З гісторыі жыцця і песні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
З гісторыі жыцця і песні
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


Калі каханнсм першым агністым
Апошні раз у жыцці гарэў,
Маўчаў, што камень, акрыцца лістам
Прасіў дазвалу я ў ціхіх дрэў.
Пры бй і зроку
Падняць не смеў я,
Як ад уроку,
Дрыжэў нясмелы.
Парыў адзіны
Спрыяў забаве —
Сляды дзяўчыны
Крануць губамі.
Ды… хутка замуж пайшла багіня,
Я пахаваў пачуццё былое,
Пламенне згасла ў сэрцы святыні,
Са шчасцем знікла пра шчасце мроя.
Калі чытаў я Шылера чынна
Альбо мне чуўся Альдонін спеў
Я верыў шчыра ў геройства ўчынка,
Ў палёт кахання, ў шляхстны гнеў.
3 хаценнем сталым
Пісаць натхнёна
Я ідэалам,
Жыцця каронай
Браў прывід веры,
Што сніў старанна…
Але намеры
Завялі рана.
Так не бывас, мне падказалі,
Як гэта хоча хор спецаўдбалы:
Жыцце жалеза кладэе без жалю
На нашы мары і ідэалы.
Расчаравання першага крыўды
Ў душы стаілі нясцсрты след,
Жыў як старэча, хоць малады быў,
Бо звяў зарана пачуццяў цвет.
Даспехі ўсгану
3 насмешак сталі.
А сэрца-льдзіну
Хто чым запаліць?
Прэч! прэч парывы!
Хачу без сілы
Быць я шчаслівы,
Як камень стылы.
Чуллівасць знішчыць я меў намеры,
А голас пратэставаў апальны,
Хацеў пакончыць з пачуццем, верай,
Мяркуючы, што я зусім рэальны.
Я думаў; праўды ў мройлівых зданях
Няма, а толькі ў поце пакут
Куе дабрабыт свой без наракання
Сам на кавадле прагрэсу люд,
Зямля адорыць
Багаццем скрытным
І старца ў горы.
Свет дабрабытам
Закаласіцца,
І ў шчасці будзе
Жыццякрыніца
Смяяцца людзям.
Зноў памылгўся і зноў прыкмеціў,
Што праўда ледзьве-ледзь расцвітае,
Што ўлада грошай трывас ў свеце,
Што за жыццё барацьба цяжкая.
Па вынік всдаў вяла дарога,
Аж нецярпснне білася ў скронь,
Нёс маладосць і ахвоты многа,
Запал здароўя, старания далонь
Што накіпела
Ўдушыглыбінна
І ацалела,
Глушэць павінна.
За кнігі сеў я,
Забыўшы пешчы,
Узяўшы ў гнева
Кувалду, клешчы.
На сілу нсмач надзсла путы,
Рука слабая шчырэла марна,
Сэнс жыўнай працы ўзялі пакуты,
Закрыта кніга жыцця ахвярна.
Калі пабачыў жаху аблічча
І рэштку хвіляў пачаў лічыць,
Багіня зноў, мая Беатрычэ,
Прыйшла і кажа змагацца, жыць.
«Глянь! — кажа пані.—
Ў душу не горка,
У прорве, ў твані
Бліскоча зорка,
Яна лагодней
Табе заззяла,
Была паходняй
І ідэалам.
Не сыдзеш марна з цвёрдай дарогі,
Якую доліў лес напрадвесні,
Цяпер за мною, духам убогі,
Мусіш ісці ты: дам табе песню».
Мая ты песня простая дужа!
Дзіцятка всею з берага Нёмна.
Калі прыходзіш, са мною тужаць
Таемнасць, радасць смутна і цёмна.
На грудзі ўпала голаў сцяжэла,
Агні пачуцця ціха прыцьмелі,
А думкі, быццам йптаркія стрэлы,
Лятуць нястрымна, як і ляцелі.
Ад пачуцця, ад задум навалы
Дрыжу як ліст на былінцы, ўздрыжжу,
Хачу дапасці да ідэалу
Кахаю палка і ненавіджу
Мая нянавісць… злітуйся,
Божа! Жар не ўзгарыцца ў слабым павеве.
Азвацца песня мая не можа,
Бо не магу быць задоўга ў гневе.
Мінс хвіліна — і ўжо не стане
Ні следу гневу, толькі балесна
Запоўніць езрца сон нежадання,
3 душы прагоніць надоўга песню.
Не!., я не ўмею юдаць праклёны,
Я не сумею шпурляць каменнем!
Толькі фамадству умею шалёны
Служыць мілосці маёй пламеннем.
Люблю вас шчыра, родныя далі!
Лясныя ўзгоркі! Луг зеляненькі!
На Нёмне ветру ўдзячныя хвалі!
Зара, што сее промні з сявенькі!
Люблю вас, з прахам бацькоў магілы!
І вас над імі, ціхія сосны,
Крыж пры да розе стары, пахілы,
Ахвярна ўбраны ў кужаль жалосны!
Люблю цябе, селянін, мой браце!
3 тваёю думкай хоць невясёлай,
3 пастаццю хмарнай у полі, ў хаце
І з баразною глыбакачолай.
 
                       * * *
 
Дык будзь са мною, песня натхнення!
Ціхім пачуццем, сардэчным болем!
Раздзьмухвай смела агонь памкнення,
Красуйся збожжам, а не куколем!
Як будзе трэба, песня-галубка,
Твой боль раз’ятрыць змяя на ўсхліпе,
Хіба піць толькі з цярпення кубка?
Мая ты песня, гаркоты выпі!