Заціхла бура, і сонца гляне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Заціхла бура, і сонца гляне
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1922
Крыніца: http://mihascharot.ru/prazdel/47-zatsihla-bura-i-sontsa-glyane.html



Заціхла бура, і сонца гляне
Над родным краем балот і ніў,
К жыццю наш вольны край паўстане
І свету скажа, што ён шчэ жыў.
Няхай і стогне, няхай і плача.
Слязьмі хай мые падзелаў след,
Як моцным стане — у бой паскача
І крыўду скажа на цэлы свет.
Няхай рагочуць, няхай не вераць,
Што ты, магутны, усіх змяцеш…
Мужык працоўны сам будзе мераць
Сваю зямельку ад меж да меж.
Паўстань жа дружна за швы, хаты,
За зліты кроўю і потам шнур…
Арлы мо згінуць, але арляты
Збудуюць моцны крайне мур.
(1922)