Зямелька мая

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зямелька мая
Верш
Аўтар: Юльян Ляскоўскі
1882

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Зямелька мая,
Мая родная,
Запала ж ты, залягла ў душы!
І бор твой шуміць,
І гоман гудзіць.
Ды там ён, далека... ой там!
Ох ды там!
Туман над сялом,
Хатка над лугом,
Хатачка, родная ты мне!
Гутарка ідзе:
“Дзе ж ён, ой ды дзе?” −
Так бацька, так маці галосіць.
Ох, за мной!
А я тут, я ваш,
Далёк дамок наш.