Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/V/У вастрозе вясной

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У вастрозе У вастрозе вясной
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
З астрогу на волю
Іншыя публікацыі гэтага твора: У астрозе вясною.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ў ВАСТРОЗЕ ВЯСНОЮ

Сьціхлі песьні зімняй буры,
Вее цяплынёю,
Ўскалыхнуўся лес пануры,
Зашумеў вясною.

Як-бы спуджаныя козы,
Пазьбягалі хмары.
Плача зімка, льлюцца сьлёзы,
Ажываюць яры.

Скора поле, лугавіны
Ў зелень убяруцца,
Жураўлі з чужой краіны
З крыкам пранясуцца.

Хмары ўстануць, і пяруны
Гучна загамоняць,
А ў турме тут сэрца струны
Жаласна зазвоняць.

І ўздыхнеш, ўздыхнеш глыбока
Над жыцьцём разьбітым,
І пачуеш адзінокім
Ты сябе, забытым.

1910 г.