Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Вясна (Вясна прыдзе, сьнег пагіне…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Моладасьць Вясна
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Месяц
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Вясна прыдзе, сьнег пагіне…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯСНА

Вясна прыдзе, сьнег пагіне,
Вышай сонца хадзіць стане,
Промень ясны ўсюды кіне,
Рунь падыме на паляне.

З гор пальлюцца перавалы,
Раскуюцца рэчкі з шумам.
Выйдзе з хаты стар і малы
Гаманліва-дружным тлумам.

Убярэцца лес бязьлісты
У гарнітар свой зялёны,
Шугне вырай галасісты,
Камары заб‘юць у звоны.

Зашуміць трава густая,
Кветкі ў лузе засьмяюцца.
Вясна прыдзе маладая,
Ўсюды песьні панясуцца.

1907 г.