Калісь на сонца я глядзеў…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Калісь на сонца я глядзеў...»
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
Крыніца: Леапольд Родзевіч. Творы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Калісь на сонца я глядзеў.
Я, смелы, сонцам быць хацеў.
І слёзы паплылі з вачэй;
І плямы чорныя іржой
Ляглі на неба, на людзей...
І жахануўся я ў час той.
Жыццё, людзей хачу любіць,-
Хай сонца на мяне глядзіць!