Д.Д.Дзябольскаму
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Д.Д.Дзябольскаму Верш Аўтар: Максім Багдановіч Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/46.htm |
Быць можа, пуціна жыцця
Лягла пярсцёнкам, друг.
І я ў краіне забыцця
Не раз раджаўся, як дзіця,
Прайшоўшы поўны круг.
Быць можа, я не скончу жыць,
Бо ў ім няма канцоў.
Зноў шлях знаёмы пабяжыць,
І ўсё, што мозг здалеў забыць,
Перажыву я зноў.
Быць мо, ў прасторы беза дна
Ўвесь час мой круг ляціць,
І ўся навіна та адна,
Што ў іншым месцы пуціна
Мо інакш заблішчыць.
І ў новым свеце пройдзе ўсё
Былое прада мной…
Што ж: хай канчаецца жыццё,
Хай зноў зварушыцца чуццё
Мінулай пуціной.