Кароткая гісторыя Беларусі/Прадмова

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search

ПРАДМОВА[правіць]

Гісторыя — гэта фундамэнт, на каторым будуецца жыцьцё народу. І нам, каб адбудаваць сваё жыцьцё, трэба пачаць с фундамэнту, каб будынак быў моцны. А фундамэнт у нас важны, гісторыя наша багата: «жатва многа, а дѣлатель мало», як кажэ сьвятое пісаньне. Поле пустое, бо сыны бацькоўшчыны нашай к чужым у найміты пайшлі, чужые гумны і засекі багацяць!

Беручыся пісаць кароткі гэты нарыс гісторыі нашай, ня меў я змогі даць навучны твор, плод доўгіх навуковых досьледоў, — даў тое, на што было маей змогі: сабраў з расейскіх, польскіх ды украінскіх гісторыкоў тое, што мне вядома было аб гісторыі нашаго краю і народу, злажыўшы ў парадак, які кожнаму здарэньню вызначыло само жыцьцё.

Працу гэту ахвярую сыном маладой Беларусі, каб хаця з гэтай кароткай і няпоўнай працы маглі пазнаваць гісторыю бацькоўшчыны у сваей роднай мове. Для вучоных новаго німа тут нічога; ўсё, што сказана тут, знойдуць яны параскіданае у працах аўтароў, спісок каторых падаю ніжэй. Адно толькі пазволіў я сабе: некаторые здарэньня асудзіць па свойму з становішча карысьцей і шкод беларускаго народу.

Рэлігійную справу прыйшлося закрануць дзеля таго, што гісторыя наша XVI і XVII сталецьцёў, як і жыцьцё народнае, выціснутае зусюль, замкнулося ў цэркоўных брацтвах, і брацтвы гэтые насілі адценак яўна національны беларускі: ў іх адбывалося змаганьне за веру і націю. Гэтые сталецьця — гэта час па-рэформацкай рэакціі; ва ўсей Эўропе выціснулі яны клейно фанатызму, не абыйшлося без яго і у нас. Вось, калі прыйшлося мне закрануць гэту балячку, то асуджаю я тут тагдышніе часы, а не інстытуціі і людзей.

Аўтор


Матэр'ялы да гісторыі[правіць]

  • Акты Зап. Россіі.
  • Аркас. Істория Украіни-Русі. СПБ. 1908 г.
  • Батюшковъ. Бѣлоруссія и Литва. СПБ. 1890 г.
  • Грушевскій. Очеркъ исторіи Украинскаго Народа. СПБ. 1904 г.
  • Gorzycki. Zarys społecznej historyi państwa Polskiego. Lwów 1901.
  • Guepin. Żywot sw. Iozefata Kuncewicza. Lwów 1907.
  • Довнаръ-Запольскій. Очеркъ исторіи Кривичской и Дреговичской земель. Кіевъ 1891.
  • Живописная Россія. Т. III. СПБ. 1892. (Стацьці Кіркора).
  • Ефименко. Исторія Украінскаго Народа. СПБ. 1906.
  • Кояловичъ. Чтенія по исторіи Западной Россіи. СПБ. 1884.
  • Карскій. Бѣлоруссы Т. I, Вильна 1904 и Т. II.
  • Kubala. Szkice Historyczne T. I i II. Kraków 1896.
  • Начеркъ Исторіи Уніи рускоі церкви зъ Рымомъ. Львовъ 1896.
  • Пыпинъ. Исторія русской этнографіи. СПБ. 1892.
  • Россія. Полное географіческое описаніе нашего отечества подъ редакціей Семёнова. Т. IX. СПБ. 1905
  • Szajnocha. Dwa lata naszych dziejów 1646—1648.
  • Турчиновичъ. Обозрѣніе исторіи Бѣлоруссіи. СПБ. 1857.
  • Czarkowski. Dzije w Polsce, Litwe i na Rusi. Warszawa 1860.