Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/IV/Я хачу аб табе…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пад новы год (1914) Я хачу аб табе…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Дзьве дарогі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я хачу аб табе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Я хачу аб табе
З кім хоць слоўка сказаць,
Сэрца гора, тугу
І сумненьні прагнаць.

Але толькі-ж няма
З кім мне сум падзяліць,
І я мушу адзін
Перажыць, перабыць.

1914 г.