Змора
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Змора Верш Аўтар: Алесь Гарун Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/72193 |
М. В.
Сэрца, спаць хачу я, спаць!
Заўтра рана ўстаць мне, ўстаць.
Вочы сьлепіць сон мне, сон,
Ў вуха шэпча ён мне, ён:
— Не журыся, палажыся, адпачні,
Мардаваньне, сумаваньне адгані.
— Заўтра зрана, сьвет ня сьвет,
Выйдзеш з хаты з гэтай, з гэтт,
Стаць на працу мусіш, стаць,
Здаць прыгоны мусіш, здаць.
Не мардуйся, не крапуйся, адпачні,
Думаваньне, сумаваньне адгані!
Рыбка, спаць хачу я, спаць!