Літоўскаго княжства, ды што лепей ужо злучыць з Польшчай усё Літоўскае княжства. Паслы трэбовалі скасаваць указы аб прылучэньні Палудзённа-Рускіх зямель і адлажыць сэйм, каб, разьехаўшыся, лепей абдумаць плян уніі і на новым сэйме закончыць справу. Гэтым Літоўска-Беларускіе паслы хацелі выйграць на часе і, перэцягнуўшы на сваю старану Палуднёва-рускіх людзей, зусім аткінуць справу уніі на новым сэйме. Палякі перш хацелі ўжо прыстаць на гэта, але пасьля, уцяміўшы ў чым справа, ўзяліся цьвёрда за Літоўска-Беларускіх паслоў, каб прысягалі на злучэньне сваей зямлі з Польшчай. Тымчасам Палуднёвай-Русі патрэба была помач палякоў проці крымскіх татароў, а Літве і Беларусі — проці Масквы. Разрыў жэ с Польшчай вёў да немінулай вайны ешчэ і с палякамі. Не было рады, трэба было здацца. Літоўска-Беларускіе паслы пастанавілі хапіцца апошняго спосабу ратунку: ні ў чым не ўступаючы палякам, яны здаліся на суд апошпяго свайго князя з роду Ягайловаго. Жмудзкі стараста Юрый Хоткевіч выказаў усю крыўду, якая рабілася Літве с прычыны ўтраты незалежнасьці, прычым Літоўска-Беларускіе паслы кінуліся на калені і с плачэм малілі Жыгімонта не губіць гэтаго гасударства, аддаючы яго ў няволю Польшчы. Жыгімонт не паслухаў іх голасу: ён прыказаў прыняць ім унію і прысягнуць Польшчы. Прысяга на унію с Польшчай адбылася 1 ліпня 1569 года. Дзесяць разоў начыналіся перэгаворы аб гасударственай Уніі Літвы с Польшчай: у 1401, 1413, 1438, 1451, 1499, 1501, 1563, 1564, 1566, 1567, але Літоўска-Беларускае гасударство бараніло сваей незалежнасьці і толькі за адзінаццатым разам — у 1569 гаду — гасударство страціло можнасьць змагацца далей і было прымушэно здацца.