Перайсці да зместу

Калісь любові хмель вясьняны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Калісь любові хмель вясьняны
Верш
Аўтар: Алесь Дубровіч
1938 год
Крыніца: Калосьсе. — 1938. — Кніжка 4 (17). — С. 232

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А. ДУБРОВІЧ

Калісь любові хмель вясьняны

Калісь любові хмель вясьняны,
што на калосьсі віс красой,
пілі мы сэрцам аж да п‘яна,
сьмяялась радасьць нам расой.
Расталісь мы: на шлях змаганьня
адзін я без цябе пашоў.
цябе жыцьця маніла раньне,
магілай веяў звон акоў.
Я йшоў нямала ў непагоду…
І зноў мой край, і знова ты,
насустрач мне твой твар пагодны,
ўсё такжа сьвежы, малады.
Адно, — што зьменнага я бачу:
вачэй агонь раўней гарыць;
ня раз мо‘ выпілі бяз плачу
сьлязу, што ў сэрцы накіпіць?
А мо‘ ты сэрцам зразумела
цану нявыбітых дарог?..
Дык дай руку! і разам з верай,
пайдзём да слаўных перамог!

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.