Змрочныя думкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Змрочныя думкі
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


Навошта жыву? Чаго, як прадвесня,
Ад свету хачу ў штодзённых трывогах?
Жыву для цябе, крылатая песня,
Прыбраныя ў сукню рыфмаў убогіх.
Ад свету жадаю — толькі спакою,
Хацеў бы пазбыцца бітваў суровых,
Сачыць заўжды поступ думкі людское,
Даследаваць кожны зрух яе новы.
Такое жаданне — мроіва быццам,
Бо ў поступе думкі бітваў батата;
І тому ў крашу праўды прабіцца,
Хто легчы гатовы ў бітве за брата.
Ды хворыя грудзі. Мэты і мары
Мае паглынае клопат жыццёвы,
Не ў стане чыніць святыя ахвяры,
Бо моцнае волі рвуцца асновы.
0 песня мая! Прасветліна свята!
Любоўю маёй сягоння жывеш ты!
І сэрца дрыжыць струною напятай,
А ты застаешся бязгучнаю зрэшты.
Няўжо табе, песня, шчасця не будзе
Цяплом абагрэць братэрскія сэрцы?!
Няўжо сёння скажуць добрыя людзі,
Што сцяў мяне лёд жыцця ў паняверцы?!
Ты, песня, — спараджэнне сэрца!
Цябе чакаю са слязой нярэдка:
Тужліва без цябе на Божым свеце!
Што свет калеку?
Дзень сёння гэткі змрочны, заўтра — чорны!
Згадаць нічога не магу без хмуры.
Снуецца ўсё, як думкаю агорне,
На узор пануры.
Чаму ж, чаму не ведаўя зарана,
Што будзеш, песня, лесам маім потым,
Што паўставаць табе наканавана
3 мае істоты?
Сабраў бы мо ў сабе я болей сілы,
Мацнейшым духам здолеў бы трымацца?
І сёння лепей бы мяне жывіла
Бадзёрасць працы?
Цяпер я инструмент, слабы і кволы,
Хілюся, зломаны, пад крыжам мую,
3 грудзей пакутных не ўзляцяць вясёла
Жывыя гукі
Няма, пакінулі ужи рэшткі волі,
І бура клопатаўштодня нявечыць,
3-пад крыжа, як трываць не ў стане болю,
Прымаю плечы
Нягучны спеў мой зглушан хорам, —
Ён сэрцы братнія наўрад ці ўзбудзіць.
Цяпер, на жаль, я бачу, што не створан
Для спеву людзям.
Вось хіба толькі мне ў памкненні шчырым
Зайграе любасць да зямлі радзіннай.
Гучыць ян а, калі крануся ліры,
У песні дзіўнай.
За гэту любасць, што ў грудзях сягоння,
О мацерка-зямля, ты мне як сыну
Даруй па немінуча хуткім сконе
Мае правіны.