За чужое шчасьце і любоў…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
За чужое шчасце і любоў…
Верш
Аўтар: Валеры Маракоў
1928
Крыніца: Полымя. – 1928. – № 8. – С. 47.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 * * *
За чужое шчасце i любоў,
За чужую радасць маладую
Не сумуй, мой дружа,
Не сумуй,
Не хiлiся гордай галавою...

Гасне дзень таемных пачуццёў.
Ах,
Як ўсё вакол зазелянела...
Мы з табой стамiлiся вясной
Ад залiкаў,
Дружбы
I iмкненняў.

Глянь сюды, на жоўтыя лiсточкi.
Хто ж iх, хто
Без часу абарваў?
Ах, то сам я песнi
I юнацтва
Кiнуў цiха ў падарунак дням.

Ах, мой лiст,
Не жыўшы, пажаўцеў.
I яго панеслi, нiбы здраду...
Дождж яго,
Як брата, абласкаў,
Вецер ўзяў i кiнуў яго з саду...