Камара з дуба цяжкі ўпадак

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Камара з дуба цяжкі ўпадак
Аўтар: Дамінік Рудніцкі
Крыніца: http://khblit.narod.ru/arhiu/lib/rudnitski.htm


Стукнула, грукнула ў лесе.
Што ж нам новага прынесе?
Упаў камарэц з дуба,
Шукаючы галуба.
Упаў на каранішча,
Стоўк сабе каленішча,
Да праляцела там муха
Да камаровага вуха.
Гукаючы яму: — Мілы камару,
Жаль мне цябе непамалу,
Што для тога галуба
Упаў з тоўстага дуба.
Тая ж ела ракаваці,
Гдзе бы камара схаваці.
— Пахавай мяне ў полі,
Пры зялёнай ролі,
Натыкай мяне страламі
З острымі жэлязцамі,
Самапал палажы пры боку,
Машна, разак няхай на оку.
Калі прыйдуць казакі,
Харошыя юнакі,
Будуць камара плакаці
І горка жалаваці.
Да і запішы на магіле
Ку векапомнай хвілі:
— Тут ляжыць камарышча,
Харошае юначышча.
Няхай кажны ведаець,
Гдзе камар спачываець.