Згінуў час, калі ад веку мы ўсе спалі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Згінуў час, калі ад веку мы ўсе спалі...»
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
Крыніца: Леапольд Родзевіч. Творы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Згінуў час, калі ад веку мы ўсе спалі.
Ўжо для нас навекі пропадам прапалі
Мары, жудзь няволі-твані Беларусі.
Вольнай будзь! І ўжо да вольнай я малюся.

Як не так?! Даўно пагас іх панавання
Задыяк. Хай чырвань захаду загляне
Ў шкло вакон іх фабрык, скутых забастоўкай
Доўгіх дзён. Агонь надзеліць бляск-абноўкай...

Ай-ю-га! Лепш сцеражыся, недавера
І туга, бо пад маёй сярмяжкай шэрай
Сэрца ўраз з уцехі выбухнуць гатова.
Слаўны час — то ж целам стала наша слова!

То ж няма ні сцен кітайскіх, меж крывавых;
І дарма на мапе нам шукаць дзяржавы
Status quo, — ўзарвалі перамогай духа
Іх лагво. Нас навучыла завіруха...
Дзякуй ёй! Русь Белую мы незалежнай,
Веснавой знайшлі ў душы сваёй бязбрэжнай.
Мы — гарой!